26 красавіка ў госці да TUT.BY завіталі ўдзельнікі гурта "Стары Ольса" - Зміцер Сасноўскі, Ілля Кубліцкі, Андрэй Апановіч і Алесь Чумакоў.

Учатырох яны адказвалі на пытанні наведнікаў нашага парталу. І вось што ў іх атрымалася.

 - Усім прывітанне!

Зміцер СасноўскіЦiкава, цi памятае Сасноускi пра сваю першую дуду, сваiх першых слухачоу???

Зміцер: - Памятаю Гэта было ў Полацкім археалагічным летніку ў 1999 годзе.

Як у Польшчы адкаўбасілі?!?

Алесь Чумакоў: - Адкаўбасілі цікава. Выбітна адкаўбалілісь танцоры - гурт "Яварына" - і іх фаершоў… Сярэднявечная музыка і "жывыя" агнявыя эфекты створаны адзін да аднаго. Шкада, што ў Беларусі гэта можна будзе паказаць напэўна толькі на адкрытых пляцоўках кшталту сярэднявечных фэстаў.

Прывітанне Зміцеру і камандзе! Вы закінулі пакуль што ідэю аўдыёспектакляў, альбо рыхтуецца нешта ў працяг "Ладдзі роспачы"? Рэспект ад Полацкага археалагічнага…

Зміцер Сасноўскі: - Ідэі ёсць, на мінулым тыдні якраз скончыўся ўвесь наклад дыскаў Ладдзя роспачы і зараз пытанне, ці то выпускаць новы наклад, ці то зрабіць нешта новае.

Дмитрий, ваше отсутствие в нашем пресном FM-эфире это принципиальная позиция (Ваша или …) или непонятное стечение обстоятельств?

Зміцер Сасноўскі: - Як чутна? Прыём! На думку некаторых дзеячоў радыёвяшчання, наша музыка з’яўляецца нефарматнай для FM эфіру. Хаця час ад часу розныя FM станцыі круцяць некаторыя прыпапсовыя нашыя кампазіцыі.

Дзень добры! Дзякуй за творчасць! Адкажыце на наступныя пытанні: Што вам найболей падабаецца з таго, што вы зрабілі? Каго з музыкаў свету любіце слухаць самі? Міхась Лебедзь

Алесь Чумакоў: - Падабаецца музыка розных стыляў… З сучаснай музыкі шмат чаго падаецца цікавым, таму моцна пералічаць неварта. Адзначу моцную павагу да класічных рок-гуртоў 70-80-х. Слухаю некаторыя сярэднявечныя і фольк каманды ад Garmarna да In Extremo… Складана ўсіх пералічыць. Шмат што ў каго па трохі падабаецца.

Ілля Кубліцкі: - Больш за ўсё падабаецца апошні альбом Скарбы літвінаў. Люблю больш за ўсё слухаць Rolling Stones. З гуртоў старадаўняй музыкі раю паслухаць In Extremo (акустычныя альбомы) і чэскі гурт Krless.

Андрэй Апановіч - З нашай музыкі мне падабаюцца “Келіх кола” і “Скарбы літвінаў”. Любімыя гурты: Korn, In Extremo, Judas priest і розныя іншыя.

Ілля, Андрэй і ЗміцерVitaju. Mne vel'mi padabaec'a vaszaja muzyka. Adkazhyc'e kali laska, a c'i planujucc'a u vas kanc'erty u Maskve??? Geta vel'mi aktual'na, tamu szto belaruskaja dijaspara u Rasejskaj stalic'i usjo pawjaliczwaecc'a. Da i sjarod ruskikh josc' c'ikawasc' da waszae muzyki. Na Garbuszczy vaszikh diskau amal' szto njamaszaka, z aposznjaga pokul' dastc' niczoga ne zmog(( Wjaliki Dzjakuj za wasz sajt u internec'e - wel'mi spadabausja Usjago samaga Najlepshaga, Z pawagay, Bazyl'

Алесь: - Гурт ўжо выступаў у Маскве… Калі не памыляюся, яшчэ ў 2002 годзе.

Ці засталіся яшчэ ў вас амбіцыі маладой каманды? Нешта змяніць, нешта прынесці? І ці адчуваецце вы сябе прызнаным гуртом?

Андрэй: - Амбіцыі засталіся. Мы ўвесь час намагаемся нешта змяняць і нешта прыўнесці. А наконт прызнання, дык гэта хутчэй да нашых слухачоў.

Што вы думаеце пра канцэрт у Варшаве 24 красавіка? Чым адрозніваюцца такія канцэрты ад канцэртаў у Беларусі? Дзякуем за адказ, посьпехаў!

Ілля: - Цудоўны быў канцэрт. Канцэрт адрозніваўся тым, што нам дазволілі там паказаць fire show.

Цi плянуюцца канцэрты ў ЗША?

Ілля: - Мы распачалі перамовы наконт удзелу гурта ў адным з амерыканскіх штатаў, дзе будзе адбывацца фестываль старадаўняй культуры.

Анрэй і ЗміцерДзень добры! Сасноўскi, вы ўдзячны чалавек? Каму i за што ў гэтым жыццi вы ўдзячны?

Зміцер: - