Кастусь ЛАШКЕВІЧ, / Кастусь ЛАШКЕВІЧ

Штогод у пачатку лістапада беларусы спамінаюць дзядоў. Каталікі - 2 лістапада, праваслаўныя - у апошнюю суботу перад Днём святога Дзмітрыя (сёлета - 7-га лістапада). Наконадні памятнага дня карэспандэнт TUT.BY наведаў Вайсковыя могілкі ў цэнтры Мінска - адзін з найцікавейшых помнікаў мінуўшчыны ў сталіцы.

Вядома, што клады паміж сённяшнімі вуліцамі Чырвоназорнай, Казлова і Берасцянскай вядуць адлік ад 1840-х гадоў. Тады тут хавалі вайскоўцаў, памерлых у гарадскім шпіталі. Амаль да самага распаду Расійскай імперыі могілкі належалі вайсковаму ведамству. За Саветамі тут хавалі буйных грамадскіх, партыйных, культурных дзеячаў. Быццам, улады БССР нават збіраліся зрабіць з Вайсковых могілак пантэон дзяржаўных і нацыянальных герояў. Кажуць, было гэта ці то пасля смерці Сталіна, ці то ў познесавецкі час. Аднак легенда засталася легендай. Ад сярэдзіны 1950-х пахаванне ў цэнтры Мінска спынілі, а знакамітасцяў сталі хаваць на Ўсходніх могілках.  

фото

Цагляная царква Аляксандра Неўскага была збудаваная ў 1898 годзе ў гонар перамогі расійскіх войскаў у руска-турэцкай вайне 1877-78 гадоў. Усярэдзіне бажніцы - пліты з выбітымі на іх імёнамі 118 беларусаў-ваяроў Каломенскага палку і артылерыйскай брыгады, якія загінулі на вайне.

фото

фото

фото

фото
Непадалёк ад велічных надмагілляў афіцэраў Расійскага войска у 1920-х гадах з'явіўся помнік на магіле эсэра і тэрарыста Івана Пуліхава, які разам з Аляксандрай Ізмайловіч 27 студзеня 1906 года здзейсніў замах на мінскага губернатара Курлова, за што і быў пакараны смерцю.  

фото
Побач з праваслаўнымі пахаваннямі позняй Расійскай імперыі сустракаюцца і каталіцкія.

фото

фото
7 чэрвеня 1927 года каля станцыі Ждановічы перавярнулася дрызіна, у якой ехаў другі чалавек у ГПУ БССР Іосіф Апанскі. Разам з кіроўцам Голубевым пры нявысветленых дагэтуль абставінах яны загінулі. Віну за аварыю ўсклалі на "контррэвалюцыю", а таксама на людзей, чые зямельныя надзелы прылягалі да чыгункі. Дзве сям'і выслалі ў Архангельскую вобласць.

фото
На пахаванні БССРаўскага часу наклала адбітак беларусізацыя. 

фото

фото

фото
Адзіны габрэйскі помнік, дзе ёсць надпіс на іўрыце.

фото

фото

фото

фото

фото

фото

фото
Неад'емны складнік могілкавага відарысу.

фото

фото
Дырэктар Інстытута геалогіі спачатку пры Інбелкульце, а потым пры БелАН Мікалай Бліядуха. “Хадзіла легенда, што гэты чалавек хацеў, каб Беларусь была незалежная, каб Беларусі ўсяго было даволі”, – прыгадваў знаны дзеяч эміграцыі Вітаўт Кіпель.

фото
Старшыня ЦВК і СНК БССР, нацыянал-бальшавік Аляксандр Чарвякоў быў "першым беларускім начальнікам", які звяртаўся да народа па-беларуску. Аднак помнік мужнаму чалавеку, які выбраў смерць заміж "здачы" паплечнікаў, паставілі па-расійску.
 
