Глава белорусских католиков Тадеуш Кондрусевич называет себя солдатом Христа, а епископский девиз пастыря звучит так: "Quis ut Deus - Кто, если не Бог".

Архиепископ, митрополит Минско-Могилевский Тадеуш Кондрусевич родился 3 января 1946 года в деревне Адельск недалеко от Гродно. После окончания средней школы поступил на физико-математический факультет Гродненского педагогического института, откуда через год вынужден был уйти в связи с обвинениями в регулярном посещении костела и участии в богослужениях.

В 1964 году поступил на энергомашиностроительный факультет Ленинградского политехнического института, который закончил с отличием. Получил диплом инженера-механика. В течение шести лет работал инженером на Вильнюсском заводе шлифовальных станков. В 1976 году поступил в духовную семинарию в Каунасе (Литва), которую закончил в 1981 году, после чего был посвящен в духовный сан. В 1988 году получил степень доктора теологии.

 

25 июля 1989 года папа римский Иоанн Павел ІІ назначил Т. Кондрусевича апостольским администратором Минской диоцезии. В Беларуси Т. Кондрусевич основал Гродненскую высшую духовную семинарию, содействовал возвращению верующим и открытию более 100 ранее закрытых костелов, а также издания "Порядка мессы" и "Катехизиса" на белорусском языке. С 13 апреля 1991 года архиепископ в течение почти 16 с половиной лет служил в России. В 2002 году был назначен митрополитом кафедры Матери Божией в Москве.

21 сентября 2007 года папа римский Бенедикт XVI освободил Т. Кондрусевича от пастырского руководства архидиоцезией Матери Божией в Москве (Россия) и назначил его митрополитом Минско-Могилевским. Архиепископ входит в специальный совет по Европе при Генеральном секретариате Синода епископов, в Конгрегацию по делам духовенства, а также в папский совет "Справедливость и мир". Является вице-президентом Евразийского отделения Международной ассоциации религиозной свободы. Владеет белорусским, русским, польским, английским и итальянским языками.

В четверг, 30 апреля Тадеуш Кондрусевич, в прямом эфире Радио TUT.BY, в авторской программе Алексея Вайткуна "Приглашение на закат", ответил на вопросы слушателей радио и посетителей портала.

Программу можно прослушать тут

Как вы относитесь к инквизиции?

Інквізіцыя ў Каталіцкім Касцёле - гэта суды для даследавання адкланенняў ад каталіцкай веры і маральных нормаў. Яны існавалі ў XIII-XIX в. Часамі суды выдавалі смяротныя прыгаворы, якіх на самай справе была не так многа. У сваёй большасці яны асуджалі ў вязніцу, накладалі кару, і таксама апраўдывалі. Папа Ян Павел II у 1998 г. загадаў перагледзець гэты цяжкі перыяд Касцёла, каб устанавіць праўдзівыя факты і вынесці суджэнне па гэтай праблеме.

Слава Иисусу Христу!
Ваша Эксцеленция, хотелось бы узнать, где в Минске (или в Беларуси) служится Тридентская Месса, освобождённая согласно Motu Proprio Папы Бенедикта XVI "Summorum Pontificum"?
С уважением, Д. Ларионов.


Ці існуе магчымасьць наведваньня Трыдэнцкай Імшы ў Катэдральным Касьцёле г.Мінска, альбо іншых касьцёлаў гораду? І калі не, то калі гэта стане магчымым?
Аляксандар.


Два пытанні і дзве кардынальна розныя думкі. Папа Бэнэдыкт XVI дазволіў так званую Трыдэнцкую Імшу і яна мае права на існаванне. Аднак для яе цэлебрацыі патрэбна адпаведная колькасць вернікаў (каля 30 чалавек), яны павінныя разумець яе і ведаць як адказваць на заклікі святара (каб не было пытання як вышэй), павінен таксама быць святар, які б ведаў як яе цэлебраваць. Усувязі з вышэй вылічанымі прычыннямі ў Мінску такая Імша пакуль што не цэлебруецца.

Вечер добрый!!
Какое Ваше личное отношение к целибату? Если не ошибаюсь, в латинском обряде Римско-Католической Церкви целибат распространяется на священнослужителей, за исключением диаконов - в XX веке для них был отменён обязательный целибат. Откуда такое послабление? И все-таки Ваше личное отношение к Целибату?


Цэлібат - гэта вялікі дар святару, які дапамагае яму да канца пасвяціцца служэнню Богу, людзям і Касцёлу. Ад цэлібата звольненыя толькі сталыя дыяканы, гэта азначае, што жанаты чалавек пасля адпаведнай падрыхтоўкі можа стаць дыяканам. Дыяканы, якія рыхтуюцца быць святарамі, павінныя захоўваць цэлібат.

Ці плануецца падрыхтоўка афіцыйнага перакладу Бібліі (хаця б Новага Запавету) на беларускую мову?

Біблія - гэта адна з крыніц нашай веры (другая - Традыцыя) і Каталіцкі Касцёл вельмі рупліва адносіцца да перакладу Бібліі на іншыя мовы. Найперш патрэбныя высокакваліфікаваныя спецыялісты з галіны біблістыкі, якіх у Беларусі з вядомых прычын яшчэ няма (тры пакаленні ня вялася падрыхтоўка святароў). Далей - пераклад абавязкова павінен быць зроблены з арыгінальных моваў з удзелам біблістаў, што не так лёгка.
Усё гэта не азначае, што мы сядзім са складзенымі рукамі. Ужо зробленыя пераклады імшальных чытанняў на кожны дзень. Робіцца таксама студыйны пераклад Бібліі. Мы ўдзельнічаем і у падрыхтоўцы экуменічнага перакладу Бібліі.


Шаноўны Пастыр, ці ў Беларусі вядзецца дыялог з Праваслаўнай Царквой на тэму ўніфікацыі багаслоўскай тэрміналогіі ў беларускай мове? Калі Каталіцкая і Праваслаўная Царква маюць адну крыніцу і супольныя каштоўнасці, а зараз асабліва інтэнсіўна падкрэслеваецца патрэба пераадолення гістарычных падзелаў ды імкнення да адзінства, навашта б на бытавым (моўным) узроўні выяскраўлеваць розніцы. Паколькі беларуская рэлегійная тэрменалогія якраз зараз ствараецца ці ж гэта не найбольш спрыяльны момант для сумеснай працы? Навошта пазней перарабляць? Хацелася б пачуць Вашы меркаванні. Дзякую.

Ня лёгка і часамі нават не магчыма гаварыць пра ўніфікацыю каталіцкай і праваслаўнай тэрміналогіі, бо ў ва многіх выпадках яна проста розная. У Каталіцкім Касцёле лацінскага абраду свая лацінская тэрміналогія. У Праваслаўнай Царкве - візантыйская. У сваіх перакладах там дзе гэта магчыма і адпавядае духу лацінскай літургіі, мы запазычаем праваслаўную тэрміналогію.

