Да супрацоўнікаў Брэсцкага абласнога культурнага цэнтра (АКЦ) трапіў "чорны" спіс з пералікам некаторых недзяржаўных выданняў і інтэрнэт-старонак. Па звестках службы маніторынгу ГА "БАЖ", спісы раздаваліся ўсім спецыялістам АКЦ па ўзгадненні з кіраўніцтвам упраўлення культуры аблвыканкама.

Супрацоўнікаў цэнтра папярэдзілі, што ім "рэкамендавана" не даваць каментароў згаданым у спісе выданням. Такая рэкамендацыя, паводле супрацоўнікаў АКЦ, мае абавязковы характар. Забаронена таксама ў працоўны час праглядаць старонкі гэтых выданняў у інтэрнэце.

У "чорным" спісе прысутнічаюць незалежныя выданні "Брестский курьер", "Брестская газета", баранавіцкі "Intex-press", "Ганцавіцкі час", лунінецкая "Информ-прогулка", пінскі "Варяг-пресс", а таксама рэкламныя выданні і газеты для вольнага часу. Трапіла ў спіс нават выданне "Духовный вестник", якое асвятляе праваслаўнае жыццё ў рэгіёне.

Што тычыцца інтэрнэт-рэсурсаў, спіс утрымлівае прыблізна два дзесяткі "непажаданых" старонак, сярод якіх — сайты палітычных партый, грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, у тым ліку інтэрнэт-старонка ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". 








-30%
-10%
-15%
-15%
-20%
-55%
-40%
-20%
0070970