Неудобный вопрос задать легко. А кандидатов спрашивают вроде об одном и том же. Кажется, сам могу отвечать за каждого. Мне интересно попробовать оспорить их тезисы. Ну, или посмотреть туда, куда они точно не хотят смотреть. Каждому кандидату предлагаю ответить на "неудобные вопросы". Это те вопросы, на которые я не знаю, как они ответят. Только и всего (ну, почти). Ничего личного и без обид.

Виктор Малишевский

Первым согласился Рыгор Кастусёв, спасибо ему за это огромное. Остальные обещали подумать, думают. "Неудобные вопросы" они такие. Тут подумать надо…

Допустим, БНФ сегодня, БНФ 10 лет тому и БНФ середины 90-х – какой БНФ самый БНФ?

Кастусёў: Зразумела, што на пачатку 90-х.

Тогда смотрите, вы говорите, что на выборах Кастусёву реально взять 30% голосов. Кстати, это конкретно вам или оппозиции вообще?

Кастусёў: Канкрэтна мне як прадстаўніку партыі БНФ.

1994-й год, Зенон Позняк, сам Позняк, знаете сколько взял голосов на выборах президента?

Кастусёў: Недзе 18%.

12,9%. И БНФ тогда был не сейчас. А Позняк взял в два раза меньше, чем рассчитываете вы. Только у меня не сходится?

Кастусёў: Ведаеце, сёння грамадства расклалася так: недзе 30% – ярыя прыхільнікі Лукашэнкі, так? 30% прыхільнікі апазіцыі, и 40% гэта людзі, якія не вызначыліся. Я вам скажу, у рэгіёнах іншай партыі, акрамя БНФ, людзі амаль не ведаюць, слова “апазіцыя” людзі атаясамляюць з БНФ. Вось тыя 30% прыхільнікаў апазіцыі, самае верагоднае, будуць галасаваць за БНФ. На сустрэчах з людзьмі я назіраў за тымі, хто не вызначыўся, і ведаеце, цалкам магчыма мінімум 15% гэтых людзей перацягнуць пад свой бок. Менавіта пад бок БНФ.

Вы знаете, кто эти люди?

Кастусёў: Так.

Ну, и кто они?

Кастусёў: Я скажу лепш, хто не пападае пад гэтую катэгорыю: пенсіянеры і людзі з найменьшым узроўнем жыцця. Такі парадокс: чым горш жывеш, тым больш за прэзідэнта. Мы ў пікетах з сябрамі групы нават пары заключалі: вось ідзе чалавек, я кажу – не, гэта не наш электарат, гэта электарат улады. Хлопцы са мной спрачаюцца, калі гавару – не, гэта не нашы. А падыходзяць да нас і пачынаюць: аааа БНФ, аааа апазіцыя… Хлопцы тады смяюцца. Вось, давайце так: з 40% невызначыўшыхся мы 15% можам узяць, партыя БНФ? Так, можам!

Только не понимаю – чем можете? Эти 40% уже голосовали на выборах 2001 и 2006 года. Знаете, за кого?

Кастусёў: А ніхто не ведае. Ведаюць толькі старшыні ўчастковых камісій. Нават Ярмошына, магчыма, не ведае.

Вот именно – никто не знает. При этом оппозиция всякий раз говорит, что она проигрывает не выборы, а подсчет голосов.

Кастусёў: Цалкам згодзен.

Вы не допускаете, что оппозиция проиграла и выборы тоже?

Кастусёў: Не, ну, я згодны, што Лукашэнка тыя выбары і выйграў. Але ва ўсякім разе не 6% набіралі нашы кандыдаты. І зараз мне могуць напісаць 2%, але гэта не значыць, што столькі за нас галасуе.

Много раз слышал это от оппозиции. Знаете, иногда, чтобы выигрывать, сначала нужно признать свое поражение. А то уверен, что ты такой замечательный, а тебе просто не дают выиграть эти Ермошины. Оппозиция готова признать, что хотя бы одни выборы она проиграла?

Кастусёў: 2001 год мы адназначна прайгралі. Там толькі спрэчка, колькі працэнтаў набраў Ганчарык. Я згодзен, што, можа, Лукашэнка набраў 52% ці 55%. Канешна, ён выйграў.

