фотоПайшоў з жыцця беларускi пiсьменнiк i журналiст Яўген Будзiнас.

Як паведамiла жонка лiтаратара, Я.Будзiнас памёр 4 кастрычнiка прыкладна ў 9 гадзiн 30 хвiлiн. Апошнi тыдзень ён знаходзiўся ў бальнiцы (у пiсьменнiка быў рак прастаты чацвёртай стадыi). Пiсьменнiк будзе пахаваны ў Дудутках. Дата пахавання пакуль не вызначана.

Яўген Будзiнас нарадзiўся 18 лютага 1944 года ў Маскве. У 1946 годзе яго сям'я пераехала ў Вiльнюс. Скончыў Мiнскi радыётэхнiчны iнстытут (1972). Працаваў лабарантам Вiльнюскага радыётэхнiчнага вучылiшча (1960—1961), слесарам, манцёрам на заводзе, камiсарам камсамольска-маладзёжнага будатрада ў Цюменскай вобласцi (Расiя), настаўнiкам матэматыкi, рускай мовы i лiтаратуры ў вячэрняй школе, лiтаратурным супрацоўнiкам, загадчыкам аддзела ў газеце "Знамя юности" (1968—1972), уласным карэспандэнтам АПН па Беларусi (1972—1975), спецыяльным карэспандэнтам часопiса "Дружба народов" па Беларусi i Прыбалтыцы (з 1982 года). Старшыня праўлення выдавецтва "Палiфакт" (з 1990 года), выдавец серыi "Вынiкi стагоддзя".

У 1994 годзе Я.Будзiнас стварыў музей "Дудуткi", у якiм сабраны матэрыялы аб жыццi беларускай правiнцыi ХIХ стагоддзя. Па даўнiх тэхналогiях тут працуюць кухня, млын, сталярная майстэрня, вырабяецца сыр, сабрана калекцыя старадаўнiх машын i да т. п. Цяпер на базе музея працуе турыстычная фiрма. "Дудуткi" любяць наведваць замежныя турысты, прадстаўнiкi дыпламатычнага корпуса.

Я.Будзiнас з'яўляўся членам Саюза пiсьменнiкаў СССР, лаўрэатам прэмii Саюза журналiстаў СССР.

{banner_819}{banner_825}
-30%
-20%
-50%
-10%
-30%
-60%
-10%
-20%
-20%
-90%
0063385