Белорусский портал TUT.BY
АВТОРИЗАЦИЯ
НОВОСТИ
 
   
 
 Запомнить меня  Безопасный вход
 
 
 



AРХИВ НОВОСТЕЙ

ПОДПИСКА НА НОВОСТИ
Ваш e-mail:  

 

Праект бюджэту “заблукаў” ў калідорах улады

11 декабря 2007 » Экономика и бизнес
Нават калі заўтра дакумент патрапіць у Палату прадстаўнікоў, на яго разгляд і прыняццё застанецца 7 працоўных дзён

Як даведалася Еўрарадыё, у праект бюджэту нашай краіны на наступны год уносяцца пэўныя карэктывы. У прэсавай службе Міністэрства фінансаў нам паведамілі, што праект абыходзіць адразу некалькі арганізацыяў перад тым, як патрапіць на зацвярджэнне ў Палату прадстаўнікоў:

“Зараз бюджэт на дапрацоўцы. Ён ідзе па наступнай схеме: Міністэрства фінансаў - Савет Міністраў - Адміністрацыя прэзідэнта, а толькі потым адпраўляецца на зацвярджэнне дэпутатам. Зараз праект бюджэту на нейкай з гэтых стадыяў”.

Старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, сувязі і прадпрымальніцтву Анатоль Паўловіч расказаў Еўрарадыё, што да дэпутатаў праект пакуль не дайшоў.

“Спачатку праект разглядае бюджэтная камісія, а ўжо потым дакумент трапляе да нас. Пакуль праекта бюджэту ў нас няма. Мы яго чакаем з дня на дзень”.

Святлана Гіль, намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце расказала Еўрарадыё, што праект бюджэту на наступны год яшчэ знаходзіцца ў Савеце Міністраў. Прычым дэпутатам застаецца працаваць толькі да 20 снежня:

“Да нас, у Палату Прадстаўнікоў праект бюджэту ўносіць прэзідэнт. А Савет Міністраў яшчэ не аддаў яму. На днях чакаем. А 20-га скончваецца сесія, таму ўявіце самі, наколькі мала часу ў нас засталося!”

У прэсавай службе Савета Міністраў Еўрарадыё паведамілі, што сёння праект бюджэту нашай краіны ўжо знаходзіцца на стале ў кіраўніка дзяржавы:

“Ужо сёння праект адпраўлены ў Адміністрацыю прэзідэнта”.

Аднак дэпутаты запэўніваюць, што бюджэт паспеюць прыняць да заканчэння працы парламента. Трэба толькі ўлічваць, што звычайна дакумент месціцца на не менш чым 700 старонках.

Атрымліваецца, што на азнаямленне і зацвярджэнне галоўнага эканамічнага дакумента Беларусі ў 2008 годзе застаецца толькі 7 працоўных дзён. І гэта пры ўмове, што ўжо заўтра праект бюджэту патрапіць у Палату прадстаўнікоў.

Зміцер Траўчук


Новости за 11 декабря 2007  |  Все новости рубрики послать другу послать другу       версия для печати версия для печати       код ссылки на статью вставить в блог

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter