Политика
Экономика и бизнес
Общество
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Авто
Спорт
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    262728293012
    3456789
    10111213141516
    17181920212223
    24252627282930
    31123456

Новости компаний


Пасольства Швецыi ў Мiнску пры падтрымцы Шведскага Iнстытута распачынаюць пасля летнягя перапынку культурныя мерапрыемства выставай сучаснага шведскага ювелiрнага мастацтва.

Адкрыцце выставы адбудзецца 13 верасня 2007 года ў 17.00 у Нацыянальным музее гiсторыi i культуры (г.Мiнск, вул. К. Маркса, 12).

З выставай можна пазнаёмiцца да 21га кастрычнiка 2007 года.

Выстава "Сучаснае шведскае ювелiрнае мастацтва: пашыраная калекцыя" была падрыхтавана куратарамi Осай Локнер i Ганнай Лiвен Вест у 2006 годзе i ўжо экспанавалася ў Калiнiнградзе i Маскве ў рамках праграмы Шведскага iнстытута Sweden:upgrade. З верасня па лiстапад 2007года выстава будзе паказана ў Мiнску i Вiцебску.

У рамках выставы ў Мiнску, на базе Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў 11га верасня ў 16.00, у малым зале студэнцкага тэатра (галоўны корпус, II паверх) пройдзе мастэр-класс па сучаснаму дызайну з узделам шведскiх дызайнераў i ювелiраў Каралiны Лiндхольм i Эрыка Тыдэнга.

Экспанаты гэтай выставы даюць агульнае ўяўленне пра падзеi, што адбываюцца на сучаснай шведскай ювелiрнай сцэне. Вынiк працы пятнаццацi мастакоў-удзельнiкаў праекта - разнастайныя па сваёй форме i матэрыяле мастацкiя творы, што дэманструюць розныя i самабытныя канцэпты i шляхi ўвасаблення.

Частка экспанатаў зроблена са срэбра, але, акрамя агульнапрынятых матэрыялаў, выкарыстоўваецца таксама дрэва, папера, пластмаса ды сiлiкон. Сюжэты сваiх прац мастакi чэрпаюць у прыродзе, успамiнах цi тэхнiчным прагрэсе, своеасаблiва апрацоўваючы iх i ператвараючы ў самабытныя мастацкiя ўпрыгожваннi.