Больш за месяц прайшло з таго часу, як была знятая забарона на ўезд на тэрыторыю краiн Еўрасаюзу для большай часткi беларускiх чыноўнiкаў. Але, як стала вядома Еўрарадыё, чыноўнiкi з "чорнага спiсу" не спяшаюцца выкарыстоўваць гэтую магчымасць для вандровак па Еўропе.
![]() |
Алег Слiжэўскi. Фота rec.gov.by |
Алег Слiжэўскi: "Пакуль гэтыя спiсы былi, я не адчуваў нейкiх нязручнасцяў. Быў я i ў той перыяд i ў Еўропе, у тым лiку i па службовых пытаннях. Але зараз, пасля адмены забароны, не быў нi разу. I пакуль не планую. Магчыма, у далейшым, але пакуль такiх планаў няма".
Паездзiў па свеце, нягледзячы на забарону, i былы сенатар Савета Рэспублiкi Мiкалай Чаргiнец. Ён нават заблытаўся ў падлiках, колькi разоў быў у Парыжы за апошнi час - цi то 10, цi то 15. Таму
![]() |
Мiкалай Чаргiнец. Фота racyja.by |
Мiкалай Чаргiнец: "Калi мне трэба, я еду ў Еўропу. Прымаюць спiсы, а калi без нас абыйсцiся не могуць, мы ўсё адно працуем з iмi! Божухна! Я ва ўсiх краiнах быў. Летась у Парыжы быў ужо цi то 10, цi то 15 разоў. Во як! Таму ехаць туды ў адпачынак - мне гэта не цiкава".
Яшчэ да адмены "еўрапейскiх спiсаў" былы дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Сяргей Касцян прызнаваўся Еўрарадыё, што марыць наведаць Прагу i Сербiю. Але пакуль ён не скарыстаўся магчымасцю наведаць мясцiны сваёй мары: чакае, пакуль туды можна будзе патрапiць у складзе афiцыйнай дэлегацыi. Кажа, ён зараз чалавек беспрацоўны, толькi пачаў афармляць пенсiю, i таму грошай не багата.
![]() |
Cяргей Касцян. Фота soyuz.by |
Не "рвануў", паводле яго слоў, за мяжу пасля адмены "спiсаў неўяздных" i сакратар Цэнтрвыбаркама Мiкалай Лазавiк.
![]() |
Мікалай Лазавік. Фота gdb.rferl.org |
Сакратар ЦВК прызнаўся Еўрарадыё, што калi б у яго i ў старшынi Цэнтрвыбаркама Лiдзii Ярмошынай было такое жаданне, то i яны б, як Чаргiнец i Слiжэўскi, паездзiлi па Еўропе, нягледзячы на ўсе забароны.
Мiкалай Лазавiк: "Дзяржава, на тэрыторыi якой праходзiць мiжнароднае мерапрыемства, абавязаная выдаць вiзу тым асобам, якiх мiжнародная арганiзацыя запрашае да ўдзелу ў дадзеным мерапрыемстве. I, напэўна, калi б Лазавiк альбо Ярмошына вельмi хацелi патрапiць на нейкае мерапрыемства, дзе прадугледжваўся наш удзел i персанальна нас туды запрашалi, мы б маглi туды патрапiць. Але калi мы непажаданыя там госцi, то навошта туды рвацца? Такая была нашая пазiцыя".
У спiсе неўяздных беларускiх чыноўнiкаў засталiся лiчаныя асобы — на чале з мiнiстрам МУС Уладзiмiрам Навумавым, Дзмiтрыем Паўлiчэнкам i Юрыям Падабедам. Але атрымлiваецца, што iм, каб абыйсцi гэтую забарону, сёння не хапае толькi запрашэння нейкай мiжнароднай арганiзацыi. Напрыклад, мiжнароднага саюзу байцоў АМАПу.