Политика
Экономика и бизнес
Общество
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Авто
Спорт
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    27282930123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    25262728293031
  • Популярное
  • Другие новости

Новость дня


Кастусь Лашкевіч, Максім Гайко,

Карэспандэнты TUT.BY сачылі за падзеямі ў Мінску ў рэжыме онлайн.

Відэахроніка >>>

00.00. Акцыя апазіцыі скончылася.
Людзі разышліся. Па звестках праваабаронцаў, затрымана каля 200 чалавек, сярод іх - журналіст TUT.BY Кастусь Лашкевіч.

23.30. Сярод удзельнікаў акцыі ёсць затрыманыя

Сярод удзельнікаў акцыі ёсць затрыманыя. Карэспандэнт TUT.BY заўважыў 6 аўтазакаў, якія накіраваліся з плошчы Незалежнасці на мост у бок вуліцы Маскоўскай. У аўтазакі кідалі людзей, якія засталіся ля ганку Дома Ўраду. Некаторы час на плошчы Незалежнасці знаходзілася 15 ваенных машын, але яны неўзабаве пакінулі плошчу. Каля педуніверсітэта стаяць некалькі соцень спецназаўцаў.

Пратэстоўцаў на плошчы засталося мала, лідэраў апазіцыі сярод іх не відаць, зазначае наш карэспандэнт.

23.10. Спецназ разагнаў натоўп на плошчы Незалежнасці

Спецназ разагнаў натоўп на плошчы Незалежнасці, перадае карэспандэнт TUT.BY. Байцы спецназу выціснулі натоўп з плошчы Незалежнасці і занялі цэнтральную частку плошчы. Частка мітынгоўцаў засталася ля цэнтральнага ўваходу ў БДУ. Частка знаходзіцца ля вуліцы Свердлава. Карэспандэнт TUT.BY зазначае, што мелі месца сутычкі мітынгоўцаў з байцамі спецназа. У бок плошчы Незалежнасці праехалі 7 машын “хуткай дапамогі”. Дагэтуль з трыбуны прагучаў заклік прыйсці на плошчу заўтра ў 18 гадзін, але, як падалося, каманды разыходзіцца не было.

22.40. Спецназ адсунуў натоўп ад прыступак Дома Ўраду

Байцы ПМСП (полк міліцыі спецыяльнага прызначэння) адсунулі натоўп ад прыступак Дома Ўраду да помніка Леніну, перадае карэспандэнт TUT.BY. Байцы ПМСП занялі ўсю пляцоўку перад Домам Ураду, а потым адышлі ў бок вуліцы Савецкай. Частка міліцыі знаходзіцца ў самім будынку. На ганку засталося каля 100 чалавек у шлемах і са шчытамі. Тамсама знаходзіцца і частка ўдзельнікаў акцыі. Людзі пляскаюць у далоні. Карэспандэнт TUT.BY пачуў каманду да міліцыянтаў: “По транспорту! Полная готовность!”. Уздоўж вуліцы Савецкай  - каля 15 аўтобусаў з міліцыянтамі.


Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Спампаваць відэа >>>


22.20. Невядомыя ўдзельнікі акцыі пратэсту праламілі дзверы Дома Ўраду
. Што адбываецца ў самім будынку, невядома. Ніякага супраціву пакуль няма. У галаве групы Андрэй Саннікаў і Мікола Статкевіч. Як паведаміў карэспандэнту TUT.BY кіраўнік штабу Някляева Андрэй Дзмітрыеў, такім чынам “Саннікаў і Статкевіч сапсавалі мірную акцыю пратэсту”. Не выпадае казаць пра еднасць, зазначае наш карэспандэнт. Пры гэтым па-ранейшаму пашырана меркаванне, што атака на ўрадавы будынак - справа рук правакатараў.

Фота: Радыё Свабода


Фота: Reuters via TUT.BY







22.00. Кандыдаты ў прэзідэнты ўскараскаліся на помнік Леніну. Усталяваная новая апаратура. Людзі скандуюць лозунгі "Жыве Беларусь!" і патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі. Перад прысутнымі выступілі Андрэй Саннікаў і Мікола Статкевіч, якія аб’явілі, што збіраюцца ісці на перамовы ў Дом Ураду.


Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Спампаваць відэа >>>


Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Спампаваць відэа >>>

21.50. Група маладзёнаў спрабавала выламаць дзверы Дома Ўраду

Удзельнікі акцыі пратэсту прыйшлі на плошчу Незалежнасці, перадае карэспандэнт TUT.BY. Паводле прыблізных ацэнак, на плошчы каля 25 тысяч чалавек. Між тым, група маладзёнаў спрабавала выламаць дзверы Дома Ўраду. Сярод прысутных выказвалася меркаванне, што гэта была правакацыя. Кандыдаты ў прэзідэнты размясціліся ля помніка Леніну. Яны заклікаюць вызваліць прадстаўнікоў штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама правесці новыя выбары – без удзелу Аляксандра Лукашэнкі.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Спампаваць відэа >>>

21.05. Удзельнікі акцыі рушылі ў бок ЦВК
, перадае карэспандэнт TUT.BY. Асноўная частка мінула будынак КДБ. Над уваходам у будынак КДБ - бел-чырвона-белы сцяг. Міліцыянты стаяць абапал праспекта, не замінаючы руху натоўпу. Ніякіх папярэджанняў з іх боку не чуваць.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Спампаваць відэа >>>

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Спампаваць відэа >>>











Фота: Reuters via TUT.BY

20.55 Удзельнікі акцыі пакідаюць Кастрычніцкую плошчу

Удзельнікі акцыі пакідаюць Кастрычніцкую плошчу, перадае карэспандэнт TUT.BY. Пакуль не зразумела, якая іх канчатковая мэта. У натоўпе быў заўважаны Алесь Міхалевіч.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Спампаваць відэа >>>

20.00 На Кастрычніцкай плошчы лідэры апазіцыі заклікаюць да правядзення новых выбараў

Па розных ацэнках, ад 10 да 15 тысяч чалавек сабраліся на Кастрычніцкай плошчы Мінска, перадае карэспандэнт TUT.BY. Людзі стаяць як на самой плошчы, так і на другім баку праспекта – блізу Дома афіцэраў.

Перад прысутнымі выступаюць лідэры апазіцыі. На плошчы прысутнічаць 5 кандыдатаў у прэзідэнты, сярод іх Віталь Рымашэўскі, Яраслаў Раманчук, Андрэй Саннікаў, Рыгор Кастусёў і Мікола Статкевіч. Выступоўцы заклікаюць да правядзення новых выбараў – без удзелу дзейнага прэзідэнта.

Як адзначыў карэспандэнт TUT.BY, супрацоўнікі міліцыі не чынілі ніякіх перашкодаў удзельнікам акцыі. Плошча не ачэплена, можна спакойна перасоўвацца. Аднак каток, які займае большую частку плошчы, абмяжоўвае рухі натоўпу.

Вельмі шмат бел-чырвона-белых сцягоў, сцягоў Еўразвязу. Настрой у прысутных баявы, вясёлы.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Спампаваць відэа >>>

Фото: Reuters via TUT.BY
















19.50 Удзельнікі акцыі пратэсту рухаюцца ў бок Кастрычніцкай плошчы

Избит Владимир Некляев >>>

Група Рымашэўскага дайшла да будынка КДБ, дзе да іх далучыўся Саннікаў разам са сваёй групай падтрымкі. Агульная колькасць калоны, па сведчанні карэспандэнта TUT.BY, – да тысячы чалавек. У гэты час калона рухаецца па ходніках праспекта Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы. Калону суправаджаюць супрацоўнікі міліцыі, якія ніякіх перашкодаў удзельнікам акцыі не чыняць.

19.38. Як паведамляе "Салідарнасць", у штаб Някляева прыехала машына "Хуткай дапамогі". Таксама ў штаб прыехаў амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Ён даў кароткі каментар карэспандэнту “Салідарнасьці”: “Як я зразумеў, адбывалася мірнае шэсце, удзельнікі якога былі жорстка збіты спэцназам. Гэта вельмі засмучае”.

19.32. Избит корреспондент The New York Times Джон Хилл, сообщает "Салідарнасць".

19.00. Некалькі соцень людзей сабраліся на Прывакзальнай плошчы Мінска, каб разам рушыць у бок Кастрычніцкай плошчы, перадае карэспандэнт TUT.BY. Паводле нашага карэспандэнта, сярод прысутных Віталь Рымашэўскі і ягоныя прыхільнікі. Да ўдзельнікаў мусіў далучыцца Мікола Статкевіч. Сярод натоўпу былі заўважаныя п'яныя: удзельнікі акцыі звярнуліся да супрацоўнікаў міліцыі з просьбай вывесці іх з натоўпу, каб пазбегнуць правакацый.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Спампаваць відэа >>>


Фота: Радыё Свабода

Ля плошчы танк, побач з ім два аўтазакі. Вакол плошчы некалькі дзясяткаў аўтазакаў, аўтобусы са спэцназаўцамі, эвакуатары. Міліцыя эвакуіруе аўтамабілі са стаянкі. 

18.00 Палац Рэспублікі абгароджваюць турнікетамі. 



 
Спэцназ міліцыі агараджвае Палац Рэспублікі


17.00 У раён Кастрычніцкай плошчы сьцягнутыя ўзмоцненыя сілы міліцыі.

Аўтазакі ля Адміністрацыі прэзыдэнта






































Фота: TUT.BY