Віцебская прадпрымальніца гандлявала ўпрыгожаннямі са свастыкай
07.02.2009, 13:48 ОбществоУпрыгожаннямі для моладзі з выявай свастыкі - бранзалетамі ды так званымі напульснікамі - гандлявала віцебская прадпрымальніца ў адным з шапікаў, што месціцца ў мікрараёне “Ціраспаль”.
Абураныя жыхары раёна звярнуліся ў аддзел гандлю гарвыканкама. Як паведаміў намеснік загадчыка аддзела Ігар Магазіннікаў, прадпрымальніцу папрасілі зняць тавар з продажу. Высветлілася, што абавязаць яе зрабіць гэта, а тым больш пакараць за распаўсюд свастыкі аддзел гандлю не мае права. А вось праваахоўчыя органы зацікавіліся фактам продажу нацысцкай сімволікі і распачалі праверку.
Дарэчы, напульснікі са свастыкай каштавалі ўсяго па 1500 рублёў за штуку. Прадавачка кажа, што яны карысталіся вялікім попытам у падлеткаў.