НОВОСТИ

Мультимедиа
Новости по теме
Другие новости

Крымінальнай справы паводле смерці праваабаронцы Яны Паляковай не будзе

18.03.2009, 13:18 Общество

фотоСалігорская пракуратура адмовіла ў завядзеньні крымінальнай справы паводле факту самагубства праваабаронцы Яны Паляковай.

Пра гэта Свабодзе паведамілі ў пракуратуры.

“Праверка скончана. Прыкметаў таго, што Яну Палякову давялі да самагубства, ня знойдзена”, - заявіў супрацоўнік пракуратуры.

Нагадаем, праваабаронца Яна Палякова скончыла жыцьцё самагубствам у ноч на 7 сакавіка ў сваёй кватэры ў Салігорску. За 3 дні да таго Салігорскі суд прызнаў жанчыну вінаватай у ілжывым даносе на супрацоўніка міліцыі і асудзіў на 2,5 года “хіміі”. Яна Палякова вінаватай сябе не прызнала і пасьля суду сказала знаёмым, што “ніколі ня будзе зэчкай”.

На пахаваньні Паляковай прадстаўнікі грамадзкасьці запатрабавалі расьсьледаваньня прычын яе сьмерці пракуратурай. У пракуратуры Салігорску праверка па факце самагубства Яны Паляковай пачалася 7 сакавіка.

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Новости за 18.03.2009  |  Все новости рубрики

послать другу  версия для печати поделиться:               

Код ссылки на статью

TUT.BY на мобильном

вверх

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА