Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


фото
На працягу траўня штодня на партале TUT.BY вядомыя асобы распавядаюць пра тое, што значыць для іх быць беларусам. Гэта супольны праект TUT.BY і сайта BUDZMA.ORG.

Сёння прапануем вашай увазе анкету Віталя Сіліцкага, дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, кандыдата паліталагічных навук.
 
- Быць беларусам - што гэта значыць? Якое значэнне вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?
 
- Жыць у Беларусі, размаўляць па-беларуску, дбаць пра Беларусь, любіць Беларусь.
 
- Якія унікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?
 
- Ніякіх. Мы такія ж людзі, як усе. Можа, беларусам уласціва якраз самазамілаванне ад сваёй "выключнай" працавітасці, гасціннасці, талерантнасці. Не вераць яны, што немец можа гасцінна адчыніць дзверы, а казах – прыняць вас такім, які вы ёсць. Але гэта ад слабага ведання свету.
 
- Назавіце тры/пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх – беларус не беларус.
 
- З "уявімай" гісторыі Беларусі:
 
1. Крэўская вунія
2. Выданне скарынаўскай Бібліі
3. Стварэнне літоўскіх статутаў
4. Берасцейская і Люблінская вуніі
5. Патоп 1654-1667 гг.
 
З найноўшай гісторыі Беларусі:
 
1. Паўстанне 1863 года.
2. Выданне "Дудкі беларускай" Багушэвічам
3. Абвяшчэнне БНР
4. Рэпрэсіі 1930-х гг.
5. Другая сусветная вайна
6. Чарнобыль.
 
- Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?
 
- Тыя, якія ён здолее найперш адрадзіць. Традыцыі 8 сакавіка і 23 лютага добра было б "падладзіць" пад Дзень Маці і Дзень Айца, як хрысціяне калісьці падладжваліся пад паганскія святы. А традыцыі ў кожнага народа аднолькавыя – шанаваць Божае нараджэнне і ўваскрашэнне, продкаў, сваю свабоду і незалежнасць.
 
- Беларус без ведання мовы ці беларус?
 
- Так, калі ён лічыць сябе беларусам, калі яму неабыякавы лёс Беларусі і яго суродзічаў. Для мяне размаўляць па-беларуску – прынцыпова, але я паважаю тых, каму не.
 
- Чым беларускім вы ганарыцеся?
 
- Нарачанскім хлебам і дранікамі, скарынаўскай Бібліяй і літоўскімі статутамі, гандболам і гімнастыкай, "БелАЗам"і і СУ, "Песнярамі" і "Троіцай", Крамбамбуляй і Белавежскай, беларускім балетам і віленскім барока, Быкавым і Караткевічам, ARCHE i "Нашай Нівай", карацей, ёсць чым.
 
- Што робіць нас беларусаў адметнымі сярод суседзяў?
 
- Своеасаблівыя афіцыйныя герб і сцяг.
 
- Што робіць беларусаў адметнымі ва ўсім свеце?
 
- Дастаткова, каб яны самі ў свеце называліся беларусамі, а не from Russia.
 
- Як вы бачыце будучыню Беларусі?
 
- Светлай і прыўкраснай.
 
Быць беларусам: Сяргей Затуранаў >>>
Быць беларусам: Вольга Акуліч >>>
Быць беларусам: Аляксандр Лукашанец >>>
Быть белорусом: Павел Свердлов >>>
 
0058648