Былы галоўны рэдактар часопісу "Arche" паведаміў Радыё Свабода, што да такога ўчынку яго вымусіла сьледзтва, якое беларуская ўлада ўсчала супраць інтэлектуальнага выданьня.

Валер Булгакаў: "Мяне могуць пасадзіць у турму на неакрэсьлены тэрмін. Калі сплюсаваць усе тры артыкулы, якія распрацоўваюцца цяпер супраць „Arche“, набярэцца гадкоў на сем. Я выключаю сытуацыю, што ўсе артыкулы будуць пацьверджаныя ў судзе. Але сытуацыя цяжкая. Калі столькі ўсяго вакол цябе, вельмі цяжка захоўваць поўную безразважнасьць".

Валер Булгакаў 18 кастрычніка быў пакараны гаспадарчым судом Гарадзенскай вобласьці паводле абвінавачаньня ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці — за продаж кніг і часопіса. Штраф склаў пяць базавых велічынь, або пяцьсот тысяч рублёў. Падаткоўцы таксама арыштавалі больш за пяць тысяч асобнікаў кніг і часопісаў. Затрымалі Валера Булгакава ў Гародні 14 верасьня падчас прэзэнтацыі новай кнігі.

Пры канцы кастрычніка Беларускае тэлебачаньне ў праграме крымінальнай хронікі "Зона Ікс" прадэманстравала два сюжэты пра справу "Arche". У прыватнасьці гаварылася, што выдаўцы часопісу "Arche" абвінавачваюцца ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, што рахункі выданьня арыштавалі, а таксама вынялі 5 з паловай тысяч асобнікаў кніг, выдадзеных пад рэдакцыяй Валера Булгакава. Паводле аўтараў сюжэту, гэтая літаратура зьмяшчае "альтэрнатыўны погляд на гісторыю акупацыі Беларусі ў гады вайны".

"Сумнеўная літаратура з прэтэнзіяй на экстрэмізм" — так ахарактарызаваў выданьні часопіса "Arche" журналіст Аляксандар Вярбіцкі ў сюжэце праграмы "Зона Ікс".

У якасьці прыкладаў прыводзілася тое, што ў выданьнях ёсьць выявы "свастыкі, а таксама карыкатуры, якія, па словах адмыслоўцаў, далёкія ад рэальнасьці".
{banner_819}{banner_825}
-15%
-20%
-50%
-15%
-99%
-10%
-35%
-20%
-25%
0063408