Политика
Экономика и бизнес
Общество
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Авто
Спорт
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Новости компаний


Аддзяленне Пасольства Швецыi ў Мiнску пры падтрымцы Шведскага Iнстытута, праводзяць з 6 па 25 лютага 2007 года ў Музее Марка Шагала (г. Вiцебск, вул. Савецкая, 25) выставу Шведскай графiкi "Праз традыцыю ў будучыню". Адкрыцце выставы адбудзецца 6 лютага ў 16.00.
 
"ПРАЗ ТРАДЫЦЫЮ Ў БУДУЧЫНЮ" - гэта рэпрэзентацыйная выстава 15 шведскiх мастакоў-графiкаў, якая - у сувязi з афiцыйным вiзiтам летам 2004 года ў Славенiю караля i каралевы Швецыi - была падабрана для экспанавання ў Цэнтры графiчнага мастацтва г.Любляны. Яна атрымала самыя высокiя адзнакi мастацкай грамадскасцi Славенii i выклiкала настолькi шырокую дыскусiю ў друку, што Шведскi iнстытут, яе арганiзатар, вырашыў паказаць выставу i ў iншых краiнах. У 2005 годзе выстава экспанавалася ў Мiжнародным цэнтры графiчнага мастацтва г. Марыефрэд (Швецыя), Дзяржаўнай мастацкай галерэi г.Калiнiнграда (Расiя) i Цэнтры сучаснага мастацтва г.Кiшынёва (Малдова).
 
Выстава ўжо экспанавалася у кастрычнiку 2006 года ў мiнскiм Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва. Тады яна павялiчылася яшчэ на аднаго ўдзельнiка: сёння сярод гэтых рознаўзроставых творцаў 8 мужчын i 8 жанчын, якiя валодаюць самымi разнастайнымi тэхнiкамi - ад дрэварыту да вiдэаiнсталяцыi. Варта падкрэслiць, што графiчнае мастацтва Швецыi заўжды аперавала самымi перадавымi тэхнiчнымi ведамi, неабходнасць у якiх, найперш за ўсё, грунтавалася на мастацкай выразнасцi. Сярод удзельнiкаў - мастакi, якi; я маюць мiжнароднае iмя праз свае прэстыжныя выставы ў Еўропе i iншых краiнах свету, i творцы, што робяць самыя першыя крокi на еўрапейскай мастацкай арэне.
 
Шведскi iнстытут шчыра ганарыцца гэтым шырокiм i якасным прадстаўленнем лепшых шведскiх мастакоў. У Музеi сучаснага мастацтва ў Мiнску свае творы прадстаўляюць: Оса Андэрсан, Хокан Берг, Элiна Друкер, Ула Фрыс, Пэдэр Юсэфсан, Фрэдрык Лiндквiст, Лiна Нордэнстрам, Ларс Нiберг, Хэльмтруд Нiстрам, Вера Ульсан, Фiлiп фон Шантц, Оса Шэрна, Пэр Сундлiнг, Пэр Гунар Тэландэр, Юка Вэнтынэн i Брыта Веглiн.