Программы и проекты TUT.BY

Связаться
с редакцией!

Расскажите нам о происшествии или важном факте, который может представлять общественный интерес!

  • Популярное
  • Другие новости

Красота и здоровье

21 марта 2013 в 16:56
Аляксандра ПАРАХНЯ, Рэгіянальная газета

У Ракаве з’явіцца новае месца для адпачынку і гістарычнага турызму. Завулак Паўночны ўпрыгожыць скульптурная кампазіцыя, прысвечаная вынаходніцы бюстгальтара Ідзе Разенталь.

Артефакт с Юлией Чернявской. Грудь как символ прогресса, или Сравнительная лифология >>>
Ініцыятыва належыць творчай майстэрні “Іслач”. Мастакі гатовыя ўзяцца за працу, як толькі з’явяцца неабходныя сродкі.


Гарсэты сталі невыноснымі

– Асоба нашай зямлячкі цяпер добра вядомая прынамсі жыхарам рэгіёна, – кажа Алесь Белы. – Іда Разенталь у пэўным коле вядомая ва ўсім свеце, таму і ў Беларусі, адкуль яна родам, пра яе не варта забываць.



Іда Кагановіч нарадзілася 9 студзеня 1886 года ў Ракаве ў яўрэйскай сям’і. Дзяўчынка была старэйшай з сямі дзяцей. У 16 гадоў паехала ў Варшаву, дзе пачала працаваць швачкай. Пасля пераезду ў ЗША Іда ўладкавалася ў атэлье. Скаргі кліентак на нязручныя гарсэты прывялі да таго, што швачка ўзялася за стварэнне камфортнай жаночай бялізны.

Да гэтага першыя станікі ўжо атрымалі патэнты ў іншых краінах: у 1889 годзе – у Францыі, у 1891 – у Германіі, а ў 1914 – у ЗША. Але яны былі зусім не падобныя да сучасных.

Менавіта дапрацоўкі Іды Разенталь зрабілі бюстгальтары больш зручнымі: яна запатэнтавала розныя памеры чашачак і шлейкі, што далі магчымасць рэгуляваць іх даўжыню.

– У тыя часы станік не быў прадметам публічнага абмеркавання, – заўважае спадар Алесь. – Магчыма, таму пра вынаходніцтва ў нас не было так шырока вядома.

Іда Разенталь – з Беларусі!



Пра знакамітую зямлячку на Валожыншчыне пакуль нічога не нагадвае. Многія яе сваякі былі знішчаныя падчас войнаў. Тыя, хто выжыў, выехалі за мяжу.

Шмат у якіх крыніцах вынаходніцу называюць “эмігранткай з Расіі”.

– У нас ёсць помнік, прысвечаны ахвярам халакосту, – дзеліцца назіраннямі Алесь Белы. – Але хацелася б яшчэ, каб былі і жыццярадасныя скульптуры. Гэта ўвогуле характэрна для ўсёй Беларусі: яўрэйская культура ў манументальным мастацтве больш звязаная з трагічнымі падзеямі. Вядома, на іх забывацца нельга. Але ж ёсць і пазітыўныя рэчы, звязаныя з яўрэйскім народам. Наш помнік павінен пра гэта нагадаць.

Два гады таму нашчадкі Іды Разенталь наведвалі Ракаў. Многія з іх цяпер жывуць у Ізраілі і ЗША.

Помнік з крышталёвымі элементамі асвеціць вуліцу

Макет помніка ўжо распрацаваны. Але яго маштабнасць залежыць толькі ад таго, якую суму грошай атрымаецца назбіраць.

– Калі б мы здолелі назбіраць каля 30-35 тысяч долараў, то зрабілі б сапраўдную “цукерачку”, – кажа Васіль Рубцоў, заснавальнік ракаўскай творчай майстэрні “Іслач”. – Падрыхтавалі б не толькі помнік, але і тэрыторыю вакол яго – дарогі і лаўкі, каб тут можна было добра правесці час і самім валожынцам, і турыстам. Мы плануем збіраць грошы недзе да мая. Спадзяёмся прыцягнуць як мага больш неабыякавых людзей і арганізацый. І ўжо летам будзем вырашаць, што можна рабіць за атрыманую суму.

Скульптурная кампазіцыя ў выглядзе ліхтара будзе зробленая з бронзы і чорнага жалеза, будзе мець крыштальныя элементы. Ліхтар упрыгожаць дзве адмысловыя чашачкі, якія будуць нагадваць пра вынаходніцтва Іды Разенталь. Недасведчанаму чалавеку скульптура не будзе зразумелая да канца – давядзецца пачытаць шыльду ля помніка.

