
У фае і на другім паверсе размясціўся невялікі кірмаш. Тут можна было набыць упрыгожанні, торбы, кнігі і, канешне, вышыванкі на любы густ і пару года. Святочны настрой стваралі танцавальныя і музычныя калектывы, а таксама прыгожыя твары наведвальнікаў.
![]() |
На працягу вечара у фае праводзілі разнастайныя віктарыны і конкурсы. Пераможцаў чакалі падарункі. А за лепшае сэлфі нават паабяцалі плэер iPod. |
![]() |
Дзяўчыны з танцавальнага калектыва "Данс сіці" паказалі прыгожы танец пад "Купалінку". |
![]() |
Наведвальнікам прапаноўвалі розныя вышыванкі: ручныя, машынныя, намаляваныя ці нават звязаныя. |

![]() |
"Малямайкі" - так стрыт-арт-мастакі праекта Signal назвалі свае працы. Хлопцы і дзяўчаты спецыяльнымі маркерамі наносілі на белыя майкі малюнкі з нацыянальным каларытам. |





![]() |
Частка мерапрыемстваў прайшла ў актавай зале. Тут вучылі беларускія народныя песні і танцы, разглядалі беларускія арнаменты і беларускі традыцыйны касцюм, а ўвечары - слухалі выступленне беларускіх музыкаў: Navi, "Палац" і іншых. |