Здравствуйте. Подскажите, пожалуйста. Я православная, выходила замуж за католика и венчалась в костеле. Потом мы развелись, бывший муж уже в другом браке. Могу ли я анулировать костельный брак или признать недействительным, если бывший муж не хотел иметь детей и при вступлении в брак скрыл свою сексуальную зависимость. Чо мне необходимо сделать?

Слава Иисусу Христу! Ваше Превосходительство, спасибо за уникальную возможность обратиться к Вам напрямую. Мы с мужем состоим в официальном браке. Для нас обоих первостепенное значение имело венчание, а не гражданская церемония, однако Католической Церковью нам было отказано. Официальная причина отказа - факт заключения церковного православного брака моим супругом задолго до нашего знакомства. Предыдущий брак в БПЦ был признан недействительным, соответствующие документы были переданы в Костел. Не смотря на это, нам было отказано и рекомендовано обратиться в Костельный суд для прохождения процедуры "признания брака недействительным". Уже 1,5 года мы ждем ответа, не смотря на объективную простоту обстоятельств. Нас не посвящают в процедурные вопросы. Не понятно, на какой стадии дело находится. Не ясно также, почему элементарное дело разбирается так долго! Создается впечатление, что процедура затягивается по совершенно необъективным причинам, а тот факт, что мы не получаем ответы на вопросы, или получаем их несвоевременно является подтверждением безразличия Церкви. Мой муж православный, брак был заключен в БПЦ. Почему не существует эффективной процедуры признания решений Православной Церкви в подобных ситуациях? Неужели при современном падении нравственности Католическая Церковь - институт по определению духовный, становится институтом формальным и бюрократическим? На наши доводы о том, что для нас венчание - наивысшая ценность, что мы готовы совершить этот обряд в присутствии Священника в Костеле, что супруг имеет разрешение на венчание БПЦ, нам говорили, что все это понятно, но сделать ничего невозможно, так как нужна бумага для отчетности. Кроме того, оказалось, что поддержки никакой со стороны Костела при получении решения суда получить невозможно. Мы уже 1,5 года ждем… А самое парадоксальное то, что венчание совершают сами супруги, что церковь играет роль посредника… Я, как католичка, не имею права совершать основные обряды в Костеле, наш брак Костелом не признается. Можете пояснить цель, которую преследует Католическая Церковь, строя такие препятствия на пути любящих людей и какие для этого основания? Еще замечу, что мы около года назад отправляли Вам письменное обращение с изложением обстоятельств дела и просьбой содействовать в разрешении вопроса. Вы в инициативном порядке предложили с нами встретиться, но буквально накануне встречи отменили ее в пользу официальных мероприятий в рамке визита Госсекретаря Ватикана. У нас родился малыш, которого мы покрестили в Костеле. Очень Вас прошу ответить на выше заданные вопросы и обратить внимание на подобные ситуации, ведь речь идет о судьбах людей, а не о именах на бумаге, тем более что первостепенной задачей Костела является не выполнение бюрократических процедур, а предоставление поддержки в поиске Бога и духовном возрождении общества.

У Каталіцкім Касцёле няма анулявання сужэнства, бо гэта Езусам Хрыстом устаноўлены сакрамант, як адзіны саюз мужчыны і жанчыны. Каталіцкі Касцёл прызнае важнымі ўсе сакраманты Праваслаўнай Царквы, у тым і сужэнства.
Аднак, здараюцца выпадкі, калі на самой справе не было сужэнства, бо была нейкая перашкода, аб якой ня ведаў святар, або не ведалі мужчына і жанчына, або адзін з іх. Паводле Кананічнага Права толькі Касцёльны суд можа афіцыйна вырашыць гэтую справу. Хачу адзначыць, што пакуль суд у дзвюх інстанцыях не выкажацца ў справе важнасці сужэнства, яно лічыцца важным.
Навогул такія справы вельмі цяжкія і займаюць шмат часу, часамі некалькі гадоў. Патрэбныя сведчанні другога боку, які вельмі часта не хоча сведчыць, бо яго гэта не цікавіць. Патрэбныя іншыя сведкі. Аднак, трэба мець надзею і цярпліва чакаць. Многія справы завяршаюцца пазітыўна.


Как Вы относитесь к индульгенции? Известны ли вам случаи скрытых индульгенций в современной жизни.

Каталіцкі Касцёл карыстаўся з індульгенцый і карыстаецца цяпер. Індульгенцыя - гэта звальненне часовай кары за грахі. Індульгенцыя атрымліваецца дзякуючы пасрэдніцтву Хрыста і малітоўнаму заступніцтву святых. Індульгенцыю можна ахвяраваць як за сябе, так і за памерлых. Каб яе атрымаць, трэба мець цвёрды намер адрачыся ад граху, споведзь, камунія, справы дабрачыннасці ці малітва. Патрэбна таксама малітва ў інтэнцыях Святога Айца.

Добрый день! Поясните, пожалуйста, позицию католической церкви по отношению незаконнорожденных детей. Спасибо.

Я мяркую пад словам “незаконнорожденный” Вы разумееце народжанага з ня шлюбнага сужэнства. У гэтым выпадку дзіця не вінавата і яно мае права на хрост, рэлігійнае выхаванне, іншыя сакраманты і ўсе правы верніка.

Ці плануецца ў будучым павялічэнне колькасці діяцэзій альбо дапаможных біскупаў? Цікавіць у першую чаргу Гарадзенская вобласць - на сённяшні дзень Гарадзенская дыяцэзія ці ня роўная па колькасці вернікаў астатнім тром разам узятым і сапраўды надзвычай буйная (ізнову, па колькасці вернікаў) па фоне звычайных дыяцэзій Еўропы.

Права да стварэння новых дыяцэзый і назначэння новых біскупаў належыць выключна да Святога Айца.

Пахвалёны Езус Хрыстус! Дзякуй вам за вялікую ўвагу, стаўленне да нашай роднай мовы, культуры! Усяго вам самага найлепшага!

Дзякую.
Ваша Эксцэленцыя:

1) Ці вядома Вам пра зварот грэка-каталікоў Мінска да ўладаў з просьбай перадаць адбудаваную царкву Святога Духа ім? Ці можна разлічваць на ўсебаковую падтрымку гэтай ініцыятывы рыма-каталікамі?
2) Як Вы ставіцеся да неакатэхуменату? Ці не падаецца Вам, што гэты й падобныя рухі "балансуюць на мяжы" сэктанцтва?
Дзякуй вам вялікі за пашырэнне ўжытку беларускай мовы!


Грэка-каталікі маюць свае зарэгістраваныя парафіі і таму, таксама як каталікі лацінскага абраду, патрабуюць мець свае культавые будынкі.
Нэакатэхумэнат мае вельмі вялікі духоўны патэнцыял і там, дзе ёсць добрае супрацоўніцтва з біскупам ямы могуць прынесці вельмі многа добрага.


Прием таких визитеров как Лукашенко - это несмываемое пятно на Ватикан. Простой селянин или законченный алкаш ведут себя скромнее. Мне было стыдно за такого президента. И если Папа Римский жмет руку человеку без принципов и моральных устоев, то, какое он имеет право считать себя наместником Бога на Земле?