– Мы не баімся ўжываць крыштальныя элементы, – кажа спадар Васіль. – Не думаю, што ў некага падымецца рука іх пашкодзіць. Тым больш гэта недалёка ад нашай майстэрні, тут заўсёды шмат людзей ходзіць.

Як нараджаўся сучасны станік: стагоддзе за стагоддзем


Самы першы від бюстгальтара ўзнік яшчэ ў Старажытным Егіпце. Егіпцянкі насілі на грудзях шырокія палоскі з ільняной тканіны. Рымлянкі аддавалі перавагу скураным палоскам.

Эпоха Сярэднявечча ўнесла свае карэктывы: у моду ўвайшлі вузкія гарсэты, металічная аснова якіх падтрымлівала грудзі.

Асабліва складана было на той час іспанкам: мода дыктавала правілы на плоскае жаночае цела. Дзяўчынкі з ранняга ўзросту насілі спецыяльныя свінцовыя пласціны, якія не давалі грудзям расці.

У канцы 19 стагоддзя дактары пачалі дбаць пра жаночую гігіену і аб’явілі сапраўдную вайну гарсэтам. Нязручнае адзенне не давала правільна развівацца грудзям і нават унутраным органам. Гэтую ідэю адразу падхапілі феміністкі, якія змагаліся за раўнапраўе жанчын і мужчын у грамадстве.

У той жа час узніклі сучасныя станікі. Францужанка Эрмінэ Кадоль прымацавала да палоскі тканіны лямкі, якія дапамагалі бюстгальтару трымацца на плячах. Новы прадмет гардэроба доўга не меў папулярнасці.

Новыя элементы ў распрацоўку станіка ўнесла і наша зямлячка Іда Разенталь. Да таго ж яна стала вынаходніцай спецыяльнага бюстгальтара для кормячых мам, які расшпільваецца спераду.

Фота f5.ru, brand-in-trend.ru, minchanka.by.

У другой палове 20 стагоддзя станік стаў незаменным элементам жаночага гардэроба. 

Обсуждение

  • dziadok 21 марта 2013 в 18:26

    Тянет на милую достопримечательность. Правда!

  • Inter_ 21 марта 2013 в 20:12

    Гугл выдал по запросу: С Воложинщиной связаны судьбы многих знаменитых людей: Сымона Будного, Александра Бестужева-Марлинского, Винцента Дунина-Марцинкевича, Камилы Марцинкевич, Михаила Грушвицкого, Константина и Михаила Здяховских, Ядвиггина Ш, Старого Уласа (Сивого-Сивицкого), Фердинанда Рущица, Феликса Дзержинского, Михаила Фрунзе, Ури Финкеля, Владиславы Станкевич (жены Я. Купалы), Констанции Буйло, Хведора Черни и других. Творческой лабораторией стала Воложинская земля для наших современников В.Шнипа, В.Гируть-Русакевич, М.Курилы, А.Гедроитя, В.Градовкина и других. Велик вклад в развитие науки, искусства и культуры наших земляков - академиков И.И.Лиштвана, В.А.Коваленко, В.П.Рагойши, В.И. и Ф.И. Янушкевичей, литературоведа И.И. Янушкевича, профессоров, докторов наук Я.В.Радыны, В.И.Корзюка, А.И.Яблонского, И.И.Басецкого, солиста оперы В.Ф.Бруя-Шуляка, мастера обработки народных песен К.И.Поплавского и его дочери, заслуженной артистки РБ, Ядвиги Поплавской. Воложинская земля - родина государственных деятелей В.Ф.Кебича, Ш.Переса, военачальников генералов М.Ф.Букштыновича,

  • banifacii777 21 марта 2013 в 23:36

    Ракаў- слыннае месца само па сабе, і не трэба прыплятаць да яго нейкі там Валожын!

  • -=инкагнит=- 21 марта 2013 в 23:55

    Ну всё , теперь понятно кто виноват , что тема сисек не раскрыта .

  • 1771 22 марта 2013 в 10:46

    "Милавицу" в спонсоры, Белье с родины изобретательницы бюстгальтера....

  • Inter_ 22 марта 2013 в 11:28

    Немец нарушил границу ради любимой девушки из Воложина 21-летнего гражданина Германии поймали на границе с Польшей. 30.12.2011 История его любви к девушке-ровеснице из Беларуси началась еще в августе. Девушка по программе обмена приехала на немецкий молодежный фестиваль, где и познакомилась с романтичным парнем. Молодые люди постоянно поддерживали связь по телефону и с помощью социальных сетей. Родители валожинки знали об отношениях молодых людей и предлагали оформить приглашение, чтобы он приехал в гости. Но парень из Германии решил совершить более романтический поступок. Встреча влюбленных все же состоялась, но уже в других статусах: он - нарушитель госграницы, а она - свидетель. Теперь отчаянного немца не пустят в Беларусь в течение года (с).