Складанка "Наша Альтэрнатыва": спампуй TUT!
04.02.2010, 15:45 Калейдоскоп"Фан-клуб беларускай музыкі" і партал TUT.BY прадстаўляюць кампіляцыю свежых трэкаў ад беларускамоўных альтэрнатыўных гуртоў. Спампаваць складанку "Наша альтэрнатыва" можна абсалютна бясплатна.
02. Tlusta Lusta – De Sad (спампаваць)
03. SOK – Ведаю (спампаваць)
05. Lavatrina – Зоркі (спампаваць)
07. Мутнаевока – Разрываю (спампаваць)
09. Zatoczka – Заточка (спампаваць)
10. Nevma – Дзьве ружы (спампаваць)
11. Partyzone – Мы ляцім (спампаваць)
12. Tarpach – Нікому такога (спампаваць)
14. Glofira – Рух часу (спампаваць)
15. 5set5 – Бяссоньніца (спампаваць)
17. LaBo – Аэрапорты для анёлаў (спампаваць)
20. Глюкі– Бруд (спампаваць)
Спіс трэкаў складанкі "Наша альтэрнатыва", падрыхтаванай "Фан-клубам беларускай музыкі", змяшчае дваццатку самых актуальных песень новага музычнага сезону. Гэта ўжо другі дыск выдадзены "Фан-клубам". Першы – "Фестывальны рух Беларусі" быў прысвечаны гісторыі музычных фэстаў. На новым дыску прадстаўленыя кампазіцыі гуртоў з усёй Беларусі, а таксама Беласточчыны. "Наша альтэрнатыва" прэзентуе аматарам беларускай рок-музыкі некалькі новых імёнаў: два віцебскія гурты – JENOWA і LaBo, металкор-каманду intra muros з Брэсту, ню-метал ад маладзечанцаў Ann Core, а таксама мінскі рок-бэнд Lavatrina, які складаецца з былых музыкаў сталічных гуртоў "Мутнаевока" і "Крок".
Шэраг гуртоў бяруць удзел у складанцы з трэкамі альбо з нядаўна выдазеных альбомаў (Глюкі "Ідыятызм", Nevma "Стихия слёз", Zatoczka, міні-альбом ?ciana "EP", максі-сінгл JENOWA "Жывыя" ), альбо з кружэлак, рэліз якіх адбудзецца ў хуткім часе (Голая манашка "АлілуйА", сінгл і рэміксы Glofira "Этот фильм", Partyzone "Падаць і ўзлятаць").
Беларускамоўны рок з Беласточчыны прадставілі вядомыя па выступах на штогадовым фестывалі "Басовішча" гурты 5set5 і RIMA. Апошнія – са свежавыдадзенага альбома "Kalevala".
Складанка "Наша альтэрнатыва" распаўсюджваецца бясплатна на кампакт-дысках. "Фан-клуб" падрыхтаваў грунтоўны інфармацыйны буклет-укладыш, які ўтрымлівае звесткі пра гісторыю, склад, стыль, дыскаграфію і апошнія навіны прадстаўленых на кампіляцыі гуртоў.
"Фан-клуб беларускай музыкі" – моладзевая ініцыятыва, якая мае на мэце дапамагаць музыкам і папулярызаваць айчынную музыку. Стаць сябрам фан-клуба вельмі проста. Для гэтага трэба проста даслаць ліст на e-mail: fanclubbudzma@gmail.com. Калі Вы маеце нейкую задуму, сябры суполкі дапамогуць яе рэалізаваць.