Пахвалёны Йезус Хрыстус!
Ваше Высокопреосвященство!
Подскажите, как костел относится к визиту Лукашенко с внебрачным сыном к папе Римскому? Для меня - это пощечина моей морали - недопустимо, чтобы аморальные люди - гражданин Лукашенко, живущий вне брака, имеющий ребенка на стороне - мог встречаться с его преосвятейшеством - Папом Бенедиктом? Для меня это моральная проблема….

Паводле навучання Каталіцкага Касцёла Папа з’яўляцца намеснікам св. апостала Пятра і Вікарыем Езуса Хрыста, Які размаўляў з кожным. Паза тым, хацелася б напомніць словы Езуса Хрыста: хто з вас без граху, няхай першы кіне камень.

Скажите, а что вы думаете по поводу визита Лукашенко к Его Святейшеству Папе Римскому? И ещё вопрос. Как вы относитесь к крестоносцам?

Добра, што такі візіт адбыўся, ён напэўна будзе садзейнічаць як развіццю адносін Беларусі з іншымі краінамі, асабліва з Еўрасаюзам, так і развіццю Каталіцкага Касцёла а таксама яго адносін з Праваслаўнай Царквой.
Крыжаносцы - гэта ўжо мінулая гісторыя, калі адбываліся крыжовыя выправы для абароны веры, святых месцаў, а таксама хрысціянізацыі народаў. Трэба сказаць, што гэта апошняе не адпавядае хрысціянскаму вучэнню.


Скажите, может смогли бы Вы помочь найти ксендза Томаша Сена, родом из Пилы. Он мой крестный отец и связь с ним оборвалась очень давно. Последние, что мне было о нем известно, что он в 1994 г был профессором богословия в Иерусалиме. Адрес родителей известен, но связь не поддерживается с ними. Спасибо.

Святара Томаша Сены я ня ведаю.

Добры дзень. Мне вельмi цікава, ці можна, афiцiйна перастаць быць каталіком не становячыся ўзамен нікім. Па-мойму, такой працэдуры няма, можна толькі перастаць лічыць сябе кім-небудзь, а вы ўсё адно будеце лічыць мяне сваім вернікам.
Я б хацеў, каб было так: прыходжу я ў тое месца, дзе мяне хрысьцілі, пішу заяву да начальніка ўліковага аддзела:
Прашу перастаць лічыць мяне ******** з 1 мая 2009 г. / Або прашу скасаваць маю прыналежнасць да Вашай царкоўнай арганізацыі на падставе несумяшчальных з членствам ў арганізацыі ідэалагічных, маральных ці нейкіх іншых разыходжанняў. За сабой пакідаю права працягваць верыць у хрысціянскага Бога Айца, і Сына, і Святога Духа без акрэсьленьня канфэсійнай прыналежнасьці. Дата. Подпіс.
Есць такi фармат?

Каб выйсці з Каталіцкага Касцёла трэба выканаць афіцыйную працэдуру выйсця з яго.

"Кветкі да касьцёла? І што тутака благога? Гэта ж ня кветкі да варожай Беларусі, РПЦ… "- утверждает прихожанин кастела, активный форумчанин, ksaverij-Бенедзікт.
"ksaverij-Бенедзікт …
….Калі большасьць расейцаў зьедзе з Беларусі на сваю гістарычную радзіму, дык можна будзе добра пакарчаваць расейскія цэрквы з "цыбулінамі", яны не адпавядаюць беларускаму нацыянальнаму дойлідству, ды і ўвогуле псуюць наш краявід."
На сколько эти высказывания совпадают с позицией католической церкви?

Каталіцкі Касцёл з вялікай павагай адносіцца да Праваслаўнай Царквы. Мы маем тыя ж самыя сакраманты, тыя ж крыніцы веры - Біблію і Трыдыцыю, амаль што аднолькавую пазіцыю адносна сэкулярных выклікаў сучаснасці, супрацуем на карысць абароны хрысціянскіх каштоўнасцяў і надзеёмся на далейшае плённае супрацоўніцтва. Перад абліччам вельмі нябезпечных выклікаў сучаснасці нам трэба аб’ядноўваць свае духоўныя сілы, можа нават апрацаваць нейкую супольную стратэгію.

Что такое сионизм?

Габрэйскі нацыянальны рух, мэтаю якога з’яўляецца аб’яднанне і адражэнне габрэйскга народу на яго гістарычнай радзіме ў Ізраэле і таксама ідэалагічная канцэпцыя, на якой гэты рух асноўваецца.

Как Христос относился к книжникам и фарисеям?
Каково Ваше отношение, как солдата Христа, к иудаизму?
В чем причина нежнотрепетного отношения современных католиков к иудеям?
С Уважением, Александр.

Добры дзень, Ваша Эксцэленцыя!
Скажу шчыра, што мне імпануе тое, што ў многіх каталіцкіх бажніцах Беларусі не чужым чуецца беларускае слова. Для мяне гэта добры знак, які я не заўважаю ў хрысціянскіх святынях іншых канфесій.
Але, між тым, хачу задаць некалькі, магчыма, не зусім прыемных для святара пытанняў.
1). Ці не ёсць тое, што Вы называеце сябе салдатам Хрыста, праявай агрэсіўнасці і ваяўнічасці (вайсковая лексіка) ў адносінах да нехрысціян?
2). Вы лічыце магчымымі дыялог, суіснаванне, супрацоўніцтва etc… з атэістамі, паважаючы і іхні выбар?
Спадзяюся, вы не пакрыўдзіліся.
Дзякуй за адказы.
З павагай
Аляксандр.

Евангелле вельмі добра гаворыць аб адносінаў Хрыста да кніжнікаў і фарызеяў, бо яны гаварылі адно, а чынілі іншае. Гэтым самым Езус заклікаў, каб Ягоныя веравызнаўцы ў сваім жыцці паступалі паводле Яго вучэння.
Я ўжыў словы “салдат Хрыста” у адносінах да майго пераводу з Масквы ў Мінск. Гэта азначае не больш як тое, што я заўсёды выказваю абсалютную паслухмянасць Папе, так як салдат аказвае паслухмянасць афіцэру. Тут няма ні якога іншага падтэксту.
Адносіны Каталіцкага Касцёла да габрэяў устаноўлены II Ватыканскім Саборам. Менавіта, пколькі агульная духоўная спадчына хрысціянаў і юдэяў вяліекая, то Сабор заахвочвае захоўваць і падтрымліваць узаемаразумленне і пашану. Папа Ян Павел II назваў габрэяў нашымі старшымі братамі. Гісторыя збаўлення сцісла звязана з гісторыяй габрэйскага народа.
Паводле навучання Каталіцкага Касцёла мы вядзем дыялог з усімі, таксама і з атэістамі. Калі яго не весці, то якім чынам можна абвяшчаць ім Евангелле? Памятую, калісьці ў савецкія часы адзін з літоўскіх святароў любіў казаць, што трэба каб кожны год некалькі святароў пасадзілі ў вязніцу. Яму пярэчылі: што ж ты гаворыш? А ён адказваў: а хто будзе там навучаць Евангелля, хто будзе спавядаць і г.д.


