23 лютага ўвечары на 49-м годзе жыцьця памерла Iрына Казулiна, жонка зьняволенага палiтыка, былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусi Аляксандра Казулiна.

З канца 1990-х гадоў Iрына Казулiна хварэла на рак малочнай залозы. Апрача мужа Аляксандра, у Iрыны Казулiнай засталiся дочкi Вольга i Юлiя, а таксама ўнук Улад.

Iрына Казулiна нарадзiлася 19 кастрычнiка 1959 году. Скончыла мэханiчна-матэматычны факультэт БДУ, дзе й пазнаёмiлася з сваiм будучым мужам Аляксандрам Казулiным. Працавала праграмiстам у НПА "Планар", затым - у Цэнтры праблем чалавека БДУ. Пасьля заканчэньня Мiжнароднай школы бiзнэсу i мэнэджмэнту тэхналёгiяў БДУ працавала маркетолягам ў тым самым Цэнтры.

Актыўна дапамагала хворым на рак малочнай залозы. У 2007 годзе выступiла адной з арганiзатараў праведзенай у Менску мiжнароднай канфэрэнцыi па праблемах падтрымкi жанчын, хворых на рак малочнай залозы.

Прафэсар, вядомы ў Беларусi анколяг Леанiд Путырскi арганiзаваў разам з Iрынаю грамадзкую арганiзацыю "Ў промнях надзеi". Прафэсар яе ачольваў, Iрына была ягонай намесьнiцай:

"Мы зь ёй працавалi разам на карысьць нашых жанчын. Нават будучы ўжо вельмi хворай, не шкадуючы нi сiлаў, нi часу, яна была амаль самым галоўным арганiзатарам азiяцка-эўрапейскага кангрэсу ўвосень мiнулага году ў Менску. Гэта сьведчыць пра тое, што, яна, нават хворая, думала не пра сябе, а пра тых жанчын, якiм менавiта яе асабiсты досьвед мог дапамагчы ў барацьбе з гэтым цяжкiм захворваньнем. Там яна расказвала пра тое, што дайшло да яе ўжо тады, калi, на жаль, было пазнавата.

Яна была вельмi добрая. Усе гэта адчувалi. Я гэта ведаю i ад жанчын, зь якiмi мы разам працавалi. Яна не шкадавала нi сябе, нi свайго здароўя, нi сваiх грошай. Яна за ўласныя грошы шмат што рабiла для нашай арганiзацыi. Яна рабiла ўсё для сваёй сям"i i для чужых людзей, каб яны былi здаровыя. Я страцiў сябра. Сябра i ў жыцьцi, i ў працы".


Iрына Парахоўская сябравала з Iрынай Казулiнай са студэнцкiх гадоў. Яны разам вучылiся, затым разам працавалi. Спадарыня Парахоўская кажа, што яна дагэтуль знаходзiцца ў шоку:

"Гэта быў мой самы лепшы сябар за ўсё жыцьцё. Самы надзейны. Самы прыстойны. I мне вельмi-вельмi шкада, што так атрымалася. Iра была цудоўным чалавекам. I таму ў яе заўжды было шмат сяброў, дзе б яна нi працавала, дзе б яна нi вучылася".

Удава Генадзя Карпенкi, вiцэ-сьпiкера Вярхоўнага Савету Беларусi XII склiканьня, Людмiла па-ранейшаму жыве ў Нямеччыне. З Iрынай Казулiнай яна нiколi не сустракалася. Але жанчыны пасьпелi напiсаць адна адной некалькi лiстоў, расказвае Людмiла Карпенка:

"Нават з гэтых некалькiх лiстоў я зразумела, што Iрына - вельмi разумная, прыстойная i вельмi добрая. Зразумела, што яна шмат перанесла, асаблiва апошнiм часам, калi знаходзiлася ў такiм цяжкiм стане, а побач ня было самага блiзкага чалавека. Гэта, зразумела, вельмi цяжка. Калi ўжо i гэтым разам ня выпусьцяць Аляксандра разьвiтацца з жонкай, дык гэта будзе ўжо зусiм нешта нялюдзкае, брыдкае".

Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў папярэдняга склiканьня Сяргей Скрабец знаходзiўся у адной папраўчай калёнii з Аляксандрам Казулiным. Пасьля вызваленьня спадар Скрабец шмат кантактаваў зь сям"ёй палiтвязьня Казулiна. I самае галоўнае ўражаньне, якое ў яго застаецца ад Iрыны Казулiнай, - гэта яе надзвычайная дабрыня да людзей, нават тых, каго яна раней нiколi ня ведала:

"Гэта быў вельмi адкрыты чалавек, са шчырай душою. Для мяне Iрына застаецца чалавекам, зь якога можна браць прыклад. У апошнi год жыцьця ёй было ўжо нават цяжка размаўляць. I вось гэтыя нападкi з боку ўлады, патокi лжы лiтаральна дабiвалi яе. Але яна заўжды трымалася вельмi годна, нiколi не паказвала на людзях, як моцна яна ўсё перажывае".

Плянуецца, што разьвiтаньне зь Iрынай Казулiнай адбудзецца ў Чырвоным касьцёле. "Пра гэта мы фактычна ўжо дамовiлiся. Маму прывязуць ў Чырвоны касьцёл ўвечары ў панядзелак. Людзi змогуць зь ёй разьвiтацца да аўторка, да гадзiны дня. Там будзе адпяваньне i тады павязуць на могiлкi. Якiя могiлкi, мы пакуль не вызначылiся", - сказала Вольга Казулiна.

-50%
-25%
-40%
-30%
-10%
-10%
-16%
0069185