Валянцін Груздаў, здымкі аўтара,

У Мінску пры аднаўленні легендарнага храма XVII ст. знайшлі склеп з пахаваннем фундатараў царквы. Сам храм знішчылі саветы, але да трунаў не дабраліся. Крыпта можа стаць сімвалам незнішчальнасці Мінска і турыстычнай пярлінай.

Ужо некалькі тыдняў працоўныя КУП "Мінская Спадчына" раскопваюць фундаменты царквы. Падчас працы коўш экскаватара раптам прабіў невядомую крыпту (пахавальны склеп), не пазначаную ні на адным з планаў царквы.

фото

Прараб будоўлі выклікаў спецыялістаў з інстытута археалогіі НАН Беларусі, якія пачалі прафесійна раскопваць крыпту. Астанкі фундатараў царквы засталіся некранутымі, нягледзячы на нешчаслівы лёс храма.

фото

Побач з знойдзеным склепам, які належыць да "крыптаў закрытага тыпу", знайшлі яшчэ адно пахаванне - ўжо ў адкрытай крыпце.

фото

Падчас ранейшых раскопак, апошнія з якіх праводзіліся ў 1980-я, знайшлі толькі крыпту XIX стагоддзя, у якой таксама знаходзяцца некалькі пахаванняў.

Цяпер праектны план будзе скарэктаваны, а знойдзеныя крыпты і лёхі царквы - музеефікаваныя. Хутчэй за ўсё, можна будзе спусціцца пад зямлю, каб убачыць падмуркі царквы, прыкладна так, як гэта зроблена ў Сафійскім саборы ў Полацку.

У старых еўрапейскіх гарадах крыпты, якія з'яўляюцца рэдкасцю, адкрытыя для наведвання і з'яўляюцца важным пунктам турыстычных і адукацыйных падарожжаў. Гэтак, у суседняй Польшчы толькі дзве падобныя крыпты.

Так месца раскопаў выглядае цяпер.

фото

фото

А вось так можа выглядаць па аднаўленні (малюнак з www.nn.by)

Даведкі Еўрарадыё:

Царква Святога Духа збудаваная ў першай палове XVII ст. Гэта неабходны элемент Ратушнага пляцу, які быў знішчаны пасля акупацыі Беларусі высілкамі царскіх і камуністычных уладаў. Па атрыманні незалежнасці пачалося аднаўленне Ратушнага пляца. Паўсталі каталіцкі сабор, Ратуша, гатэль "Еўропа". На чарзе - царква Святога Духа, якая належала да комплексу ўніяцкага базыльянскага кляштару.

У 1795 г., пры Расійскай імперыі, базыльянскія манастыры былі зачыненыя, а царква аддадзена пад кафедральны праваслаўны Петрапаўлаўскі сабор. Пры цару яе перабудоўвалі на рускі лад, а за саветамі зраўнялі з зямлёй. Захаваліся падмуркі, на іх яна і паўстане зноў, але ў якасці дзіцячай філармоніі.

Крыпта (ад грэцкага krypt — закрыты падземны схоў) - у сярэднявечнай еўрапейскай архітэктуры склеп або некалькі склепаў, разьмешчаных пад алтаром і хорамі. Крыпты служаць для пахавання і наведвання астанкаў святых, пакутнікаў і фундатараў.
{banner_819}{banner_825}
-40%
-25%
-35%
-50%
-20%
-20%
-10%