Канстанцін ЦЫРКУН, фота аўтара,

Халоднымі цёмнымі лістападаўскімі вечарамі заўсёды марыцца аб вясне. Хочацца высокага блакітнага неба, ласкавых промняў сонца, зяленых лісточкаў, духмяных кветак, першых грыбоў…
 
Яшчэ не паспее ў лесе сысці снег, як на шэрай, зусім не ажыўшай зямлі загараюцца чырвоным агнём незвычайныя грыбы.
 
Фота: Канстанцін ЦЫРКУН, wildlife.by
Яшчэ не паспее ў лесе сысці снег, як на шэрай, яшчэ не ажыўшай зямлі загараюцца чырвоным агнём незвычайныя грыбы.
 
У народзе іх завуць "бабулькіны вушы". І на самай справе, іх чашападобныя целы нагадваюць невялікія вушы. А чырвоны колер заварожвае позірк, робіць вясновы лес, які толькі-толькі пачынае ажываць, незвычайна прыгожым. Грыбы цудоўна аздабляюць шэрую лясную коўдру. Нібыта сама маці зямля падслухоўвае, як шуміць вясновы лес, пра што шчабечуць прыляцеўшыя з цёплых краін птушкі, як прабіваюцца праз насціл з лісцяў першыя травы і кветкі.
 
Фота: Канстанцін ЦЫРКУН, wildlife.by
Чашападобныя целы саркасціфы нагадваюць невялікія вушы. Нібыта сама маці зямля падслухоўвае, як шуміць вясновы лес, пра што шчабечуць прыляцеўшыя з цёплых краін птушкі, як прабіваюцца праз насціл першыя травы і кветкі.
 

Фота: Канстанцін ЦЫРКУН, wildlife.by
 
Гэты дзіўны грыб па-навуковаму называюць "саркасціфа", пецыца ярка-чырвоная (Sarcoscypha coccinea). Народныя назвы: блюдцавік чырвоны, чырвоны капялюшык. Грыб адносіцца да класа сумчатых (Ascomycetes), сямейства пецыцавых (Pezizaceae).
 
Фота: Канстанцін ЦЫРКУН, wildlife.by
Грыб расце на ляжачых у глебе галінках ліставых дрэў, адзіночна і невялікімі групамі.
 

Фота: Канстанцін ЦЫРКУН, wildlife.by
 
Саркасціфа сустракаецца ў шыракалістых і змешаных лясах, расце на ляжачых у глебе галінках ліставых дрэў, адзіночна і невялікімі групамі. Чырвоны колер грыба прываблівае першых вясенніх мошак, мух і павукоў, каб яны разнеслі яго споры па наваколлі. Ды і птушкі не супраць напіцца вадзіцы з маленькіх сподачкаў-крынічак.
 
Фота: Канстанцін ЦЫРКУН, wildlife.by
Грыб не мае сапраўднай ножкі, хутчэй, гэта невялічкі белаваты адростак з ніжняга боку сподка.

Грыб вядомы ў абодвух зямных паўшар’ях - Еўропе, Афрыцы, некаторых раёнах Азіі, Аўстраліі, Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы. Для Беларусі саркасціфа – звычайны від. Пладовае цела дыяметрам 2-7 см, мякаць не вельмі тоўстая, без асаблівага паху і смаку. Грыб не мае сапраўднай ножкі, хутчэй гэта невялічкі белаваты адростак з ніжняга боку сподка, даўжыней каля 3 см. Саркасціфа сустракаецца ў сакавіку - пачатку мая і хутка знікае, ледзь у лесе пачынае з'яўляцца трава. У асобныя гады яе можна знайсці нават у лютым.
 
Фота: Канстанцін ЦЫРКУН, wildlife.by
Якая першая вясенняя птушка не пакаштуе вадзіцы з такога сподка-крынічкі?
 
У народнай медыцыне парашок з сушанага грыба выкарыстоўваюць як кроваспыняльны сродак. Звесткі пра выкарыстанне грыба ў ежу ў розных крыніцах розняцца: альбо нічога невядома, альбо харчовай каштоўнасці не мае. Грыбам лепей проста палюбавацца як першым промнем надыходзячай вясны.
 
Фота: Канстанцін ЦЫРКУН, wildlife.by
 
Фота: Канстанцін ЦЫРКУН, wildlife.by
 
Фота: Канстанцін ЦЫРКУН, wildlife.by
 
Фота: Канстанцін ЦЫРКУН, wildlife.by
Чырвоны колер грыбоў і іх розныя формы заварожваюць позірк, робяць вясновы лес, які толькі-толькі пачынае ажываць, незвычайна прыгожым.


Фота: Канстанцін ЦЫРКУН, wildlife.by
Стары грыб звычайна ўжо не мае чашападобнай формы.
 

Саркасціфу не знойдзеш у лясах каля шасейных дарог з інтэнсіўным рухам, а таксама каля вялікіх прамысловых гарадоў, бо грыб, як своеасаблівы экалагічны індыкатар, не пераносіць забруджвання.

Глядзіце таксама матэрыял пра грыб "Вясёлка", які за хвіліну вырастае на 5 мм >>>
{banner_819}{banner_825}
-20%
-20%
-10%
-35%
-10%
-15%