|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
||||||||
Лявон Вольскі зняў трэш-відэа да песні "Эўравізія" з будучага сольнага альбому, рэліз якога адбудзецца праз некалькі тыдняў. З 1 па 8 красавіка убачыць кліп можна толькі на партале TUT.BY.Новая песня здзівіць і збянтэжыць нават сталых прыхільнікаў "Крамбамбулі" - гэта 100-працэнтнае мінімалістычнае трэш-дыска, запісанае з дапамогай старэнькага сінтэзатара Kurzweil. Тэкст кампазіцыі цалкам адпавядае яе аранжыроўцы: "А я спяваю так афігіцельна, што я паеду на Эўравізію". Лявон Вольскі сцвярджае, што песня прыйшла да яго ў сне. "Мне прымроілася, што я прымаю ўдзел у адборышчы на "Еўрабачанне". У пафасным белым гарнітуры, з напаўаголенымі танцоркамі і спяваю нешта павольнае, у манеры Мікалая Баскава, а яны каўбасяцца, як на рэйве, - распавядае спявак. - Я прачнуўся сярод ночы ад уласнага смеху!" Здымала кліп брыгада маладых мінскіх аніматараў на чале з рэжысёрам Яўгенам Новашам, працы якога трапілі да Вольскага праз знаёмых. "Мне падалося, што іх чорны гумар і трэш-манера вельмі пасуюць да гэтага матэрыялу, - тлумачыць Лявон. - Асабліва ўсе гэтыя псеўдажахі з таматным соусам". Рэжысёр кліпу Яўген Новаш прызнае, што базісам для кліпу сталі ўласныя эмоцыі ад штогадовага гармідару вакол "Еўрабачання". "Ведаеце, калі я чую пра ўсе гэтыя скандалы з адборышчамі ў нас і ў іншых краінах, мне часам здаецца, што там сапраўдныя бойкі ідуць, толькі іх ніхто не паказвае. Мы паспрабавалі павыдумляць на гэтую тэму, - гаворыць Яўген. - Наогул, мне здаецца, што пра "Еўрабачанне" можна поўнаметражны фільм жахаў здымаць. Будзе круцей за "Крык"!". Get the Flash Player to see this player.
Последние комментарии
НОВОСТИ ПО ТЕМЕ
Все новости по теме |
||||||||