Белорусский портал TUT.BY
АВТОРИЗАЦИЯ
НОВОСТИ
 
   
 
 Запомнить меня  Безопасный вход
 
 
 



AРХИВ НОВОСТЕЙ

ПОДПИСКА НА НОВОСТИ
Ваш e-mail:  

 

Праваслаўная царква супраць Ягайлы на помніку да 1000-годдзя Брэста

04.12.2008, 10:46 » Общество
Ужо зацверджаны праект помніка, прысвечанага 1000-годдзю Брэста, будуць мяняць. Супраць некаторых элементаў кампазіцыі выказалася Беларуская праваслаўная царква, паведамляе газета "Вечерний Брест".

У прыватнасці, у лісце Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта выказвалася нязгода на постаць князя Ягайлы. На думку Філарэта, "перыяд кіравання гэтага дзяржаўнага дзеяча, які прыходзіцца на канец XIV — пачатак XV стагоддзя, не быў бясхмарным і адзначыўся прыгнятаннямі людзей праваслаўнага веравызнання".

Аднак брэстчане і скульптар вырашылі не чапаць фігуру вялікага князя, які даў гораду права на самакіраванне (вядомае Магдэбургскае права).

А вось з другой прапановай праваслаўнага іерарха ў Брэсце пагадзіліся. Скульптурную выяву Найсвяцейшай Багародзіцы, якая вянчала помнік, прыбяруць, бо гэта не адпавядае традыцыі праваслаўнай царквы.

Скульптар Аляксей Паўлючук прапанаваў эскізы яшчэ двух "вяршыняў" манумента. У адным выпадку гэта купец на каленях перад анёлам, які трымае ў руках абраз з выявай Багародзіцы (інтэрпрэтацыя легенды аб узнікненні Брэста). Другі варыянт — анёл-абаронца горада, з крыжом у руках. Абедзве прапановы будуць узгадняцца з прадстаўнікамі Царквы.


Новости за 04.12.2008  |  Все новости рубрики послать другу послать другу       версия для печати версия для печати       код ссылки на статью вставить в блог

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter