Сённяшняе жыццё настолькі насычанае, мітуслівае, што іншы чалавек можа і забыцца пра навагоднія святы, Дзеда Мароза і Снягурку і нават запамятаваць набыць елку. Вось для гэтых небарак, а таксама для ўсіх, хто любіць незвычайнае навагодняе мастацтва, 14 студзеня ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца выставачны праект “Елачны кірмаш”.

Падчас свята Старога Новага года маладыя мастакі прэзентуюць шаноўнай публіцы разнастайныя арт-елкі ды шмат іншых мастацкіх твораў, што ўразяць сваім пазітывам, крэатывам ды нестандартным падыходам да раскрыцця навагодняй тэмы.














 
 
Куратар праекта “Елачны кірмаш” – дырэктар галерэі “Універсітэт культуры” Дзяніс Барсукоў.
 
Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”,
Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); тэл. 227 26 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00, вых. : нядзеля, панядзелак. 

Выстава працуе з 14 студзеня па 22 студзеня.
-50%
-15%
-10%
-20%
-35%
-25%
-43%
-50%
-50%
-10%