Политика
Экономика и бизнес
Общество
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Авто
Спорт
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    262728293012
    3456789
    10111213141516
    17181920212223
    24252627282930
    31123456

Новости компаний


Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага Iнстытута, прапануюць беларускай аўдыторыі видэа-инсталяцыі “Шахматы” (Магнус Бэртас, Дзмітры Плакс - Швецыя) і “Грошык за твае думкі” (Дрор Файлер, Гуніла Шольд Файлер - Швецыя). Вернісаж і перформанс адбудуцца 18 студзеня 2007 года ў 16.00 у Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (г.Полацк, вул. К. Маркса, 2а) і 19 студзеня 2007 года ў 17.00 ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск, пр. Незалежнасці, 47). Відэа-інсталяцыі можна будзе пабачыць у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску да 27 студзеня 2007 года. У прэзентацыі інсталяцый будуць удзельнічаць аўтары.
 
20 студзеня ў 14.00 у памяшканні Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску адбудзецца семінар Дзмітрыя Плакса Прынцып няпэўнасці і мастацтва інсталяцыі”. Семінар разлічаны на ўсіх жадаючых, каму цікавыя “прыгоды аб’екта ў віртуальнай і фізічнай прасторы” і шырэй - грунтоўныя пытанні існавання мастацтва, як “аб’екта ў полі зроку назіральніка”. Што меў на ўвазе Вітгенштайн, калі гаварыў што дзверы паварочваюцца нерухомых завесах? Што здараецца з аб’ектамі, калі мы паварочваемся да іх спіной, або што адбываецца ў кампутарнай гульне, пасля таго, як мы адыходзім ад кампутара, прачытаўшы надпіс: “Game over”? Магчымыя адказы на гэтыя і іншыя падобнага кшталту пытанні будуць абмяркоўцца ў часе семінара.
 
20 студзеня ў 18.00 у клубе “Стэп” (Мінск, вул. Прытыцкага, 62) пройдзе сумесны Музычна-тэкставы перформанс "Спёка" з удзелам Дзмітрыя Плакса, вядомага беларускага гурта “Drum Ecstasy” і шведскага кампазітара сучаснай мастацкай музыкі і выканальніка фры-джаза Дрора Файлера, а таксама канцэрт Дрора Файлера і гурта “Drum Ecstasy”.
 
Па пытаннях, звязаных з імпрэзай просьба звяртацца да каардынатара праграм Аддзялення Пасольства Алены Касько: Elena.kasko@sweden.by; тэл. 2265948, або ў Музей сучаснага выяўленчага мастацтва - 2882468.
  
 
Інфармацыя пра мастакоў:
 
Дрор Файлер (Dror Feiler) - адзін з самых вядомых у свеце шведскіх кампазітараў сучаснай мастацкай музыкі і выканальнікаў фры-джаза. Працуе як мастак у пары з жонкай Гунілай Шольд Файлер.
  
Гуніла Шольд Файлер (Gunilla Sköld Feiler) - шведская мастачка. Працуе ў асноўным у галіне мастацтва інсталяцыі. Саўладальніца (разам з Дрорам Файлерам) галерэі сучаснага мастацтва Tegen 2 у Стакгольме.
  
Магнус Бэртас (Magnus Bärtås) - адзін з найбольш паспяховых сучасных мастакоў Швецыі. Выкладчык вышэйшай мастацкай школы Konstfack у Стакгольме. Акрамя мастацтва займаецца літаратурай і навуковымі даследваннямі ў галіне сучаснага мастацтва.
 
Дзмітры Плакс (Dmitri Plax) - мастак і пісьменнік.
 
Гурт "Drum Ecstasy" - адзін з найбольш вядомых беларускіх музычных гуртоў шумавой сцэны.