Старэйшы сын прэзідэнта Беларусі Віктар Лукашэнка ўжо ў наступным месяцы можа стаць губернатарам Брэсцкай вобласці. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі крыніцы ў аблвыканкаме.

Падобныя размовы з’явіліся пасля таго, як цяперашні кіраўнік вобласці Канстанцін Сумар амаль адкрыта адмовіўся выконваць паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, даведзеныя прэзідэнтам.

Чуткі пра тое, што вобласць можа ўзначаліць старэйшы сын прэзідэнта Віктар Лукашэнка ходзяць сярод чыноўнікаў ужо не адзін год. Асаблівую актуальнасць у кулуарах аблвыканкама ім надало прызнанне ўладамі таго, што вобласць стабільна не выконвае прагнозныя паказчыкі.

Нагода няўдач бачыцца ў тым, што на Брэстчыне няма ніводнага прадпрыемства, якое магло б пацягнуць за сабой эканамічны пад’ём. Канстанцін Сумар неаднаразова быў “біты” на пасяджэннях з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксей Мурланаў, Брэст