фото
Выбітны гісторык, першы прэзідэнт БелАН Усевалад Ігнатоўскі скончыў самагубствам 4 лютага 1931 пасля шэльмавання па справе міфічнага "Саюза вызвалення Беларусі".

фото
"У літаратурным куточку" могілак зусім побач помнікі паэтам Алесю Гурло, Паўлюку Трусу, класіку-празаіку Кузьму Чорнаму... 

фото
... і аўтару словаў гімна БССР "Мы беларусы" Міхасю Клімковічу. Гурло быў арыштаваны і высланы ў Расію па справе "Саюза вызвалення Беларусі". Чорны прайшоў праз нялюдскія катаванні ў мінскай унутранай турме НКВД "амерыканцы". Клімковіч кіраваў Саюзам пісьменнікаў БССР у той час, калі ў малох рэпрэсій трапіла больш за 90% беларускіх літаратараў.       

фото
Паблізу - магіла паэта, дзеяча заходнебеларускага нацыянальнага руху Валянціна Таўлая і...

фото

фото

фото

фото
Адны з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра Уладзімір Крыловіч і Еўсцігней Міровіч. Шыльда на помніку першага аформлена з элементамі трасянкі: "...члену ЦИКа БССР Владзіміру Нікалаевічу КРЫЛОВІЧУ".

фото
Тут ляжыць аўтар беларускага гімна і "Песні пра Нёман" Несцер Сакалоўскі. 

фото
Значную частку могілак займаюць пахаванні чырвонаармейцаў, якія загінулі ў баях Другой сусветнай.

фото

фото
Нямала тут і грамадзянскіх пахаванняў перыяду нямецкай акупацыі.

фото
Іван Кушнер быў настаяцелем царквы Аляксандра Неўскага падчас нацыстоўскай навалы. Прыхільнік беларусізацыі царквы, ён хаваў ад немцаў габрэйскіх дзяцей. Калі ў 1943-м святар падарваўся на міне, яго хавалі тысячы чалавек, дзесяткі царкоўнікаў.

фото
"1 ліпеня 1942 году адбывалася пахаваньне Купалавай маці Бянігны, - піша ў кнізе "Імёны свабоды" Уладзімір Арлоў. - (Як апавядаюць, яна праз усё жыццё шкадавала, што сын перайшоў у вершах з польскай мовы на беларускую.) Асвяціўшы свежы грудок на менскіх Вайсковых могілках, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі прароча прамовіў: “Дзе сын твой, гаротная беларуская маці?” Ніхто ў акупаваным Менску яшчэ ня ведаў, што сын ужо таксама там, у нябеснай Беларусі: у той жа дзень у Маскве хавалі забітага Купалу". У ліпені 1962 года урна з прахам Янкі Купалы была перавезена з маскоўскіх Ваганькаўскіх могілак на мінскія Вайсковыя. 

фото
Манументы народным песнярам Коласу і Купалу месцяцца на ўзгорку Вайсковых могілак. У жыцці класікі не былі сябрамі, і цяпер іх укамянелыя постаці глядзяць у розныя бакі.   
 
фото

фото

фото
Для некага сяброўства ў КПСС было найвялікшым дасягненнем у жыцці. 

фото
Такіх папярэджанняў на занядбаных магілах становіцца ўсё больш.

фото

фото
Амерыканка Рут Уолер была жонкай апошняга кіраўніка беларускай місіі ЮННРА - Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у справе дапамогі і аднаўлення ў Мінску. Аднойчы ўлетку 1946-га яна кінулася ў возера ратаваць трох тонучых беларускіх хлопчыкаў, пасля чаго захварэла і памёрла. Супрацоўнікі амбасады ЗША штогод ушаноўваюць яе памяць. 

фото


фото
"Ахвярам землетрасення ў Арменіі ад Мінскага армянскага таварыства".

фото
Адно з новых пахаванняў.

фото

фото

{banner_819}{banner_825}
-30%
-15%
-20%
-20%
-21%
-30%
-47%
-20%
-25%
-50%
-70%