НОВОСТИ

TUT.BY для Андроид
TUT.BY для Андроид
Мультимедиа
Новости по теме
Другие новости

У Італіі асуджаныя ўсе, хто хаваў Віку Мароз

20.03.2010, 19:23 Новость дня

Апэляцыйны суд Генуі адмяніў мінулагодні апраўдальны вэрдыкт першай інстанцыі ў дачыненні да італьянскай сям’і Джуста-Барначын, іх бацькоў, а таксама двух каталіцкіх святароў, якія ў верасні 2006 утойвалі непаўналетнюю беларускую сірату Віку ў італьянскіх Альпах. Рашэньнем Генуэскага суду ўсе сем фігурантаў справы - сужэнцы Алясандра Джуста і Марыя К’яра Барначын, маці Марыі-К’яры Элена Даніна, бацькі Алесандра Марыя Бонды і Алда Джуста, сьвятар з Кагалета дон Даніла Грыла, настаяльнік кляштару ў Валь д’Аоста дон Франсіс Дарбэле - пакараныя пазбаўленнем волі тэрмінам на 8 месяцаў.

Абвінавачаныя ня лічаць сябе вінаватымі. Так настаяльнік кляштару, дзе ў 2006 цягам 20 дзён хавалася беларуская сірата, заявіў: "Я гатовы паўтарыць гэта ізноў дзеля шчасьця маленькай Вікі".

Паводле адвакатаў, генуэская Фэміда сёлета не знайшла змякчальных абставінаў у дзеяннях сям’і Джуста-Барначын ды каталіцкіх сьвятароў і анулявала мінулагодняе рашэнне, згодна зь якім гэтыя дзеянні былі прызнаныя адпаведнымі ўмовам неабходнасці і зьяўляліся падставай для апраўданьня. Як пішуць італьянскія СМІ, канчатковае рашэнне суду больш мяккае за папярэдні запыт пракурора. Ён настойваў на турэмным тэрміне паўтара года.

Гісторыя, якая ў свой час літаральна падзяліла Італію на два лягеры (за Джуста-Барначын і супраць), бярэ свой пачатак ад 8 верасня 2006 года, калі сужэнцы з Кагалета за два дні да вяртання сваёй 10-гадовай беларускай госці дадому, вырашылі не аддаваць яе назад у Вілейскі інтэрнат, а схаваць у Італіі. Яны матывавалі сваё рашэнне тым, што маленькая беларуская сірата, якую яны лічаць сваёй сапраўднай дачкой, неаднойчы скардзілася ім на гвалт у інтэрнаце з боку старэйшых дзяцей.

Італьянскія карабінэры знайшлі Віку Мароз толькі праз 20 дзён у Альпах, яшчэ праз два дні пасля рашэння Генуэскага суду па справах непаўналетніх дзяўчынка была дастаўленая самалётам у Беларусь.

У тым жа 2006 годзе амбасада Беларусі ў Рыме ініцыявала судовы працэс супраць сямі вышэй названых італьянцаў, інкрымінаваўшы ім адно з самых цяжкіх, паводле італьянскіх законаў, злачынстваў - выкраданне дзіцяці. Потым гэты крымінальны артыкул адзін быў замены на больш "лёгкі" - утойванне дзіцяці".

Судовы працэс доўжыўся амаль паўтара года, аднак за гэты час прадстаўнікі пацярпелага боку, то бок пазоўніка, так і не з,явіліся на судовых паседжаннях. Летась у лютым Генуэскі суд па справах непаўналетніх прызнаў тых, хто ўтойваў Віку Мароз, невінаватымі. Аднак абвінавачанне не пагадзілася з гэтым рашэннем і падало апэляцыю.

Ад верасьня 2006 сужэнцы Джуста-Барначын так больш і не змаглі ўбачыць Віку Мароз, нягледзячы на шматлікія запрашэнні Вікі ў Італію і жаданне самой дзяўчынкі наведаць "сваіх маму і тату" ды "маленькага брата" Эмануэля, які за гэты час нарадзіўся ў гэтай італьянскай сям’і.

Віка Мароз, якой цяпер 14 гадоў, знаходзіцца на выхаванні ў сям’і жодзінцаў Васілеўскіх, дзе таксама выхоўваецца і яе старэйшы родны брат Саша.
В статье

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Новости за 20.03.2010  |  Все новости рубрики

послать другу  версия для печати поделиться:               

Нравится
Код ссылки на статью

вверх

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА