|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
У Беларусі прадукты даражэй30 января 2009Сімон Каліза, Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі
![]() Зімой чалавеку не хапае садавіны і гародніны. Праўда, сённяшнія крамы мала залежаць ад пары года. У іх можна знайсці ўсё. Толькі ў розны час — у розных коштах. Карэспандэнты “Еўрарадыё” ўзялі кошыкі ды накіраваліся па прадукты ў беларускую і польскую крамы. Як высветлілася, беларусу давялося выкласці за кошык здаровых прадуктаў на 19 тысяч рублёў больш, чым журналісту ў Польшчы. У абедзвюх краінах адбылася дэвальвацыя. Праўда, у Беларусі - у адзін момант, а ў Польшчы паступова. Так, у Беларусі долар падаражэў з 2165 рублёў да 2700. А ў Польшчы - з 2 злотых да 3.37. Аднак прадукты чамусьці падаражэлі толькі ў нас. У Польшчы дзе-нідзе нават можна знайсці рэкламу рэстаранаў: “Мы не павышалі цэнаў ужо 8 год!”. Пачнём з бульбы. Так званы “другі хлеб” беларусаў у нас даражэйшы, але не нашмат. Калі ў Польшчы кілаграм гэтай агародніны ў эквіваленце каштуе 960 рублёў, то ў мінскай краме - 1000. А вось на садавіну розніца куды больш істотная. Так, яблыкі жыхарам суседняй краіны абыходзяцца на 1400 рублёў танней, чым нашым суайчыннікам. За апельсіны, мандарыны, лімоны ды бананы мы на 1700-1900 рублёў плацім больш за палякаў. Цыбуля, капуста, морква, якія мы штодзённа спажываем, абыходзіцца нам у сярэднім на 200-500 рублёў даражэй. З мяса возьмем курыцу, бо ялавічына і свініна істотна адрозніваюцца па якасці. За кілаграм філе птушкі нашы суседзі заплацяць на 3 тысячы рублёў танней. Кілаграм белага мяса ў нас каштуе 15190 рублёў, а ў палякаў толькі 12180, прычым у познім вечары гэтая лічба можа быць куды ніжэйшай. Атрымліваецца, што такі харчовы набор з садавіны, гародніны і курынага мяса ў Беларусі абыдзецца ў 55270 рублёў. А ў Польшчы на 19180 танней. Калі параўнаем сярэднія заробкі (у Беларусі - 360 долараў, а ў Польшчы - 900), атрымаецца, што за сваю зарплату беларус зможа купіць 17 падобных набораў, а паляк - 66.
Кошты прыведзеныя ў беларускіх рублях.
Последние комментарии
НОВОСТИ ПО ТЕМЕ
Все новости по теме |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||