Г-н Кондрусевич!
1. Как вы оцениваете высказывания уважаемого Филарета, по поводу ограничения доступа к различным ресурсам в интернете (в том смысле, в котором, говорил Филарет).
2. Ваше отношение к торговле вином Православной Церковью.
Большое спасибо.

Вядома, што інтэрнэт сёння з’яўляецца адным з найбольш выкарыстоўванных масс мэдый. Каталіцкі Касцёл адчувае яшчэ большую патрэбу ў яго выкарыстанні ў дзеле евангелізацыі, эканомікі, палітыкі і г.д. Такім чынам інтэрнэт нясе вельмі многа добрага. Аднак, у той сам час, неэтычнае яго выкарыстанне можа прынесці многа дрэннага, можа мець вельмі негатыўны ўплыў на выхаванне чалавека, асабліва моладзі і дзяцей. Таму мне зразумела заклапочанасць Мітрапаліта Філарэта, каторую я падзяляю. Трэба нешта рабіць, найперш трэба сканцэнтраваць нашыя высілкі на выхаванні маладога пакалення з належнага карыстання з інтэрнэту.
Я не бываю ў праваслаўных кіёсках і не ведаю пра гандаль віном. А можа гэта віно для цэлебрацыі Эўхарыстыі?Яго ж трэба дзесьці купіць.

Как Вы относитесь к невероятно плодящимся сейчас, всякого рода Христианским партиям? Участвуете ли Вы в их создании, финансировании и духовном наставлении. Что общего по-Вашему в партийной борьбе за власть, дележе денег и грандов, выборах, интригах с… христианством.

Как на сегодняшний день ведется повседневный диалог между представителями власти и католической церковью? Я не говорю о показных встречах на высшем уровне. Правда ли, что со стороны властей есть предложение о заключении некоего договора о проведении в массы представителями костела национальной политики/идеологии в обмен на снятие ряда ограничений, которые, как я знаю, существуют в реальной жизни по расширению миссионерской деятельности костела?

Пазіцыя Каталіцкага Касцёла адносна палітычных партый і палітычнай дзейнасці адназначна выказана ў яго навучанні паводле якога ў сферах сваёй дзейнасці і палітычная супольнасць і Касцёл аўтаномныя і незалежныя адзін ад аднаго.

Ваше Высокопреосвященство!
Значительную часть прихожан речицкого костела Святой Троицы не устраивает работа настоятеля прихода. За полтора года во главе прихода им не сделано ничего заметного для глаза. Более того, всю зиму костел не отапливался, а ведь это памятник архитектуры, охраняемый государством, с таким отношением мы, прихожане, можем вновь костела лишиться. Проповеди представляют собой набор слов, уловить суть невозможно, так как ее просто нет. После службы выходишь не просветленный, а с тяжелым сердцем, в котором есть только осуждение. Получается, что ходишь в костел грешить!
Нам есть с кем сравнивать. Предыдущий настоятель ксендз Гжегож Худек возродил костел на речицкой земле, во время его служения храм был полон, а на праздники надо было приходить заранее, чтобы хватило места. Сейчас костел и по воскресеньям практически пустой.
Члены приходского совета пытались как-то изменить ситуацию, но его последнее заседание прошло в склоках и ругани, причем главенствующую роль во всей этой сваре играл настоятель.
Как нам быть? Помогите!

Рэчыцкая парафія належыць да Пінскай дыяцэзыі. Я нічога ня ведаю пра сітуацыю ў ёй, таму па ўсіх справах адносна гэтай парафіі трэба звяртацца ў Пінскую курыю.

1. Подскажите, что такое кафедральная капитула и почему ее нет в Минске?
2. Когда начнут строить костел в Уручье и есть ли разрешение?

Паводле новага Кананічнага Права, прынятага згодна з навучаннем II Ватыканскага Сабору капітул мае толькі ганаровую функцыю і не прымае ўдзелу ў дапамозе біскупу ў кіраванні дыяцэзыяй, чым займаецца святарская рада. Гэта не азначае, што яна калісьці яна можа быць створана.
Пакуль што няма дазволу на будову касцёла ў Уруччы і не выдзелена зямля. Аднак парафія стараецца і яе высілкі я падтрымліваю.

Ваше Высокопреосвященство!
Прошу Вас посодействовать обновлению приходской сетки на сайте www.catholic.by. В частности, в Минске уже намного больше приходов, чем указано там. Удобнее было бы найти свой приход, участвовать в его жизни и т. п.

Дзякуй, я папрашу абнавіць парафіяльную сетку сайта.

Скажите, а когда по плану завершится строительство костёла св. Антония в Могилёве?

Самая вялікая праблема з будовай як гэтага касцёла, так і іншых, а таксама рамонтаў - гэта фінансавыя цяжкасці. Калі ёсць спонсары мы будзем вельмі рады.

Ваше Высокопреосвященство!
Как понимать, что схождение благодатного огня, которое последние годы показывают по телевидению, происходит во время православной Пасхи, а не католической?


У апошнія гады шмат многа гаворыцца, таксама і афіцыйнымі прадстаўнікамі Праваслаўнай Царквы, аб неабходнасці дадатковых даследаванняў у гэтай справе. Калі мы з павагай адносімся да Бэтлеемскага агню, дык і з павагай трэба адносіцца да праваслаўнай традыцыі адносна благадатнага пасхальнага агню.

Я работаю в Витебском областном архитектурно-проектном бюро. Мы проектировали культурно-религиозный центр Прихода Иисуса Милосердного в г.Витебске. Во время авторского надзора оказалось, что строительство крышной котельной произведено с нарушениями проектной документации, что может привести к разрушению перекрытия. В соответствии с действующим законодательством стройка была приостановлена до исправления нарушений, после чего служитель костела ксендз Роман позвонил мне и сказал, что будет молить Господа о проклятье на меня. Хочу спросить, что мы построили, приют для нечистой силы, проклинающей людей или все-таки Храм, где молят Всевышнего о всепрощении?

У рымскім праве ёсць прынцып: выслухай і іншы бок. Таму я не магу нічога сказаць у гэтай справе. З іншага боку зразумела, што нельга нікога праклінаць і Касцёл ніколі не моліцца аб пакаранні іншага чалавека.

Пахвалёны Езус Хрыстус!
Ваша Эксэленцыя, ці плануецца калі небудзь перавод ранішняй Сьв. Імшы ў касьцёлах Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі на беларускую мову? Бо мне зручней і прыемней наведаць касьцёл раніцай, але ж я ня так ведаю польскую мову, каб усё цалкам зразумець у казаннях. А беларуская адразу ў сэрца ідзе.
Дзякуй.
Здароўя, моцы, плёну Вам у Вашай душпастырскай працы!

