Сябры, рады вітаць вас новай вандроўкай у рамках праекта "Фотаадпачынак"! Сёння нас чакае Люксембург і Трыр разам з нашай пастаяннай чытачкай Ірынай Хадарэнка.

Тэкст і фота: Ірына Хадарэнка

“Жыла-была адна маленькая, але ганарлівая птушка” – гэтую фразу з папулярнага фільма можна было б дапасаваць да Люксембурга. Здавалася б, гэтую карлікавую дзяржаву даўно павінны былі паглынуць і асіміляваць ваяўнічыя суседзі, аднак, жыхары ўсё ж такі здолелі захаваць незалежнасць.



Вялікае Герцагства Люксембург – родавая канстытуцыйная манархія са сталіцай у аднайменным горадзе. Мясцовае насельніцтва лічыць сябе асобнай этнічнай групай, размаўляе на асаблівай люксембургскай мове і вельмі крыўдзіцца, калі яго прымяркоўваюць, напрыклад, да французаў.




На вуліцах сталіцы трапляюцца такія нестандартныя фігуры.



А ў вітрынах – яшчэ больш нестандартныя выявы, зробленыя з каштоўных камянёў.

 
Візітоўкай Люксембурга служаць старажытныя масты, якія выдатна захаваліся. Адзін з найбольш вядомых – мост Адольфа, названы ў гонар герцага, які кіраваў краінай у ХІХ стагоддзі.



Большасць турыстаў трапляе ў Люксембург праездам і абмяжоўваецца кароткім азнаямленнем са сталіцай герцагства, якую лёгка можна абысці за некалькі гадзін.


 
Дзякуючы ўнікальнаму рэльефу дадзенай мясцовасці, тамтэйшыя краявіды выклікаюць сапраўднае захапленне.


Высокія сярэднявечныя муры і востры шпіль старога абатства гарманічна спалучаюцца з найноўшымі хмарачосамі на гарызонце.



У нізіннай частцы сталіцы знаходзіцца раён Grund. Патрапіць туды можна пешшу або на спецыяльным ліфце.


Маленькія домікі, размеркаваныя ўздоўж канала, здаюцца амаль казачнымі.


У жылых будынках Люксембурга па суседству могуць знаходзіцца скульптуры старых майстроў і сучасныя шклопакеты.


Гістарычная дзяржаўная сімволіка, а менавіта герб, сустракаецца досыць часта. Напрыклад, на гэтай браме.


Ля мясцовага парламента ганаровую службу нясе ўсяго толькі адзін вартаўнік. Якая каласальная эканомія бюджэтных сродкаў!

 
Дарэчы, адзін амерыканскі турыст неяк распавядаў, што ў сярэдзіне 80-х гг. мінулага стагодддзя ён быў сведкам таго, як у люксембургскім скверыку Вялікі Герцаг Жан выступаў перад гараджанамі з невялікай прамовай. На пытанне турыста, чаму ж такая важная асоба з’яўляецца перад натоўпам без усялякай аховы, адзін люксембуржац адказаў: “Проста мы любім свайго герцага, і ніхто ніколі яго не пакрыўдзіць”.


А гэта помнік бабулі цяперашняга герцага Анры – герцагіне Шарлоце, якая кіравала краінай на працягу 45 гадоў, карыстаючыся вялікай і абсалютна шчырай павагай з боку грамадзян. А ўсё таму, што спадарыня Шарлота была прыхільніцай прадастаўлення людзям максімальнай свабоды і ніколі нікога не прыгнятала.


Арыгінальны фантан з выявай ліса наверсе служыць помнікам люксембургскаму паэту Мішэлю Раданжу. Хітры ліс быў персанажам адной з папулярных сатырычных казак, створаных гэтым аўтарам.


Строгі дух сярэднявечнай культуры, здаецца, застыў у металічным шэдэўры.


Аднак для жартаў тут таксама знаходзіцца месца. Узяць хаця б вясёлае афармленне турыстычнага аўтобуса...


Нягледзячы на вялікую знешнюю запазычанасць, большасць жыхароў краіны жыве досыць заможна і кіруецца дэвізам: “Мы хочам застацца тымі, кім мы ёсць”.



Пакуль сацыяльная рэклама ў Беларусі заклікае краіну “квітнець”, Люксембург ужо даўно гэта робіць без усялякіх палымяных прамоваў.
 
Таму, калі абцяжараныя посткаланіяльным комплексам асобы пачынаюць у чарговы раз енчыць аб тым, што “мы – маленькая краіна, якая не мае рэсурсаў і павінна знаходзіцца ў залежнасці ад больш моцных суседзяў”, хочацца адказаць класічнай фразай са Станіслаўскага: “Не веру!”.


Паўгадзіны на цягніку ад Люксембурга – і вы трапляеце ў найстарэйшы нямецкі горад Трыр.


Чысціня і нямецкі парадак - першае, што кідаецца ў вочы.


Ландшафтныя дызайнеры тут працуюць старанна і з густам.



Сімвал горада – гмах Порта Нігра, пабудаваны рымлянамі ў 2 стагоддзі нашай эры.


Ад рымлян тут захавалася нямала археалагічных слядоў. Нездарма Трыр калісьці называлі “паўночным Рымам”.


Апроч старажытнарымскай спадчыны, у горадзе захавалася шмат цікавостак і ад іншых культур.


У гэтым доме нарадзіўся адзін з найбольш вядомых у свеце яўрэяў і ідэолагаў “светлай будучыні” – Карл Маркс.

Насуперак сваёй этнічнай прыналежнасці і заўзятай прапагандзе “гегемоніі пралетарыяту”, Маркс быў апантаным антысемітам і жыў, як сапраўдны буржуй, не саромеючыся знаходзіцца на ўтрыманні свайго сябра Энгельса і ўласнай жонкі-арыстакраткі.


Уздоўж горада цячэ рака Мозель, а ўраджай мясцовых вінаграднікаў выкарыстоўваецца для стварэння адмысловага віна – “мозельвайн”.



Пажыць у гэткім сімпатычным доміку было б зусім няблага!



Будынкі ўцілітарнага прызначэння таксама выклікаюць цікавасць.



На цэнтральнай рынкавай плошчы заўсёды шмат людзей.


Аўтамабіль у стылі “рэтра” – не толькі прыгожа, але і прэстыжна.


Магутны Трырскі сабор, які тут называецца проста Dom, заварожвае сваёй веліччу.


Гатычны інтэр’ер выдатна захоўвае атмасферу сакральнасці.


Па трырскіх вулачках асабліва прыемна шпацыраваць увечары.

Сябры, на працягу года многія з вас вандруюць па свету. У вас ёсць цікавыя фотаздымкі з адпачынку і жаданне расказаць пра любімае месца наведвальнікам TUT.BY? З нецярпеннем чакаем вашы гісторыі с фотаздачай на адрас media@tutby.com з пазнакай "Фотаадпачынак"!
{banner_819}{banner_825}
-21%
-50%
-80%
-21%
-45%
-10%
-20%
-50%
-10%
-40%