Сябры, запрашаем вас у цікавую віртуальную вандроўку па Эльзасу - прыемна вам адпачыць! :)

Тэкст і фота: Ірына Хадарэнка

Легендарныя горы Шварцвальд аблямоўваюць Эльзас – зямлю, якая спрадвеку выступала ў якасці спрэчнай тэрыторыі паміж Германіяй і Францыяй, а сёння з’яўляецца цэнтрам аб’яднання еўрапейскіх народаў.



Сталіца Эльзаса – Страсбург – вядомая ў гісторыі з перыяду Рымскай імперыі (тады называлася Аргентаратум), знаходзіцца на перакрыжаванні гандлёвых і транспартных шляхоў у самым сэрцы Еўропы.



Страсбург – бясспрэчна, адзін з самых прыгожых гарадоў Францыі. Сюды абавязкова варта нанесці візіт. Хоць большасць па-ранейшаму працягвае імкнуцца ў Парыж…



Цеснае спляценне нямецкіх і французскіх традыцый утварылі непаўторны культурны каларыт і архітэктурную разнастайнасць.


Горад мае шмат мастоў па-над рэчкай Іль.



 … і каналаў, у якіх летам купаюцца жыхары.



Спецыяльна пабудаваныя дамбы дазваляюць рэгуляваць узровень вады.

Мноства домікаў кшталту “фахверк” у гістарычным квартале “Маленькая Францыя”ствараюць незабыўныя ўражанні:




Старыя вежы памятаюць войны і рэвалюцыі, яны бачылі каралёў і манахаў, вольных рамеснікаў і зняволеных…

 
Увесь горад упрыгожваюць кветкі.



Маленькія вакенцы на мансардах выглядаюць вельмі эстэтычна.


Пад час спёкі прыемна адпачыць ля арыгінальнага фантана.


 
У горадзе вельмі многа культавых пабудоў, сярод іх – старая ірландская царква.


Аднак самы знакаміты і прыгожы – Страсбургскі Нотр-Дам, будаўніцтва якога пачалося яшчэ ў ХІ стагоддзі на месцы рымскай базілікі.



Гатычны веліч гэтага гмаха міжволі адсоўвае ў цень усім вядомы парыжскі Нотр-Дам.


Па некаторых дадзеных, гэта адзін з першых еўрапейскіх храмаў, пры будаўніцтве якога выкарыстоўваліся адмысловыя чарцяжы і схемы.



Інтэр’ер сабора аздабляюць скультуры і вітражы.



У гістарычным цэнтры Страсбурга, які знаходзіцца пад аховай UNESCO, можна сустрэць казачных персанажаў


… і тых, у каго жыццё зусім не падобнае да казкі.



Так, абсалютна па-урбаністычнаму, выглядае трамвайны прыпынак.

Самастойна блукаючы пешшу па горадзе, можна назапашваць у памяці цікавыя дэталі, якія наўрад ці заўважаюць турысты пад час стандартных экскурсій. Напрыклад, гэты пеўнік на гарадскім гадзінніку:




Або выява дэманічнай істоты на сцяне.


А гэта – незвычайнае афармленне вітрыны, якое прыцягвае ўвагу не толькі сваім выглядам, але і абяцаннем зніжкі.


Былая пратэстантская гімназія была ў 1621 годзе пераўтворана ў знакаміты Страсбургскі ўніверсітэт, дзе зараз навучаюцца студэнты з цэлага свету.


Страсбург – гэта адно з тых месцаў, дзе вырашаюцца ключавыя пытанні еўрапейскай палітыкі. Адбываецца гэта, у прыватнасці, у сцянах Палаца Еўропы. Архітэктар Анры Бернар імкнуўся “праз мускулістую знешнюю пластыку будынка перадаць увасабленне моцы паяднання краін, неабходнай для свабоднай канфрантацыі ідэй”:



Патрапіць унутр можа і “просты смяротны” – згодна з папярэдняй заяўкай і толькі ў складзе групы:



Хай-тэкаўскі гмах Еўрапейскага суда па правах чалавека праектаваў брытанец Рычард Роджэрс. Цікава, што аднымі з найбольш значных задач для архітэктара былі экалагічнасць і адпаведнасць прыроднаму ландшафту:



Побач з так званым Еўрапейскім кварталам, дзе канцэнтруюцца офісы уплывовых міжнародных структур, знаходзіцца прыгожы парк Аранжары.



Пакуль беларусы марудна дыскутуюць аб тым, што занесці ў рэестр нашых нацыянальных сімвалаў, вядомую кожнаму з нас з маленства птушку бацян паспяхова “зарэзервавалі” эльзасцы:



Буслоў тут сапраўды жыве вельмі шмат і яны амаль ручныя.



А водная прастора ў парку служыць родным домам для чарапах. Тут для іх створаны ўсе умовы: і салярый, і spa-працэдуры :)



Яшчэ адна адметнасць Страсбурга - гэта музеі з шыкоўнымі калекцыямі. Тры разнастайных музея знаходзяцца ў Палацы Раанаў:




Па гэтых пакоях калісьці шпацыравалі каралі і кардыналы.


Калекцыя жывапісу выклікае захапленне ў кожнага аматара мастацтваў. Прынамсі, карціны вялікага Караваджа…



Нездарма сусветна вядомы архітэктар Ле Карбюз’е некалі сказаў, што ў гэтым горадзе “воку ніколі не бывае сумна”:
 


Магутны Рэйн адасабляе французскую частку Еўропы ад нямецкай. А паядноўваюць – масты і, безумоўна, людзі.



На другім беразе ракі – невялікі, але сімпатычны горад-спутнік Кель:




Прывітанне, Дойчлянд!



Гэтае трохі дзіўнае збудаванне знаходзіцца на цэнтральнай плошчы Келя.


Ваколіцы знакамітага курорта Бадэн-Бадэн выглядаюць вельмі прывабна, хоць гэта ўжо і не Эльзас, а суседні Баден-Вюртемберг.



На мяжы трох дзяржаў, уздоўж берагоў Рэйна, знаходзіцца швейцарскі Базэль. Ад Страсбурга да яго можна даехаць за пару гадзін.



Відавочна, што швейцарскія архітэктары мелі выдатную фантазію і густ.


Кафедральны сабор Мюнстэр – адна з галоўных атракцый Базэля.


Гэты неардынарны вітраж унутры сабора красамоўна сведчыць аб тым, што іудаізм і хрысціянства насамрэч маюць аднолькавыя карэнні.


Калі ж падняцца на вяршыню саборнай вежы, можна пабачыць цудоўную панараму.


Міфалагічны сімвал горада – цмок Базіліск – “прапісаўся” ў адным з мясцовых фантанаў.

Што найбольш уражвае ў Швейцарыі, дык гэта чысціня, дагледжанасць і надзвычайны камфорт навакольнага асяроддзя, а таксама рэспектабельнасць, ветлівасць і здаровы рацыяналізм мясцовых жыхароў.



І нават стварэнне рэкламных плакатаў тут вылучаецца асаблівым творчым падыходам…



Сябры, на працягу года многія з вас вандруюць па свеце. У вас ёсць цікавыя фотаздымкі з адпачынку і жаданне расказаць пра любімае месца наведвальнікам TUT.BY? З нецярпеннем чакаем вашы гісторыі с фотаздачай на адрас media@tutby.com з пазнакай "Фотаадпачынак"!
{banner_819}{banner_825}
-10%
-35%
-20%
-30%
-24%
-15%
-12%
-50%
-15%