На колькі я ведаю ва ўсіх мінскіх касцёлах першая ранішняя Імша цэлебруецца на беларускай мове.У іншых месцах трэба глядзець паводле абставінаў і вырашаць супольна, каб як мага больш людзей было задаволеных.

Каково отношение католической церкви к коварному предательству человека, поклявшегося в верности на Библии?
Кто для Вас гетман Мазепа, как христианин, как человек?
С Уважением, Александр.

Найперш трэба вельмі асцярожна адносіцца да прысягі, у тым да прысягі да Бібліі. Калі чалавек робіць гэта неабдумана, то ён можа нават не ведае што робіць. Можа яму гэта зусім не прысяга, а толькі нейкі звычай. На жаль так часта ёсць у нашым жыцці, калі мы не чуем адказнасці за свае словы. Калі ж гаварыць сур’ёзна, то зламанне прысягі з’яўляецца грахом.

Дзень добры! Дазвольце падзякаваць за Вашае служэнне Богу i людзям. Адкажыце калi ласка, цi плануецца у Мiнскай Малiнауцы цi Пауднёвым Захадзе будаунiцтва новага касцёлу? Да якой парафii адносяцца гэтыя мiкрараёны зараз?
Хвала Хрысту!
1. Папе сапрауды не дадуць ступiць на беларускую зямлю, пакуль Ватыкан не урэгулюе некаторыя пытанни з Маскоўскай патрэархияй?
2. Цi верагодна, каб Папа мог прыняць удзел у адмысловай сустрэчы з беларусами ва Украине (Польшчы, Lietuvos Respublika).


Пахвалены Езус Хрыстус!
Хрыстус з мартвых повстал!
Раскажите пожалуйста о планах по дальнейшему строительству католических храмов в Беларусии, и, в частности, в г. Минске. Хотелось бы услышать и о строительстве храмов монашескими орденами.
С уважением, Стас!

Пахвалены Езус Хрыстус!
Существует ли католический приход в Зеленом луге и какие планы на будущее? Спасибо.

Хацелася б мець касцёлы ў кожным мікрараёне Мінска і мы просім зямлю пад будову касцёлаў. У некаторых раёнах мы яе ўжо атрымалі, у іншых спадзяёмся. Аднак, сама будова сёння вельмі каштоўная. Таму разам з высілкам парафіі патрэбныя спонсары.
Спатканне Папы з Патрыярхам Маскоўскім і Усяе Русі адкрыла б новую старонку ў адносінах паміж католікамі і праваслаўнымі, дало б новы імпульс барацьбе з дэхрысціянізацыяй, садзейнічала б стабілізацыі ў свеце і вырашэнні многіх праблемаў. Таму трэба маліцца, каб такое спатканне адбылося.

Вы успешно отучились и работали инженером. Почему вы решили после этого (в 30 лет) продолжить обучение совсем в другой сфере и поступать в духовную семинарию? Почему не стали продолжать работать инженером, на производстве, с техникой?
Как поступать тем кто стоит перед выбором, но точно не знает каким профессиональном путем идти по жизни? Ведь, если человек идет неправильным путем он потеряет время, "набъет себе шишки", сделает выводы и возможно решит многое поменять…

Пакліканне да святарства - гэта таямніца. Бог кліча, а чалавек адказвае. Бог можа паклікаць у кожны час - у маладым веку і у старшым. У наш час нават з’явіўся новы тэрмін: познія пакліканнні. У Рыме нават ёсць спецыяльная семінарыя для позніх пакліканняў. Там вучацца інжынеры, лекары, філолагі і г.д. Трэба ўслухоўвацца ў голас клічучага Бога і адказаць на яго.

Вашая Эксэленцыя!
Маю да Вас ажно тры пытаньні
1. У Вашае біёґрафіі сказана "Владеет белорусским, русским, польским, английским и итальянским языками." Ці наступіць калі-небудзь у Беларусі гэткі час, калі згадка пра валоданьне беларускай мовай перастане быць абавязковай? А то часам складаецца ўражаньне, што белмова сталася ледзь не замежнай - як астатнія чатыры мовы з пераліку тых, якімі валодаеця.
2. Ці не прысьпеў час рыма-каталікам Беларусі пачаці адраджаць стасаваньне нашае традыцыйнае беларускай лацінкі - як тое рабілі беларускія ксёндзы-патрыёты першае паловы ХХ ст? Бо часам даходзіць да нонсэнсу - калі друкуюць катэхізмы польскаю моваю, але кірылічным альфабэтам…
3. Ці не прысьпеў час паменьшыць колькасьць набажэнстваў польскаю мовай ў касьцёлах Гарадзенскае (Гродненскай) дыёцэзіі да "сярэднебеларускіх" паказчыкаў?…

Здравствуйте!
Скажите,пожалуйста, есть ли в Беларуси женские католические монастыри, в которые могут обратиться девушки - инвалиды детства за помощью в бытие и работе, чтобы найти защиту от представителей мирского круга.Спасибо.

Я валодаю таксама і літоўскай мовай. Адносна валодання беларускай мовай, то усё залежыць ад саміх жыхароў. Гэта часта культуры. Адносна лацінскай транскрыпцыі ці кірыліцы, то трэба мець на увазе як ёсць на дзяржаўнай мове. Мы ўсе ганарымся тым, што святыя Кірыл і Мяфодзій ўвялі кірыліцу ў літургію і рэлігійнае жыццё. Гэта частка славянскай культуры. І Каталіцкі Касцёл выдаючы літургічныя, рэлігійныя і навуковыя кнігі на беларускай мове ўносіць свой уклад у яе развіццё.
Мы будуем беларускі Касцёл. Аднак у Беларусі жывуць людзі іншых нацыянальнасцяў і ім трэба даць магчымасць маліцца на іх роднай мове. Мы ж радуемся, што ў Лёндыне ёсць набажэнства на беларускай мове. У Вільні ёсць нават беларуская парафія. Студэнты беларусы у Рыме ці ў Варшаве таксама просяць Імшу на беларускай мове. Усё павінна залежыць ад запатрабаванняў.
У Беларусі ёсць некалькі жаночых кляштараў. Аднак, кляштар гэта найперш месца малітвы і законнай фармацыі. Я не маю інфармацыіаб тым, ці ёсць на Беларусі такія кляштары, якія б вялі нейкую прадпрыемчую дзейнасць.

Вітаю.
Маю наступнае пытанне:
1. Чаму Каталіцкі Касцел з абыякавасцю ставіцца да лёсу храма Святогоа Язэпа, што на плошчы Свабоды ў Мінску?
2. Аніводнага разу, на афіцыйным узроўні ніхто са святароў ці духавенства па дадзеным пытанні не выказаўся. З пункту здаровага сэнсу зразумець гэта нельга.
Якая Вашая пазіцыя?
З павагай, Ілья.

Пахвалёны Езус Хрыстус!
А вертуть костел на верхнем городе (где сейчас - архив) Вы просили А. Г. Лукашенко?
А то православных церквей - в каждом районе Минска, а в костелы во время праздников - не зайти!
Может наличие еще хоть одного костела в центре - поможет. А то и его православным отдадут!!!

