Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293012345

Связаться
с редакцией!

Расскажите нам о происшествии или важном факте, который может представлять общественный интерес!

  • Другие новости

Общество

29 октября 2002 в 0:00
Радыё Свабода

Актывісты грамадзкай ініцыятывы "За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты" абвесьцілі пра шэраг мерапрыемстваў і акцыяў да Міжнароднага дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў і да гадавіны кастрычніцкага перавароту й адкрыцьця Менскай кальцавой дарогі. Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ атрымала дазвол на правядзеньне на Дзяды шэсьця і мітынгу ў Курапатах. Партыя БНФ гэтаксама правядзе ў Дзень памяці продкаў шэсьце і мітынг ва ўрочышчы.

Заўтра, 30 кастрычніка — Дзень памяці ахвяраў палітычных рэспрэсіяў. Паводле лідэра Маладога Фронту Паўла Севярынца, гэтыя восеньскія дні — своеасаблівая кульмінацыя ў календары нараднай памяці.

(Севярынец: ) "30 лістапада ў Курапатах увечары зьявяцца сябры нашай ініцыятывы, дзеля таго, каб ускласьці кветкі ля Крыжа Пакутаў. 7 лістапада ў дзень кастрычніцкага перавароту Малады Фронт супольна зь Беларускай партыяй свабоды будзе ладзіць памятную акцыю — якраз прысьвечаную дзьвюм нагодам — дню кастрычніцкага перавароту і адкрыцьцю кальцавой аўтадарогі, якраз у тым месцы, дзе дарога праходзіць праз Курапаты. Паралельна там жа а дванаццатай гадзіне 7 і 8 лістапада плянуюцца талокі".

Што да 2 лістапада — Дня памяці продкаў Дзяды, то ў гэты дзень адбудзецца некалькі акцыяў. Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ атрымала ад Менгарвыканкаму дазвол на правядзеньне шэсьця і мітынгу ў Курапатах. Збор удзельнікаў шэсьця аб адзіннаццатай гадзіне на бульвары Талбухіна ля гадзіньнікавага заводу. Пачатак шэсьця да Курапатаў — а палове на дванаццатую. Заяўленая колькасьць ўдзельнікаў — да 5 тысяч чалавек.

Група грамадзянаў ад Партыі БНФ гэтаксама падала заяўку і атрымала дазвол да правядзеньне на Дзяды шэсьця і мітынгу ў Курапатах. Гаворыць старшыня Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Уладзімер Кішкурна:

(Кішкурна: ) "Мы ўзгаднілі маршрут. Збор на скрыжаваньні праспэкту Скарыны й вуліцы Каліноўскага. Гэта памятная дата й памятнае месца. Адтуль мы пачнем шэсьце, і там збор. Усталюем у Курапатах крыж з абразам Маці Курапацкай, якую рыхтуюць нашыя мастакі, і яшчэ некалькі крыжоў. Будзе мітынг. Збор а 12-й гадзіне, мітынг пачнецца ў 13.30".

Актывісты грамадзкай ініцыятывы "За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты" заклікаюць усіх беларусаў заўтра ўшанаваць ахвяраў рэпрэсіяў ня толькі ў Курапатах, але і ў іншых месцах Беларусі. Прэсавы сакратар грамадзкай ініцыятывы Сяржук Сахараў распавёў пра адметны выпадак у Баранавічах, калі адна з актывістак Беларускай арганізацыі працоўных жанчын Алена Іванова паспрабавала замовіць у царкве паніхіду па нявінных ахвярах палітычных рэпрэсіяў.

(Сахараў: ) "На што атрымала адказ наступнага кшталту: "Мы не займаемся палітыкай, таму служыць паніхіду па бязьвінна загінулых рэпрэсаваных людзях я ня буду". Бацюшка прапанаваў ёй скласьці сьпіс ахвяраў, і ён тады адпяе кожнага паасобку. Пры тым гэта будзе зроблена, безумоўна, за грошы — па 12 за кожную асобу. Калі адбываецца такое, то гэтае лішняе пацьверджаньне таго, што адбываецца цяпер у грамадзтве".

Ганна Соўсь, Менск