Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Горячая линия


У пошуках сувеніраў для сваякоў, якія жывуць у Канадзе, Алёна абышла не адну мінскую краму. Непрыемны сюрпрыз чакаў дзяўчыну ў сталічным ГУМе - магніты "Мінск на счастье", "Из Мінска с любовью" абурылі і пакрыўдзілі: "Няўжо не сорамна такое прадаваць?" - пытаецца яна.

Каб знайсці сувенір, Алёна патраціла некалькі гадзін і шмат нерваў.

- Непрыгожыя, безгустоўныя, нейкія ўбогія сапраўды, - дзеліцца яна сваімі ўражаннямі ад убачанага. - Мала таго, на некаторых памылкі: напісана "Мінск - на счастье"! Ці "Из Мінска с любовью". Для каго такі магніт? Як трэба сябе не паважаць, каб вырабляць/прадаваць такія "сувеніры"? Няўжо прадаўцы гэтага не бачаць? Ці мовы не ведаюць? Гэта ж сорам - такое выстаўляць! 



Падарунак для бабулі дзяўчына ўсё ж такі купіла, праўда, у Цэнтральнай кнігарні.

У сувенірным аддзеле ГУМа
карэспандэнту партала пацвердзілі наяўнасць магнітаў з памылкамі.

TUT.BY: "Але чаму вы іх не прыбіраеце, вы ж бачыце, што яны з памылкамі?"

Сувенірны аддзел ГУМа: "Прабачце, няма калі з вамі размаўляць. Калі вам нешта цікава - падыходзьце".

А якія сувеніры абураюць вас? Дасылайце іх фота на media@tutby.com з пазнакай "Сувенір" і каментаром, дзе вы яго знайшлі і чаму сфатаграфавалі.


РАССКАЖИТЕ НАМ

Друзья, если вы или ваши знакомые стали очевидцами интересного события, – не проходите мимо! Присылайте свои сообщения через форму обратной связи – ждем с нетерпением!

А ещё можете писать нам:

в Twitter – @tutby,

Facebook – facebook.com/tutby,

Вконтакте – vk.com/club15591739,

Skype – hotlinetutby,

ICQ – 558058853,

прислать SMS на номер +375 (29) 758-88-88

воспользоваться Android-приложением

или написать на форум hotline.tut.by (регистрация не нужна).