А с 2006-м разница есть? Я не вижу.

Кастусёў: Таксама згодзен. Але я вам прывяду прыклад: калі ўдзельнічаў у 2008 годзе ў парламенцкіх выбарах. Шклоўскаму райвыканкаму давялі: калі Кастусёў па афіцыйных дадзеных атрымае 20% галасоў, гэта будзе для вас параза. Усё роўна я прайграваў бы, але не - менш за 20% трэба. Мне пакінулі 10%.

Допустим, взяли бы вы 30%. Вам от этого легче?

Кастусёў: Я ведаю, што ўзяў больш. У горадзе Шклове выйграў я і Бялынічы таксама, у раёнах прайграў. Разумееце?

Вот вы говорите: мы должны выйти на площадь, чтобы отстоять "сапраўдныя вынікі выбараў". А какие они – никто не знает. Но вы заранее знаете, что будут "несапраўдныя". Это не напоминает вам позицию человека, который говорит о том, что проиграет и оправдывает себя заранее? В этом нет слабости?

Кастусёў: Тут слабасці няма. Хай я прайграў, але я хачу ведаць сапраўдныя вынікі.

А каким итогам вы поверите? Вот в чем проблема! Вы же выйдете на площадь, если возьмете и больше 35%! Или удовлетворитесь?

Кастусёў: Тут сэнс які: калі на падлік галасоў будуць дапушчаны нашыя прадстаўнікі і выбары будуць, напрыклад, як ва Украіне, там кожны бюлетэнь падымалі і казалі – гэта за Януковіча, гэта – за Цімашэнка – ніякіх пытанняў я задаваць не буду! Скажу: ну што ж.

Вам важно увидеть, что процедура соответствует…

Кастусёў: Так! Вось гэта і ёсць адстойванне сапраўдных вынікаў выбараў.

Если с этим будет всё о’кей, а результат не 30%, а 5%, с результатами этими согласитесь?

Кастусёў: Ну, што ж, мне з гэтым застанецца пагадзіцца.

Как вы думаете, когда за вас будут голосовать на выборах, эти люди будут голосовать за политика Кастусёва или за легендарную партию БНФ?

Кастусёў: Па-рознаму.

За кого больше?

Кастусёў: Магчыма, больш за БНФ.

И это не обижает вас как политика?

Кастусёў: Я не хачу быць чалавекам не ад зямлі, я рэальна ацэньваю свае шансы як палітыка, як Рыгора Кастусёва. Мая вядомасць асабістая не больш за іншых кандыдатаў, акрамя Лукашэнкі. І не таму, што я такі кепскі, проста такія ў нас магчымасці. Няма тэлебачання, радыё…

Кажется, в 94-м голосовали за Позняка… Это что, до сих пор играет электорально Позняк на вас?!

Кастусёў: Тут яшчэ не ведаю, як Пазняк іграе: ці на плюс, ці на мінус.

Вот, кстати, имидж БНФ сегодня больше позитивный или негативный? Было же и такое время, когда негатива было больше, детей вами пугали.

Кастусёў: Было такое. Сёння, думаю, на адным узроўні. І станоўчы, і адмоўны.

А у президента?

Кастусёў: У прэзідэнта, канешне, станоўчы больш.

Есть ли в оппозиции такой политик, у кого позитивный имидж больше?

Кастусёў: Ведаеце, не задумваўся, пакуль не запыталі. Разумееце, у чым маё адрозненне ад іншых кандыдатаў - я разлічваў на рэйтынг БНФ, на імідж БНФ. Раскруціць асобу Рыгора Кастусёва за гэты кароткі тэрмін вельмі складана. Таму нічога страшнага няма, што мы абапіраемся на імідж БНФ. Для прыкладу магу прывесці вам такія рэчы. Сябра партыі, які кіраваў зборам подпісаў у Касцюковічах, Мікола Малахаў кажа мне: я сам здзівіўся, што многія ў Касцюковічах пачалі выказвацца, што БНФ – гэта крута! Асабліва моладзь. Са словамі “БНФ – гэта крута” ставілі подпісы! Гэта ўсходняя частка Магілёўскай вобласці. Я помню, як мы спрачаліся з Вячоркам на пачатку 90-х, калі ён казаў: “Можа давай усходнімі раёнамі зусім не будзем займацца, бо там усё роўна нічога не даб’емся”. Сітуацыя мяняецца.

