НОВОСТИ

Мультимедиа
Новости по теме
Другие новости

Як філосаф з метадолагам бармэнамі працавалі

19.07.2010, 10:10 Калейдоскоп
Валянцін Акудовіч і Уладзімір Мацкевіч людзі надзвычай сур’ёзныя. Першы, нягледзячы на тое, што “яго няма”, даследуе ментальнасць сучасных беларусаў. Другі распрацоўвае грамадзянска-адукацыйныя канцэпцыі ды набліжае Беларусь да Еўропы. Але так бывае не заўсёды.

На днях філосаф ад літаратуры Акудовіч (на фота справа) разам з метадолагам і гуманітарным тэхнолагам Мацкевічам выконвалі зусім незвычайную для сябе ролю — бармэнаў. Падобныя імпрэзы, калі прадстаўнікі беларускай інтэлектуальнай эліты мяняюць прафесію на вечар, займаючы месца за барнай стойкай, сталі добрай завядзёнкай ў сталічным бары Malako.

Тыя шчасліўчыкі, хто зазірнуў у той вечар у Malako, маглі наўпрост замовіць малочны кактэйль ці што памацней аўтару культавых кніг “Мяне няма” і “Дыялогі з Богам”, ці абмеркаваць з ягоным напарнікам, кіраўніком “фабрыкі думак” — Агенцтва гуманітарных тэхналогій перспектывы Беларусі ва Усходнім партнёрстве.

“Espresso” — тонкая матэрыя”, — казаў філосаф Акудовіч. “За Бастылію!” — уздымаў келіх разам з кліентамі метадолаг Мацкевіч, узгадваючы Дзень незалежнасці Францыі, які супаў з іхняй “зменай”.

фото

фото

фото

фото

фото

фото

фото

Фота: Антон МАТОЛЬКА
В статье

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Новости за 19.07.2010  |  Все новости рубрики

послать другу  версия для печати поделиться:               

Код ссылки на статью

вверх

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА