Сяргей БУЖАЎ,

Прэзідыум Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт прынялі рашэнне прысвоіць званне "Ганаровы грамадзянін горада Мінска" Міхаілу Паўлаву, старшыні Мінгарвыканкаму з 2000 па 2009 гады.

Фармулёўка - "за вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурнае развіццё сталіцы Беларусі - горада Мінска, умацаванне аўтарытэта горада Мінска на міжнароднай арэне, падтрыманне і развіццё канструктыўнага супрацоўніцтва і ўзаемавыгадных адносін з другімі гарадамі і рэгіёнамі".

Сёлета Міхаілу Паўлаву была зробленая экстраная аперацыя па выдаленні ракавай пухліны галаўнога мозгу, пасля чаго ён выправіўся на рэабілітацыю ў Германію. На пасаду мэра Мінска ўжо так і не вярнуўся. Два тыдні таму прэзідэнт прызначыў новага кіраўніка сталіцы - выконваючым абавязкі старшыні Мінгарвыканкама стаў Мікалай Ладуцька. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Паўлаў адчувае сябе цяпер някепска і будзе пераведзены на іншую працу.
-10%
-14%
-10%
-20%
-20%
-8%
-10%
-20%
0066814