У спіс персон з Беларусі, каму забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза, укралася прыкрая памылка. У ім апынуўся чалавек, які памёр яшчэ ў 2009 годзе.
Частку "чорнага спісу" складаюць асобы, па якіх візавыя санкцыі былі прынятыя яшчэ ў 2006 годзе, а цяпер адноўленыя. У гэтай частцы з 40 прозвішчаў і знаходзіцца Міхаіл Васільевіч Пішчулёнак — былы кіраўнік Віцебскай абласной выбарчай камісіі.
Як паведамляе Радыё "Свабода", гэты чалавек памёр у 2009 годзе. У ранейшую рэдакцыю спісу ён патрапіў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY