Яўген Васількоў, / Яўген Васількоў

У Беларусі абноўлены рэкорд вышыні будынка. Самы высокі дом — 32-павярховы хмарачос "Ветразь", які будуецца ў Мінску на рагу вуліц Кальварыйскай, Клары Цэткін, Ціміразева і Максіма Танка. Ягоная вышыня ўжо дасягнула 100 метраў.

"Зараз дабудоўваецца 30-ы паверх, — паведамілі карэспандэнту nn.by у офісе забудоўшчыка, кампаніі "Ітэрабелбуд". — Вышыня ад узроўню зямлі да падлогі самага верхняга паверха, апроч пентхаўсаў, складзе 104 метры. Да гэтай вышыні засталося дабудаваць адзін паверх (3 м) і два перакрыцці (па 0,3 м)". Такім чынам, на дадзены момант "Ветразь" ужо вымахаў на 100,4 метра.

Напрыканцы будоўлі агульная вышыня хмарачоса дасягне 133 метры за кошт металічнай канструкцыі на версе "Ветразя".

Так "Ветразь" выглядаў у пачатку будаўніцтва 30-га паверха.

Якія будынкі ўваходзяць у спіс самых высокіх у краіне?

Да з’яўлення "Ветразя" лідарства ўтрымліваў 90-метровы будынак "Белбыттэхпраекту", што каля станцыі метро "Фрунзенская" у сталіцы. Дарэчы, гэтыя два будынкі раздзяляе адлегласць у 700 метраў.

Другое месца займаў гатэль "Беларусь", вышыня якога складае 75 метраў. Гасцініца чакае рэканструкцыі, у выніку якой "падрасце" на два паверхі.

І, нарэшце, на трэцім месцы быў будынак Нацыянальнай бібліятэкі — 73,6 метра.

Цяпер жа бібліятэка адвалілася нават не на чацвёртае, а на пятае месца. Вышыня "Роял-Плазы" на праспекце Пераможцаў - Машэрава ў Мінску ўжо складае каля 85 метраў. У выніку павінна быць каля 100 метраў.

Калі казаць пра збудаванні любога кшталту на тэрыторыі Беларусі, то лідарства яшчэ доўгі час будуць утрымліваць тэлевышкі ў Калодзішчах пад Мінскам, ва Ушачах, у Слоніме і пад Магілёвам.

Вышыня кожнай з іх складае 350 метраў. А вось самая высокая кропка Беларусі — гара Дзяржынская — дасягае 345 метраў. 
{banner_819}{banner_825}
-50%
-10%
-20%
-20%
-30%
-30%
-50%
-32%
-96%