Политика
Общество
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Авто
Спорт
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Экономика и бизнес


Дэлегацыя прадпрымальнікаў з розных гандлёвых цэнтраў і кірмашоў Віцебска наведала аблвыканкам. Яны перадалі ўладам рашэнне свайго сходу пра тое, што не адновяць працу, пакуль не будзе адменены ўказ № 222.

«Нас прыняў намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч, вельмі хутка сабраліся прадстаўнікі абласной падатковай інспекцыі, аддзела гандлю, дзяржстандарта і дэпартамента прадпрымальніцтва. Размаўлялі мы прыблізна гадзіны паўтары. Нашы тлумачэнні выслухалі, нешта спрабавалі аспрэчыць.

Мы перадусім тлумачылі, што нам больш не патрэбныя адтэрміноўкі і пераносы, бо сітуацыя ад гэтага толькі пагаршаецца. Папрасілі ўключыць у абласную раду па прадпрымальніцтве нашых прадстаўнікоў, у тым ліку з рэгіёнаў. Магчыма, нам дадуць там тры месцы, і тады ў радзе будуць людзі, якія змогуць прадстаўляць інтарэсы індывідуальных прадпрымальнікаў», — распавяла Ірына Яскевіч, кіраўніца аргкамітэта па стварэнні прафсаюза прадпрымальнікаў «Разам».

Паводле дэлегата Руслана Буракова, старшыні рады прадпрымальнікаў Полацкага кірмаша, пытанне пра ўказ № 222 павінна быць вырашана не на ўзроўні аблвыканкама, а вышэй:

— Спадзяёмся, што нашы пытанні абласныя чыноўнікі перададуць вышэй, і там, наверсе, будзе прынята нейкае рашэнне. Хацелася б, каб з ім не зацягвалі, каб вырашалі хутчэй. Бо мы не хочам ніякіх мітынгаў, ніякіх стыхійных пратэстаў — мы проста хочам працаваць.

Пакуль што віцебскія прадпрымальнікі працу не аднаўляюць. Кірмашы і гандлёвыя цэнтры будуць стаяць пустыя прынамсі да 12 студзеня. На гэты дзень прызначаны чарговы прадпрымальніцкі сход, на якім абмяркуюць вынікі паходу ў аблвыканкам і вырашаць, што рабіць далей.

Чытайце таксама:

Рынки в Витебске, Полоцке, Новополоцке, Глубоком встречают пустыми роллетами