фото

Напярэдадні светлых зімовых святаў хлопцы з "Крамбамбулі" вырашылі "паласаваць" сваіх прыхільнікаў зусім свежымі музычнымі творамі.

Разам з віртуальнай каляднай паштоўкай з выявай тыповых прадстаўнікоў тутэйшай фаўны беларускія меламаны атрымалі магчымасць спампаваць на сайце "Крамбамбулі" дзве песні з новага альбома "Крамбамбуля Святочная".

Альбом выйдзе яшчэ толькі праз некалькі тыдняў, а святы ж - вось яны! Таму, каб падтрымаць ухвальнае імкненне суайчыннікаў сустракаць галоўныя святы году пад сваё, беларускае, музыкі вырашылі запусціць "папярод цягніка" песні "Каляды" и "З Новым годам!".

Абедзьве стануць цудоўным унёскам у сямейную калядную фанатэку, тым больш што "Святы вечар" з 2000 года ўжо заслуханы што называецца "да дзірак".

Упрыгожваючы ялінку ці седзячы за калядным сталом, добра паставіць крышталёва-зіхоткую, карункава-прыгожую калядную песню, якая абуджае па-дзіцячаму шчымлівае чаканне казкі, якой кожнаму з нас так хочацца на Каляды… А у навагоднюю ноч можна "даць джазу" з сябрамі пад навагоднюю - няўрымслівую і хуліганскую, зусім іншую па гучанні і настроі…

Абедзьве песні яднаюць тонкі гумар, нязмушанасць і шчырая лаяльнасць да ўсяго чалавецтва з усімі яго хібамі і праблемамі. Тое, за што і любяць "Крамбамбулю"!
Як гаворыцца ў той жа "Каляднай":


…Хай дзень за днём
Нас цягнуць на дно,
Усё адно
Знойдзем шляхі да выраю…

Крамбамбуля

{banner_819}{banner_825}
-57%
-65%
-30%
-20%
-10%
-20%
-50%
-26%
-20%
-50%