Политика
Экономика и бизнес
Общество
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Авто
Спорт
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Новости компаний


Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага Iнстытута, праводзяць з 31 кастрычніка па 25 лістапада 2006 года ў Музее сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) выставу Шведскай графікі "Праз традыцыю ў будучыню". Адкрыцце выставы адбудзецца 31 кастрычніка ў 17.30. Па пытаннях, звязаных з выставай просьба звяртацца да каардынатара праграм аддзялення пасольства Алены Касько: Elena.kasko@sweden.by; тел. 2265948, або Музей сучаснага выяўленчага мастацтва - 2882468.
 
“ПРАЗ ТРАДЫЦЫЮ Ў БУДУЧЫНЮ” - гэта рэпрэзентацыйная выстава 15 шведскіх мастакоў-графікаў, якая - у сувязі з афіцыйным візітам летам 2004 года ў Славенію караля і каралевы Швецыі - была падабрана для экспанавання ў Цэнтры графічнага мастацтва г.Любляны. Яна атрымала самыя высокія адзнакі мастацкай грамадскасці Славеніі і выклікала настолькі шырокую дыскусію ў друку, што Шведскі інстытут, яе арганізатар, вырашыў паказаць выставу і ў іншых краінах. У 2005 годзе выстава экспанавалася ў Міжнародным цэнтры графічнага мастацтва г. Марыефрэд (Швецыя), Дзяржаўнай мастацкай галерэі г.Калінінграда (Расія) і Цэнтры сучаснага мастацтва г.Кішынёва (Малдова).
 
Выстава ў мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва павялічылася яшчэ на аднаго ўдзельніка: сёння сярод гэтых рознаўзроставых творцаў 8 мужчын і 8 жанчын, якія валодаюць самымі разнастайнымі тэхнікамі - ад дрэварыту да відэаінсталяцыі. Варта падкрэсліць, што графічнае мастацтва Швецыі заўжды аперавала самымі перадавымі тэхнічнымі ведамі, неабходнасць у якіх, найперш за ўсё, грунтавалася на мастацкай выразнасці. Сярод удзельнікаў - мастакі, якія маюць міжнароднае імя праз свае прэстыжныя выставы ў Еўропе і іншых краінах свету, і творцы, што робяць самыя першыя крокі на еўрапейскай мастацкай арэне.
 
Шведскі інстытут шчыра ганарыцца гэтым шырокім і якасным прадстаўленнем лепшых шведскіх мастакоў. У Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску свае творы прадстаўляюць: Оса Андэрсан, Хокан Берг, Эліна Друкер, Ула Фрыс, Пэдэр Юсэфсан, Фрэдрык Ліндквіст, Ліна Нордэнстрам, Ларс Ніберг, Хэльмтруд Ністрам, Вера Ульсан, Філіп фон Шантц, Оса Шэрна, Пэр Сундлінг, Пэр Гунар Тэландэр, Юка Вэнтынэн і Брыта Веглін.