Они говорят, чем БНФ – круто?

Кастусёў: Ведаеце, за што паважаюць БНФ? За тое, што мы, як дзяцел, дзяўбём у адну кропку.

И, наверное, БНФ тоже должна меняться. Даже мегалозунг "Жыве Беларусь!", легендарный лозунг, но есть ли у вас лозунг избирательной кампании? Власти и те формулируют каждые 5 лет новый лозунг, а БНФ – нет!

Кастусёў: Штаб прапановы па ўлётках збірае. Ёсць даручэнне кожнаму з удзельнікаў штаба свае прапановы зрабіць, у тым ліку па лозунгах. Але для мяне "Жыве Беларусь!" - гэта, як кажуць, крута!

Вам не кажется, что живете временами БНФ середины 90-х, когда, да, было да круто. Но когда не было Лукашенко?

Кастусёў: Ну, можа быць, у нейкай ступені так, але ў нашай праграме мы нічога новага не прыдумаем. Праграма партыі БНФ абапіраецца яшчэ на праграму БНФ "Адраджэнне". Гэта добрая праграма. Сёння нават улада нашыя эканамічныя прапановы рэалізоўвае. Праўда, выдае за свае, а БНФ гэта агучыла яшчэ на пачатку 90-х. Возьмем пастаўку нафты па балта-чарнаморскаму карыдору. Толькі зараз улада ідзе на гэта! Калі задзейнічае трубапровад, пойдзе нафта і азербайджанская, і іранская. Любая краіна зацікаўлена прадаваць нафту, было б толькі каму.

Еще вы говорите о хороших добрых отношениях с Россией, да?

Кастусёў: Так, добрасуседскія

Теперь посмотрите, с чего эти ваши “добрососедские отношения” начинаются: разрываем Союзный договор, затем туда же посылаем Таможенный союз, выходим из ОДКБ и лишим русский язык статуса государственного языка, ставим вопрос о национализации Белтрансгаза. Прекрасное начало!

Кастусёў: Адкажу. Існуюць дзве краіны: Беларусь і Расія. Адносіны паміж кіраўніцтвам краін вельмі далёка зайшлі. Я не кажу адносіны паміж людзьмі, але мае асабістыя назіранні: у Беларусі пачалі нарастаць антырасійскія настроі, а ў Расіі – антыбеларускія. Я пачаў задавацца пытаннем: чаму? Адносіны кіраўніцтваў нехта ўмела праецыруе на адносіны паміж народамі. Гэта ненармальна. Мы ніколі не гаворым адмоўна пра расійскі народ. Мы заўсёды выказваемся пра палітыку Крамля. А зараз давайце ацэнім сітуацыю. Дзякуючы каму Лукашэнка застаўся пры ўладзе ў 1996 годзе?

Дзякуючы апазіцыі…

Кастусёў: Ну, у нейкай ступені так. Але асноўная заслуга – Крэмль. Дзякуючы каму Лукашэнка столькі год трымаецца пры ўладзе, і сюды ідуць уліванні? Тыя 50 міліярдаў расійскія – куды яны пайшлі? Нехта ці ведае? Гэта непадкантрольна! Але ж даўгі трэба аддаваць.

Давайте вернемся к отношениям с Россией. Любая страна, с которой вы разрываете все прежние договоренности, даже если это не Россия, будет в шоке.

Кастусёў: Мы адназначна супраць Саюзнай дзяржавы. Ды яе і няма. Не можа існаваць штосьці, калі гэта ствараюць два суб’екты і ў кожнага свае мэты. Розныя! Расія сама не ведае, як быць у адносінах да Беларусі. Мы для Расіі, як чамадан без ручкі – шкада кінуць і несці цяжка. Вы пра гэта не задумваліся?

И что вы с этим чемоданом сделать хотите?

Кастусёў: Ручку.

Тут не понял. Мы для России станем удобным чемоданом, теперь с ручкой?

