Музэй знаходзіцца ў доме, дзе яна жыла і памерла, на вуліцы ейнага імя. Удзельнікі ўрачыстасьці ўсклалі кветкі да помніка пісьменьніцы, які паставілі ў 1929 годзе ды наведалі ейную магілу на старых каталіцкіх могілках.



Доўгі час у доме было абласное аддзяленьне Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. У былой гасьцёўні Элізы Ажэшкі быў кабінэт, дзе працавалі вядомыя празаікі — Васіль Быкаў і Аляксей Карпюк. Саюз палякаў Беларусі дамогся высяленьня пісьменьніцкай філіі з памяшканьня, і тады пачаўся збор экспанатаў.

Гаворыць Ірэна Эйсмант, якая ўваходзіць у Камітэт памяці Элізы Ажэшкі пры Саюзе палякаў:

(Эйсмант: ) "На жаль, сапраўдных рэчаў, зьвязаных з жыцьцём пісьменьніцы, захавалася няшмат. Цяпер мы маем арыгінальны фотапартрэт зь ейным аўтографам, некалькі гербарыяў, зробленых яе рукамі. Таксама захаваўся, на шчасьце, у ейнай гасьцёўні пад барановымі галовамі сапраўдны камін, пад якім яна любіла пасядзець ды паразмаўляць".

Рэшта экспанатаў толькі нагадвае тагачасную эпоху — стол, канапка, кніжная шафка. Грошы для аздабленьня музэйных пакояў зьбіралі і ў Беларусі, але ўсё ж больш у Польшчы.

Цікава, што першыя асобы гораду і вобласьці не прыйшлі на адкрыцьцё музэю. Напярэдадні стала вядома, што на імпрэзе ня будзе і польскіх дыпляматаў — ані пасла Марыюша Машкевіча, ані генэральнага консула Сільвэстра Шостака.

Эліза Ажэшка паходзіла зь цяперашняга Гарадзенскага раёну, зь беларускай шляхецкай сям'і Паўлоўскіх. Моцна паўплывала на ейны сьветапогляд вызвольнае паўстаньне 1863-64 гадоў. Яна дапамагала паўстанцам і прысьвяціла ім сваю апошнюю кнігу "Hloria Victis" — "Слава пераможаным". Кніга выйшла ў 1910-м — у год сьмерці пісьменьніцы.

Сёньня 160 гадоў з дня нараджэньня Ажэшкі.



Сяргей Астраўцоў, Горадня
{banner_819}{banner_825}
-40%
-20%
-15%
-70%
-5%
-50%
-70%
-15%
-50%
-20%
-20%
-10%
0063385