Нядаўна стала вядома, што у манастыры бернардзінаў гатэль нажаль ўсе ж такі з'явіцца (https://news.tut.by/134929.html). Ці вядомы далейшы лес касцела Святога Юзафа? Зараз шмат гаворыцца пра падтрымку дзяржавай касцела - можа зараз падтрымаюць і ў гэтых пытаннях?

Гэтае пытанне ставілася, і многа разоў, і аб гэтым пісалі СМІ. Не ўсё аднак у нашых сілах. Гарадскія ўлады завяраюць, што ў кляштары не будзе гатэлю. Паводле іх там плянуецца гарадзкі музей.

Пахвалены Езус Христус.
В последнее время все больше пишется и говорится о том, что все основные религии, несмотря на внешние различия, имеют один источник. Я не могу сузить свой мир только лишь до Католицизма, хотя именно он расширил мое восприятие мира и помог найти свое место в нем. Не кажется ли Вам, что стоит признать, что разделение Христианства - ошибка истории, что между Буддизмом и Христианством (мне сложно разнить православие, католицизм) слишком много общего и что наш Мир слишком мал, чтобы мы искали точки разделения, а не соприкосновения. Вот только хватит ли у лидеров различных конфессий сил для признания этого (если в этом есть истинное зерно), ведь это повлечет взаимные уступки, которые фанатики от веры могут признать слабостью?

На Вашае пытанне вельмі добра адказаў II Ватыканскі Сабор, паводле якога Касцёл перш за ўсё звяртае ўвагу на тое, што яднае. Каталіцкі Касцёл таксама не адмаўляе нічога, што ў іншых рэлігіях ёсць праўдзівага і святога, і заклікае сваіх вернікаў, каб праз дыялог з паслядоўцамі іншых рэлігій, даючы сведчанне веры і хрысціянскага жыцця, прызнавалі, захоўвалі і падтрымлівалі тыя духоўныя каштоўнасці і маральныя даброты, а таксама сацыяльна-культурныя каштоўнасці, якія ў іх знаходзяцца.

Ваше Преосвященство, хотелось бы узнать Ваше мнение по поводу сложившийся ситуации с католическими приходами в Гомеле. У нас сейчас действует только один костёл на весь город, этого явно мало для второго по величине города Беларуси с населением в пол-миллиона человек! Изменится ли к лучшему ситуацию в ближайшем будущем?
С уважением, Олег.

Я не ведаю колькі каталікоў у Гомелі, бо гэта не мая дыяцэзія. Магчыма, што там патрэба мець больш касцёлаў. У падобных справах трэба звяртацца ў Пінскую курыю.

Паважаны Тадэвуш Кандрусевіч, якія Вашыя адносіны да Пратэстанцкай Царквы? Ці лічыце вы прыярытэтным дыялог з пратэстантамі? Ці магчыма на Ваш погляд Аб'яднаная Царква веруючых ў Бога-Айца, Бога-Езуса і Бог-Святога Духа?

Пратэстанцкія дэнамінацыі належаць да хрысціянскіх. Мы падтрымліваем з імі адносіны і супрацоўнічаем, як напрыклад у барацьбе са СНІДам, у экумэнічным перакладзе Бібліі, у справах дабрачыннасці і г.д. Не магу сабе ўявіць нейкай Аб’яднаднцй Царквы, аб якой Вы пішаце. Хрыстос устанавіў адну Царкву. Раздзялення хрысціян - гэта рана на Містычным целе Хрыста і яе трэба лячыць. Дактрынальна мы найбліжый да Праваслаўнай Царквы.

Почему в нашей стране костёлы превратились в бюро платных услуг, где у входа в каждый висит прейскурант цен на хрест, на похороны и т. д.?
Как Вы относитесь к политике А.Лукашенко по отношению к Католической церкви?

Гэта нейкая памылка, у каталіцкіх касцёл за Імшу, іншыя сакраманты складаецца дабравольная ахвяра і нідзе няма ўстаноўленай платы.
Мы вядзем дыялог з уладамі і ў тым ліку з Прэзідэнтам. У апошнія часы такім чынам удалося вырашыць шэраг праблем, у сучаснасці ў справе выдзялення зямлі пад будову некалькіх касцёлаў.

Пахвалёны Езус Хрыстус!
У мяне колькі пытаньняў. Па-першае, ці існуе ідэя стварэньня Беларускае Каталіцкае энцыкляпэдыі, дзе браскрывалася гісторыя каталіцтва (заходняга й усходняга) на Беларусі. Па-другое, ці ё якія-небудзь зрухі ў адраджэньні другой парафіі й касьцёлу ў Бабруйску - сьвятых Пятра й Паўла. Дзякуй!

Калі я працаваў у Расеі, мы паспяхова распачалі працу над прыгатаваннем і выданнем Каталіцкай Энцыклапэдыі. Ужо выдадзена тры з чатырох заплянаваных тамоў. Мяркуем мы і над выданнем Беларускай Каталіцкай Энцыкляпэдыі. Расейскі вопыт кажа, што гэта вельмі складаная справа. Патрэбныя вельмі добрыя касцёльныя, а не толькі агульныя, спецыялісты і вельмі вялікія матэрыяльныя сродкі, якіх дастаць становіцца ўсё цяжэй.

Президент Лукашенко назвал следующие цифры: "85% населения Беларуси - православные…" Назовите, пожалуйста, количество католиков в стране по вашим данным. Спасибо.

Паводле нашых звестак, каталікоў у Беларусі каля паўтара міліёна.

Пахвалёны Езус Хрыстус!
Ваша Эксцэленцыя, адкажыце калі ласка на наступныя пытаньні:
1. Ці ёсьць якія-небудзь зрухі па аднаўленьні касьцёлаў - помнікаў архітэктуры, зьнішчаных бальшавікамі ("Фара Вітаўта" ў Горадні, Сьв. Антонія ў Віцебску, Сьв. Станіслава ў Пінску і г.д.). Вядома, для Касьцёла гэта занадта дорага і не практычна, аднак ці вядуцца перамовы зь дзяржавай і зацікаўленымі бізнэсоўцамі?
2. Ці плянуецца ўвядзеньня ў школах факультатыва "асновы каталіцкае духоўнасьці" накшталт ужо існага праваслаўнага
3. Хацелася б падзякаваць Вам за плённую працу па наладжваньні супрацоўніцтва Касьцёла зь беларускімі ўладамі, і за вернасьць прынцыпам вашага папярэдніка па прыярытэтным ўжываньні беларускае мовы.