Кастусёў: Не зусім добрае параўнанне, трэба прызнаць. Тут хутчэй чамадан без ручкі не Беларусь, а тая саюзная дамова, ОДКБ… Можа, яшчэ Расія сама скажа дзякуй. Штуршок ад Беларусі, калі я стану прэзідэнтам, дапаможа Расіі развязаць гэты вузел. Калі мы адчыняем Мытны саюз, нахрэна тады Саюзная дзяржава? Яна праглынаецца Мытным саюзам.

Но и Таможенный союз тоже убираете! Как вам такой вариант: свести отношения к технике: прописали правила, исполнили правила. Нет – прекращаем отношения, потому что не работает! А не из принципа, потому что это Россия?

Кастусёў: Добра. Калі для Беларусі гэта будзе выгадна, такія кантакты будем трымаць. Але адзін і другі бок павінны выконваць абавязкі.

Допустим, вы приходите к власти. Ситуация экономическая не супер. С чего начинает новая власть? Она возвращает страну в 1996-й год: возвращает Конституцию 1994 года. Это без пяти минут политический кризис
.

Кастусёў: Чаму?

Невозможно так просто взять и отменить 15 лет со всеми этими декретами – это раз. Во-вторых, кто у вас будет в оппозиции? Лукашенко! И тут же начинается преследование демократической властью оппозиции, ведь так?

Кастусёў: Калі чалавек дапусціў злачынства, ён павінен адказаць.

Только этот человек – лидер оппозиции. Вам это ничего не напоминает? Кстати, знаете, кто из нынешней оппозиции будет в оппозиции к вам как к власти?

Кастусёў: Ну, магу ўявіць.

Добавьте туда этот странный парламент! С таким парламентом у вас, конечно, всё получится…

Кастусёў: Ёсць нават прапанова вярнуць апошні Вярхоўны савет 13-га склікання.

Это вряд ли, многие депутаты откажутся. Мне всякий раз почему-то кажется, что оппозиция до конца не продумывает, что дальше. Вернетесь куда-то в 90-е, это будет круто, да. Но так можно во власти не удержаться!

Кастусёў: Але рабіць нешта трэба. Я іншага рашэння гэтай праблемы не бачу, як вяртанне Канстытуцыі 1994 года. Калі мы кажам пра пабудову прававой дзяржавы, трэба пачынаць з прававога поля. У нас зараз усё трымаецца на ўказах, дэкрэтах. Гэта ненармальна!

По Конституции 1994 года губернаторы не избирались. Так что мало возвращаться к прежней Конституции, придется и ее менять! Думали об этом?

Кастусёў: Так. Трэба пераходзіць на выбары, трэба запускаць механізм мясцовага самакіравання. Вы з апаскай разглядаеце варыянт вяртання да Канстытуцыі 1994 года…

Мне процедурно становится дурно. И не думаю, что Конституция 1994 года идеальна для нашей страны.

Кастусёў: Можа, не ідэальная, але зменена яна была незаконна, рэферэндум не прызнаны, Вярхоўны савет разагнаны. Тады пра што мы кажам? Мы павінныя вярнуцца назад.

Допустим, эти выборы оппозиция выигрывает, следующие – проигрывает. Опять возвращаем Конституцию 1996 года. Это такой процесс, если начать – не остановишь. Наверное, должны быть другие варианты…

Кастусёў: Я пакуль не бачу. Але калі мы не прызнаем тыя рэферэндумы, то стартавай нашай пазіцыяй застаецца Канстытуцыя 1994 года. Іншага варыянта пакуль у нас няма.

При вас будут референдумы?

Кастусёў: Не, адназначна.

Проиграть боитесь?

Кастусёў: Навошта яны? Калі адбудзецца падзел уладаў, парламент будзе працаваць сам сабе, прэзідэнт сам сабе, суды самі сабе. Выконвай законы і дастаткова!

А вот другие кандидаты предлагают менять Конституцию на референдумах…

Кастусёў: І заўсёды прэзідэнт будзе мець адміністрацыйны рэсурс, зноў правядуць тое, што патрэбна прэзідэнту. Ёсць розніца – калі рэферэндум сыходзіць ад народа, ад збора подпісаў. А калі ад адной асобы – зусім іншае. Таму я не з’яўляюся прыхільнікам рэферэндумаў.

