Наш чытач Аляксандр Шагун зрабіў на мінулым тыдні фотаздымкі незвычайнай нябеснай з’явы. “На фота ці тое кавалачак вясёлкі, ці тое паўночнае ззянне…”, - дадае ён.

- Аб тым, што гэта не эфект ад сонца і не “глюк” матрыцы, сведчыць тое, што мы назіралі гэта ўсю дарогу ад Заслаўя ў Мінск. Паспелі зайсці дахаты за фотаапаратам і зрабілі некалькі здымкаў. Фота дасылаю без апрацоўкі, арыгіналы.




 
Як аказалася, наш чытач заўважыў унікальны аптычны феномен. Фотаздымкі нам пракаментаваў дырэктар абсерваторыі БДУ Альгерд Кузнечык:
 
- Тут, хутчэй за ўсё, мы бачым так званае гало. Гэта група аптычных з’яў у атмасферы, што звязаная з пераламленнем і адлюстраваннем святла сонца, месяца ва ўзвешаных ці падаючых у паветры ледзяных крышталаў. Самі крышталы маюць форму прызмы, праз якую праходзяць сонечныя промні.


 
Як нам патлумачыў спецыяліст, такую з’яву вельмі цяжка прадказаць, бо павінна супасці шмат фактараў:
 
- На здымках відаць воблачнасць, была раніца. Існуе такая з’ява як алмазны пыл, яна ўзнікае ў ледзяных туманах. Гэта і дало такі эфект.  Дарэчы, на фота мы бачым толькі частку гало. 
 

РАССКАЖИТЕ НАМ

Друзья, если вы или ваши знакомые стали очевидцами интересного события, – не проходите мимо! Присылайте свои сообщения через форму обратной связи – ждем с нетерпением!

А ещё можете писать нам:

в Twitter – @tutby,

Facebook – facebook.com/tutby,

Вконтакте – vk.com/club15591739,

Skype – hotlinetutby,

ICQ – 558058853,

прислать SMS на номер +375 (29) 758-88-88

воспользоваться Android-приложением

или написать на форум hotline.tut.by (регистрация не нужна).

-30%
-25%
-20%
-10%
-30%
-30%
-10%
-25%
-10%
-30%