/ /

Некалькі дзясяткаў актывістаў БНФ правялі мітынг ля Палаца спорту, які быў прысвечаны 25-годдзю незалежнасці Беларусі. Аляксей Янукевіч, Вячаслаў Сіўчык і Уладзімір Падгол распавялі пра настроі грамадства ў пачатку 90-х і сучасныя пагрозы.

Фото: Александр Васюкович, TUT.BY

Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч узгадаў, што 25 жніўня дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР ХІІ склікання прагаласавалі за абвяшчэнне незалежнасці.

Фото: Александр Васюкович, TUT.BY

— Але сёння мы мусім канстатаваць, што пагроза незалежнасці вялікая як ніколі, — дадаў палітык. — Калі 25 год таму рушыўся СССР, Крэмль думаў як захаваць уладу ў Расіі, але сёння там запанавалі ідэі імперскага рэваншызму. Адной з самых лёгкіх здабычаў можа стаць наша краіна.

Фото: Александр Васюкович, TUT.BY

Янукевіч дадаў, што на сённяшняе пакаленне беларусаў ускладзена задача абараніць незалежнасць, каб нашчадкі святкавалі яе здабыццё «і праз 100, і праз 1000 гадоў».

Старшыня Руха Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык адзначыў, што падзеі жніўня 1991 года сталі нечаканымі для ўсіх.

— Нават за некалькі дзён да 25 жніўня усе баяліся вяртання камунізма і рэпрэсіяў. Мы не чакалі, што Беларусь атрымае незалежнасць мірным цывілізаваным шляхам. Нічога не было вызначана, мы змагаліся за кожную кропку Мінска, за кожны будынак, за кожнае рашэнне парламентарыяў. Але дэпутаты ВС нічога б не зрабілі калі б ля Дома ўрада не стаялі дзясяткі тысячаў беларусаў.

Фото: Александр Васюкович, TUT.BY

Ён дадаў, што «тая плошча», у асноўным, была арганізавана Віктарам Івашкевічам.

Напрыканцы выступу Сіўчык пералічыў асноўныя даты, якія мусяць святкаваць беларусы (25 сакавіка, 27 ліпеня, 25 жніўня) і сказаў, што ў свой час дадасца яшчэ адна — калі «народ зможа выбіраць уладу і жыць у нармальнай цывілізаванай еўрапейскай Беларусі».

Фото: Александр Васюкович, TUT.BY

На мітынгу таксама выступіў актывіст БНФ Уладзімір Падгол. Ён заклікаў скасаваць Саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі, а таксама выйсці з АДКБ («каб аднавіць вайсковы суверэнітэт і спыніць пастаўкі наркотыкаў»).

Фото: Александр Васюкович, TUT.BY

— Мы — народ пераможца, але жабракі. Нам трэба жыць лепш, чым пераможаная Германія.

Некалькі дзясяткаў актывістаў каля паловы гадзіны прастаялі на прыступках перад Палацам спорту. Яны трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і прамаўлялі праз гукаўзмацняльнік. Палітыкаў змянялі паэты, якія чыталі свае вершы. Мінакоў было мала, яны амаль не затрымліваліся, каб паглядзець на тое, што адбываецца.

Фото: Александр Васюкович, TUT.BY

{banner_819}{banner_825}
-20%
-50%
-20%
-10%
-30%
-30%
-75%