Еще не понимаю: вы, вроде, против излишнего вмешательства государства в экономику, но при этом и против того, чтобы ломать существующую систему?

Кастусёў: Адразу не ламаць.

Так, а как вы государство уберете из экономики?

Кастусёў: Паступова. Любая рэформа прыводзіць да рэзкага падзення ўзроўню жыцця і вытворчасці. Новая эканамічная палітыка, значыць на пачатковым этапе гэтую сістэму захаваць. Нават, нягледзячы на тое, што ў мяне іншыя думкі пра гэтую сістэму. Ключавыя прадпрыемствы павінны заставацца ў дзяржаўнай маёмасці. Адназначна. Пачынаць трэба з разняволення рынка.

А знаете, журналисты страдают от такой проблемы: не к кому обратиться за экспертным мнением. В стране три экономиста могут рассуждать, анализировать. Зато у нас десяток кандидатов в президенты – и у каждого готовый премьер-министр, министр финансов, министр экономики, глава Нацбанка и прочие, прочие министры… Откуда вдруг? Расскажите, где они прячутся от журналистов сегодня?

Кастусёў: На пасаду прэм'ер-міністра ёсць кандыдатура – Мілінкевіч. Міністра эканомікі цяперашняга я таксама ведаю, Снапкова. І я да яго стаўлюся вельмі нармальна.

Снопкова??? У нас уже начинается землячество?

Кастусёў: Не, наадварот, я павінен на яго ў гэтым сэнсе глядзець коса. Мы са Снапковым па адной Шклоўскай акрузе вылучаліся ў абласны савет. Калі здольны выконваць абавязкі – няма праблем. Снапкоў здольны, але ў яго завязаныя рукі. А я за тое, каб такім людзям развязаць рукі. Больш скажу, многіх людзей ведаю з каманды Лукашэнкі, і тых, якія працуюць на больш нізкіх пасадах. Нельга казаць, што калі чалавек варты, здольны, але працуе пры гэтым рэжыме, думаць пра яго кепска. Вы яшчэ запомніце такое: змена ў любой структуры адміністрацыйнага апарату на 30% адначасова – крызіс гэтай структуры. Гэта закон, я добра гэта ведаю.

Глава Нацбанка…

Кастусёў: Пракаповіч, у яго класная каманда.

Тут у вас проблема. Прокопович откажется, он давно пересидел предельный возраст госслужащего. И с чего вы вообще взяли, что все эти министры будут на новую власть работать?

Кастусёў: Я думаю, пагадзяцца. Пракаповіч, так, напэўна, пойдзе на пенсію, але каманда застанецца. Задача кіраўніка – сабраць каманду профі. Там класная каманда, хай працуюць.

Так и президент Лукашенко ничего такой менеджер. Это же он поставил на Прокоповича…

Кастусёў: Ну я ж не кажу, што ўсё кепска ў Лукашэнкі.

Это очень удобно. Приходит, значит, оппозиция и говорит – все фигня, но команду эту оставим! Они – профи! А своя крутая команда где? Сколько министров оставите, больше половины?

Кастусёў: Не, хутчэй за ўсё, што не. Мы сакрацім амаль на палову міністэрства.

А можете назвать будущих министров из других политических партий?

Кастусёў: Напрыклад, Мілінкевіч, я гатоў працаваць з Раманчуком, з Рымашэўскім, прыглядаюся да Міхалевіча.

Вот вы их называете, а я не знаю, какие это министерства. Министров в них чего-то не вижу.

Кастусёў: Ну, можа быць, намеснікі міністраў. Я не люблю забягаць наперад, гэта не зусім правільна…

И мы еще поговорили с Кастусёвым о том, не мимикрирует ли он под Милинкевича (ну, мне так показалось), есть ли у него галстук не красного цвета и даже почему не стоит отказываться от строительства агрогородков. Человек он хороший, мне понравился. И решительный, как БНФ.

Прокомментировать этот пост на блоге автора >>>

***
Виктор Малишевский - белорусский журналист, блогер.

Обращаем ваше внимание, что мнение автора блога может не совпадать с мнением редакции TUT.BY.

{banner_819}{banner_825}
-20%
-15%
-45%
-30%
-20%
-20%
-20%
-30%
-10%
-10%