Былы мiнiстр замежных спраў Беларусi i былы пасол нашай краiны ў Японii Пётр Краўчанка нечакана стаў выказваць цiкаўнасць да Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Грамада).

Калi дакладней, ён праводзiць сустрэчы з рэгiянальнымi актывiстамi. Мэты не раскрываюцца, але актыўна пачалi гуляць чуткi, што Пётр Кузьмiч высвятляе, цi не змог бы ён узначалiць партыю? Асаблiва пасля таго, як цяперашнi старшыня Анатоль Ляўковiч шчыра прызнаўся праз газету "Беларусь сегодня", што апазiцыi трэба актыўна супрацоўнiчаць з уладай, але гэта iнiцыятыва не была падтрымана значнай колькасцю партыйнага актыву.

"Чуткi пра Краўчанку дайшлi i да нас, — прызнаецца адзiн з кiраўнiкоў партыi Мечыслаў Грыб. — Але наша партыя, як было ў выпадку з Казулiным, у другi раз не прадаецца".

Дарэчы, Пётр Краўчанка ў свой час быў сацыял-дэмакратам, але потым пакiнуў партыю.

{banner_819}{banner_825}
-30%
-10%
-20%
-20%
-20%
-10%
-30%
-26%
-10%