Беларускамоўная Вікіпедыя класічным правапicам ("тарашкевiца") цяпер змяшчае больш за 30 тысяч артыкулаў. У сусветна вядомай вольнай энцыклапедыі цяпер больш за 17 мільёнаў артыкулаў на 257 мовах. Пра гэта дасягненне актывiсты праекта распавялi ў прэс-рэлiзе.

Паводле яго, беларуская Вікіпедыя класічным правапісам пераадолела мяжу ў 30 тысяч артыкулаў 7 снежня 2010 года.

Юбілейным стаў артыкул пра скваркі, які распачаў удзельнік Raviaka Ruslan. За паўтара года (з 17 чэрвеня 2009) колькасць артыкулаў у Вікіпедыі павялічылася ў паўтара разы. Дзякуючы плённай працы ўдзельнікаў некалькімі апошнімі месяцамі былі створаны і ўзбуйнены артыкулы на найбольш істотныя тэмы, за што беларуская Вікіпедыя па выніках мінулага месяца атрымала першае месца як найбольш прагрэсуючы раздзел.

На цяперашні час раздзел вольнай энцыклапедыі на беларускай мове класiчным правапісам займае 65 месца з 276 раздзелаў на ўсіх мовах свету. Асноўнымі з'яўляюцца тэмы, якія тым ці іншым чынам тычацца Беларусі — геаграфіі, гісторыі, выбітных асобаў, дзяржаўнага ладу. Сярод апошніх артыкулаў можна адшукаць звесткі пра "маладнякоўцаў", гомельскія вуліцы, прадстаўнікоў шляхецкіх родаў Сапегаў, Радзівілаў, Алелькавічаў і нават узгадаць гісторыю Усебеларускіх народных сходаў, чацвёрты з якіх праходзіў гэтымі днямі ў Мінску.

Агулам у беларускай Вікіпедыі класічным правапісам ёсць амаль 80 тысяч старонак і 15 тысяч удзельнікаў, якія разам зрабілі больш за 875 тысяч правак. Колькасць актыўных удзельнікаў раздзела, якія зрабілі прынамсі 5 рэдагаванняў у кастрычніку 2010 года, склала 38 асобаў. Раздзел Вікіпедыі на беларускай мове быў створаны 12 жніўня 2004 года.

Найбуйнейшым у Вікіпедыі ёсць раздзел на ангельскай мове – ён утрымлівае больш за 3 495 000 артыкулаў. Таксама мільённую мяжу пераадолелі раздзелы на нямецкай (больш за 1 157 000 артыкулаў) і французскай (больш за 1 041 000 артыкулаў) мовах. Агульная колькасць артыкулаў на ўсіх мовах перавысіла 17 мільёнаў.

Існуе таксама беларуская Вікіпедыя афіцыйным правапісам ("наркамаўка"), якая налічвае 25,5 тысячы артыкулаў і займае 69-е месца адпаведна ў спісе ўсіх Вікіпедый. Ад пачатку заснавання артыкулы ў беларускай энцыклапедыі пісаліся разам абодвума правапісамі, але ад 2007 года ўсе артыкулы класiчным правапісам былі аддзеленыя ў асобны праект з ініцыятывы энтузіястаў стварэння Вікіпедыі афіцыйным правапісам.
{banner_819}{banner_825}
-50%
-20%
-18%
-20%
-20%
-20%
-10%
-15%
-50%
-30%