На Гарачую лінію TUT.BY прыйшоў ліст ад усхваляванай мінчанкі: “У Цэнтральным батанічным садзе гіне лебедзь! Цяпер, калі сад працуе і зімой, адзіны ў гэтым годзе лебедзь, відаць, таксама вымушаны “працаваць” – яго пакінулі на возеры”. 
 
- Раней птушкі перажывалі халодныя часіны ў спецыяльным крытым басейне на тэрыторыі сада. А ў гэтым годзе яны засталіся на возеры. Пакуль тэмпература трымалася каля нуля і вышэй, усё было не так блага: птушка магла выбірацца на востраў, і яе кармілі работнікі ды наведнікі сада. Але за апошнія некалькі тыдняў мароз узмацніўся, і возера практычна цалкам пакрылася лёдам. І лебедзь аказаўся ў палоне, - расказвае наша чытачка Вольга.
 

 
 - У птушкі падрэзаныя крылы, выбрацца з вады на лёд і на востраў сама не можа. Ды і пакарміць яе немагчыма: лёд тонкі, прайсці па яму ніхто ў здаровым розуме не адважыцца. Лодка стаіць каля берага, умёрзлая ў лёд, таму, напэўна, і спроб дабрацца да палонкі не было. Доўга лебедзь у такіх умовах не пратрымаецца.
 

 
Мы звязаліся з Цэнтральным батанічным садам Мінска. Сітуацыю нам пракаментаваў намеснік дырэктара па агульных пытаннях Уладзімір Шыла:
 
- Сёння мы перасяляем лебедзя пад дах. Тры дні ганяліся за ім, каб злавіць, - вельмі тонкі лёд. Сёння нарэшце знайшлі спецыяльныя касцюмы, у якіх можна не хвалявацца за здароўе, калі раптам правалішся пад лёд. Тэмпература вады не больш за +3 градусы, таму непадрыхтаваны чалавек можа і не выплысці. Вось некалькі дзён спрабавалі вырашыць праблему “малой крывёй”, сёння нарэшце птушку пераселім.
 

РАССКАЖИТЕ НАМ

Друзья, если вы или ваши знакомые стали очевидцами интересного события, – не проходите мимо! Присылайте свои сообщения через форму обратной связи – ждем с нетерпением!

А ещё можете писать нам:

в Twitter – @tutby,

Facebook – facebook.com/tutby,

Вконтакте – vk.com/club15591739,

Skype – hotlinetutby,

ICQ – 558058853,

прислать SMS на номер +375 (29) 758-88-88

воспользоваться Android-приложением

или написать на форум hotline.tut.by (регистрация не нужна).

-40%
-30%
-99%
-12%
-65%
-10%
-12%
-5%