Гэта здарылася прыкладна а 18-й.
Гэта быў атракцыён "Карусель" кшталту "дожджык". Ад удару наведнiкаў гэтага атракцыёну вынесла за межы пляцоўкi. Спачатку атракцыён пачаў запавольвацца, потым пачуўся характэрны скрыгат i толькi потым ён звалiўся на бок.
Паводле мiлiцыянтаў, усiм пацярпелым - чацьвёра дарослых, двое дзяцей - аказана дапамога ў найблiжэйшай больнiцы. БЕЛТА дае iншыя зьвесткi, што пацярпелi пяцёра дзяцей i адзiн дарослы. Загiнулых няма.
На месцы здарэньня працуюць супрацоўнiкi Мiнiстэрства па надзвычайных сытуацыях. Зараз пад'ехаў спэцназ, падцягваюцца i наведнiкi Парку.
Вiдэа Яраслава Сьцешыка
Фотаздымкi Юлii Дарашкевiч