Кожны дзень у сьвеце дасылаецца 31 мiльярд электронных лiстоў. Кожны дзень у сьвеце застаюцца галоднымi каля 800 мiльёнаў чалавек. Кожны дзень у сьвеце колькасьць абанэнтаў мабiльнай сувязi павялiчваецца на адзiн мiльён. Кожную хвiлiну ў сьвеце нараджаюцца новыя песьнi. Кожны дзень у сьвеце выходзяць сотнi музычных альбомаў…

Рэлiзы беларускамоўных рэп-выканаўцаў - сапраўдны эксклюзыў у музыцы сьвету й Беларусi.
Vinsent прадстаўляе свой дэбютны альбом "Пачатак". Гэты падарунак мэляманам уключае ў сябе 15 трэкаў. Любоўная й грамадзянская лiрыка, сюррэалiзм, сацыяльная пародыя - такой ёсьць тэматыка песень альбому. Усе вершы да песень напiсаў Vinsent. Над музычным бокам альбому працаваў шэраг таленавiтых бiтмэйкераў: Explosive Beats, BeatCheat, Xenothermal, Max Korzh, DJ Dudar. У альбоме прыняла ўдзел спявачка й VJ Першага музычнага каналу Воля Палюшык. Яна аздобiла некалькi песень пранiкнёным жаночым вакалам.

Напярэдаднi выхаду альбому "Пачатак" быў прадстаўлены сынгл "Адыходзяць караблi". Песьня перамагла ў сецiўным гiт-парадзе "Тузiн гiтоў". Неўзабаве пачнуцца здымкi клiпу ў падтрымку рэлiзу.

Vinsent: "Гэта мая дэбютная праца. Было цiкава запiсваць альбом, працаваць з бiтмэйкерамi. Напрыклад, Xenothermal зараз жыве ў Канадзе, зь iм сувязь падтрымоўвалi праз Сецiва. Слухайце вершы, у iх ёсьць сэнс. Мяркую, што мой слухач - разьвiтая, творчая асоба."

Набыць альбом можна:
- ў музычных крамах i ў незалежных распаўсюднiкаў;
- праз кур"ера ў Менску (тэл. 8029-8719042)
- праз iнтэрнэт-краму www.knihi.net (дастаўка па ўсiм сьвеце й Беларусi)

Афiцыйны сайт выканаўцы www.vinsent.org
Дата рэлiзу: 16.02.2009.