TUT.BY в Telegram
Выборы-2020
Коронавирус


У першыя хвіліны Старога Новага года у жывым эфіры TUT.BY-ТВ адбылася інтэрнэт-прэм’ера тэлеказкі "Снежны завулак, 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі".

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Спампаваць вiдэа (240 Мб)

Тэлевізійны фільм, аўтарам сцэнара, ідэі і музыкі якога выступіў Лявон Вольскі, быў зняты яшчэ ў 2009 годзе, аднак, па сутнасці, не выходзіў на шырокую аўдыторыю.



Нехта з тых, хто ўжо глядзеў святочную казку, бачыць у ёй традыцыйнае супрацьстаянне сілаў дабра і зла. Адважны і нязграбны прынц Бадмінтон змагаецца за сэрца прынцэсы Бульвінеі. Іхняму каханню супраціўляецца бацька прынцэсы кароль Барахлей ХІІ.



Іншыя заўважылі ў стужцы паралелі з сённяшняй Беларуссю.

“Барахляндыя” - гэта такі малабюджэтны навагодні тэлеспектакль. Некаторыя ўгледзелі там шмат авангарду. Што да мяне, то яна простая, ясная, можна спакойна паказваць дзецям, - патлумачыў Лявон Вольскі. - Безумоўна, можна праводзіць аналогіі з нашым сучасным грамадствам, але, напрыклад, у Шварца гэтых аналогій было нашмат болей, каб паставіць “Забіць дракона” на беларускай мове”.



У галоўных ролях арыгінальнай пастаноўкі - Ганна Хітрык, Святлана Зелянкоўская, Алег Гарбуз, а таксама Алег Хаменка, Яўген Калмыкоў, Лявон і Ганна Вольскія, а таксама акцёры Купалаўскага тэатра. Рэжысёр фільма - Мацей Сабураў.

“Снежны завулак, 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі” - не першы навагодні праект сужэнства Вольскіх. Дагэтуль яны падрыхтавалі для тэлеканала “Белсат” праграмы "Снежны завулак, 8" і "Снежны завулак, 9".

Фота: Юра Сідун, Generation.by