Я добра памяту “Фару Вітаўта” у Гродне і мне вельмі шкада гэтага касцёла. Без яго сённяшняя цэнтральная плошча на з’яўляецца плошчай гістарычнага горада якім з’яўляецца горад над Нёманам. Аднак з пастырскага пункту гледжання гэты касцёл не многа дасць, бо побач тры іншыя касцёлы, а вернікі жывуць у спальных раёнах. Касцёл найперш павінен служыць людзям як месца спаткання чалавекам з Богам. Нажаль, нашыя бізнэсоўцы не вельмі спяшаюцца памагаць Касцёлу. Мы ж тым часам не можам знайсці сродкі на будову новых ці рамонт старых касцёлаў ў тых месцах, дзе яны сапраўды вельмі патрэбныя, найперш у новых мікрараёнах гарадоў.
Адносна факультаціва каталіцкай веры ў школах, то тут найперш пытанне да бацькоў, бо толькі яны паводле закону могуць аб гэтым прасіць.
Дзякуй.

Пахвалёны Езус Хрыстус! Ваша Эксцэленцыя, цікавяць наступные пытанні:
1. Ці з'яўляецца Еўфрасіння Полацкая афіцыйна празнай святой каталіцкім касцелам? Здаецца аб гэтым згадваў Уладзімір Арлоў у сваей кнізе "Таямніцы полацкай гісторыі".
2. Ці зрушылася з месца пытанне аб вяртанні касцела ў Раўбічах? Няўжо для музея няма іншага памяшкання?
Спадзяюся інтэрнэт-карыстальнікі не паставілі Вас у тупік сваімі падступнымі пытаннямі:-) Няхай Вас благаславіць Бог за Вашу працу!

Еўфрасіня Полацкая ўшаноўваецца Каталіцкім Касцёлам Візантыйскага абрабу.
Праблема вяртання касцёла ў Раўбічах яшчэ не вырашаная. Аб тым ці ёсць іншае месца для музея я таксама ня магу адказаць, бо не валодаю сітуацыяй адносна таго дзе яго можна размясціць і гэта не мая кампетэнцыя.

Сьвяты айцец, а якія Вашыя адносіны да вуніяцтва?
Шчыры дзякуй за адказ.


У Каталіцкім Касцёле Святы Айцец гэта Папа Рымскі, я толькі біскуп. Грэка-каталіцкі касцёл - гэта Касцёл які знаходзіцца ў еднасці з Папам. У Рыме нават ёсць спецыяльная Канргэгацыя Усходніх Касцёлаў. Таму мае адносіны да яго як да Каталіцкага Касцёла.

Ваша Эксцеленция, разрешите задать ещё два вопроса:
1. Есть ли вероятность открытия в Минске чего-нибудь вроде Католического культурно-информационного центра, где бы можно было получать не только душепастырскую помощь, но и помощь информационную и т. п.
По-моему, необходимость есть: книжный магазин в основном торгует литературой, изданной в Беларуси и России, фонды библиотеки в Красном костёле также имеют пределы. Получается, что мимо нас проходит массив важной и интересной католической литературы, издаваемой на Украине, в Германии, США и т. д.
2. Планируется ли создание в Беларуси Католического университета?
Спасибо, Д. Ларионов.


Мне хацелася б адкрыць як мэдыя цэнтр, так і цэнтр духоўнай літаратуры у Мінску, як гэта ўдалося зрабіць у Маскве. Аднак не ўсё адразу. Сёння адно з першых заданняў - гэта будова касцёлаў, бо людзі не маюць дзе маліцца. Далей, зноў усё упіраецца ў недахоп сродкаў і спецыялістаў.

Добрый день! У меня такой вопрос: я католичка, а муж православный. Можем ли мы обвенчаться в костёле, чтобы при этом муж не менял веру. В православной церкви нам сказали, что я должна буду принять православную веру перед венчанием. Я не хочу менять веру, муж тоже.

Можаце, кожны застаючыся пры сваёй веры. Трэба звярнуцца да святара.

Пахвалёны Езус Хрыстус! Хрыстос уваскрос!
Чаму так мала пілігрымаў з Гарадзеншчыны у час агульнанацыянальнага фэсту ў Будславе 1-2 ліпеня? Адні мінчукі й віцебляне… Здаецца, што каталікі Гродна проста ігнаруюць гэта свята каталіцкай Беларусі… Ці яне права?

Праблема ў тым, што практычна ў той сам час, у першую суботу ліпеня фэст у Тракелях у Гродзенскай дыяцэзыі.

Пахвалёны Езус Хрыстус!!
1. Скажите, пожалуйста, какие грехи может не отпустить ксендз? Может ли такое в принципе быть?
2. Могу ли я, обычная прихожанка нашей Катедры оказать волонтерскую помощь своему Костелу?

Калі чалавек выказвае жаль за свае грахі і абяцае паправіцца, то святар адпускае грахі, акрамя заразарваваных, біскупу ці нават Апостальскай Сталіца.

Хвала Хрысту!
Ваша Экселенция! Я родилась в семье католика и православной. Старший барт крещен в костеле. Я по настоянию матери была крещена в православной церкви.
В семье всегда праздновались праздники как католические, так и православные. Долгое время вопрос крещения в определенной вере при рождении мне не казался принципиальным, но на каком-то этапе своей жизни и по настоящий момент я регулярно посещаю только костел. Я чувствую, что моей вере и душе это ближе. Но иногда все равно, особенно когда произношу "Вызнанне Веры", чувствую какие-то угрызения совести. Вопрос - является ли это большим грехом? Кем мне считаться - католичкой или православной? Должна ли я принять крещение в костеле? Мама говорит, что по - церковному вероломство - большой грех. Спасибо.

Паводле навучання II Ватыканскага Сабора Праваслаўная Царква мае тыя ж самыя сродкі да збаўлення чалавека, што і Каталіцкая. Аднак, чалавек мае права свабоднага выбару, пры гэтым не трэба перахршчвацца, ёсць толькі пераход.

Слава Иисусу Христу. Наш президент сказал что вы его друг, а кто он для вас. И поддерживаете ли вы его политику?

Я вяду дыялог на карысць Касцёла, міжканфесыйных і міжрэлігійных адносін і грамадзтва.

Почему в нашем государстве запрещают строить католические храмы, спасылаясь на кучу не нужных документов и на то, что храмов хватает, а их не так и много. И почему государство не помогает, а только утрудняет строительство.

Яшчэ ня мала бюракрыцыі ў атрыманні дазволаў, ёсць і аб’ектыўныя цяжкаці, аднак справа патроху ідзе наперад і мы атрымалі некалькі дазволаў. Цяпер праблема, як знайсці сродкі на будову.

Почему церковь сделала денежные ставки на службы и богослужения, а католический костёл этого не вводит, а только принимает пожертвования. И почему католики должны отдуваться за введения ставок в православной церкви.

Мяркую, што пытанне не да мяне. Я прытрымліваюся прынцыпа каб са сваім законам не лезць у чужы манастыр.

Слава Иисусу Христу. Скажите, пожалуйста, почему вы носите православный крест, а не католический, даже хоть это и подарок, может завтра вы введёте и православное богослужение в кастёле. Почему у нас много говорят, а мало делают. Говорить могут все, а надо это воплощать сказанное в жизнь. и если была встреча с лидером государства то надо ставить многие вопросы ребром, а не только красиво выглядеть на фото. нам нужен не имидж, а работа…

Не вельмі разумею пытання. Езус заставіў нам крыж як знак збаўлення. Ёсць многга розных формаў крыжа. Лацінскі (ужываюць католікі і працестанты), многа праваслаўных: на нашых тэрыторыях з перакладзінай, у Грэцыі аднабаковы, у Румыніі - такі самы як лацінскі. Ёсць таксама крыж Ерузалемскі і г.д.
Так, калі я выяжджаў з Масквы, то ў падарак ад Мітрапаліта Кірыла - сённяшняга Патрыарха Маскоўскага і Усея Русі - атрымаў вельмі прыгожы крыж, які такі самы як лацінскі. З павагі да праваслаўных насіў яго, калі спатыкаўся з Мітрапалітам Філарэтам, нка праваслаўных урачыстасцях, калі ў мінулым годзе прыяжджаў памерлы Патрыярх Аляксей II. Наклаў калі спатыкаўся з Прэзідэнтам. Не бачу тут нічога дрэннага ці нязгоднага з каталіцкай дактрынай, бо крыж сапраўды нічым не розніцца ад лацінскага. Я каталік і праводжу каталіцкіе багаслужэнні, бо няма інтеркамуніі, гэта азначае, што мы не можам цэлебраваць Імшу ў абрадзе, які не іналежыць да Каталіцкага Касцёла.
На спатканнях стараюся вырашаць праблемы і калі Вы добра паглядзіце, то некаторыя з іх паспяхова вырашаюцца. Можа паўтараюся, але за апошні час мы атрымалі дазволы на будову касцёлаў у Мінску. Вырашаны таксама і іншыя праблемы.

Пахвалены Езус Хрыстус! Ваша Эксцэленцыя, у мяне такое пытанне. Калі даст Бог і Папа наведае Беларусь, то у якім мейсцы найбольш верагодна было бы праводзіць імшу, бо мінская архікатэдра наурацці змесціць тую колькасць вернікау, якая пажадае удзельнічаць у святочнай імшы? Разумею, што пытанне маё апярэджвае падзеі, але ж? Ці ёсць надзея, што гэта магчыма адбыцца у Мінску? Дзякуй, Насця.

Калі б прыехаў Папа, то знайшлося б і месца дзе цэлебраваць св. Імшу, гэта Вам, Насця, гарантую.

Гродненская область Зельвенский район д. Кремяница. В деревне находится: красивейший костёл 1615 г. постройки; большое кладбище; и в 5 метрах от забора кладбища (50 метров от домов деревни) организована на протяжении 10 лет свалка ТБО. Местные власти молчат. Это просто не поддаётся описанию. Можно ли помочь местным жителям не жить на свалке и не засыпать кладбище мусором.

Думаю, што гэтае пытанне павінныя Вы вырашаць сумесна з мясцовымі і раённымі ўладамі. Гэты мусар напэўна не прывозяць здалёк, але ад мясцовых жыхароў.

Здравствуйте. Будет ли развиваться сближение Православия и Католицизма? К примеру в городе Речица, Гомельской области, церковь и костел находятся рядом и их разделяет "символический" забор.

У апошнія часы многа робіцца да збліжэння праваслаўя і каталіцызму. Гэта выкананне мандату Хрыста, каб усе былі адзіны, гэта таксама патрэба, каб быць мацнейшымі ў адказе на выклікі нашага часу.

Хвала Хрысту! Ваша Эксцэленцыя, шчыры дзякуй за праведзеную працу!
Вельмі хвалююць пытаньні - ці хутка зьявіцца касьцёл або хаця б каплічка ва Ўруччы і на якой стадыі зараз знаходзіцца складаньне канкардату паміж Беларусяй і Ватыканам?

P. S.  І, вядома, асаблівы дзякуй за беларускую мову.
Я шчыра ганаруся тым, што зьяўляюся вернікам Каталіцкага Касьцёла.

Пакуль што яшчэ мы не атрымалі зямлі ў Уруччы, але працуем над тым. Я асабіста падтрымліваю ідэю касцёла ва Уруччы, дзе многа каталікоў.
Пакуль што не магу нічога сказаць пра умову паміж Ватыканам і Беларуссю. Зазвычай прыгатаванне такога дакументу займае многа часу, можа нават некалькі гадоў. Тут трэба мець на ўвазе, што гэта ўмова паміж дзьвумя суб’ектамі міжнароднага права - Беларуссю і Ватыканам. Таму трэба яшчэ пачакаць.

Ваше Высокопреосвященство!
Недавно в итальянских и польских СМИ прозвучало Ваше заявление о том, что в Минске выделено уже пять мест и даны разрешения для строительства храмов, а также планируется строительство курии. Соответствует ли это действительности, и если да, то где именно будут находиться эти храмы и курия?

Так, дазволы ёсць. Для некаторых ужо атрыманы неабходныя дакументы і вядзецца будова касцёла у Серабранцы, распачынаецца ў Кунцаўшчыны, будуецца адна новая капліца, праектуецца іншая, пастаўлена капліца ў Гатава, у іншых месцах дакументы афармляюцца.

Ваше Высокопреосвященство! Многие приходы в Беларуси малочисленные, какая их перспектива существования. В какой способ Вы сегодня о них заботитесь?

Так. Гэта наступная праўда. Людзі з вёсак выяждаюць у горад. Паводле Кананічнага Права сама парафія павінна сябе утрымліваць. Не заўсёды гэта атрымліваецца, таму трэба шукаць дапамогі. Парафія існуе датуль пакуль ёсць вернікі. Калі іх вельмі мала, то святар даяждае, а калі няма, то парафія замыкаецца.

Пахвалёны Езус Хрыстус! У мяне пытанне такое — чаму святары ужываюць на беларускай мове слова “благаслаўленне”? Па-беларуску “блага” — “дурно” па-руску. Што тады жадаюць святары сваім прыхажанам?

Я не філолаг. Аднак, пры перакладах мы сцісла супрацем са спецыялістамі беларускай мовы. На расійскай мове ў Каталіцкім Ксцёле ўжываецца слова “благословение” ад слова “благо”, што азначае дабро.

Пахвалёны Езус Хрыстус!
Мне 16 лет, у меня серьёзная проблема, я православный, но готовлюсь стать католиком, католическая вера мне гораздо ближе и понятней. Вот в чём проблема, мои родители против, они православные и говорят мне что католическая церковь это всего лишь "клуб интеллигентов-поляков". Я хожу на занятия в костёл и скоро должен стать католиком. Как мне их убедить, чтобы они мне не мешали зделать свой собственный выбор Веры? Некоторые знакомые говорят, чтобы я дождался 18 лет и поступал так как душа велит. Может в чём-то они и правы, что вы мне посоветуете? Спасибо.

Праблема выбару веры - гэта праблема самаго чалавека і ён павінен вырашаць яе самастойна і дабравольна. Каталіцкі Касцёл - гэта зусім не “клюб інтэлігентаў-палякаў”, ён адкрыты для ўсіх.

-12%
-9%
-10%
-25%
-50%
-10%
-25%
-33%
-40%
0070970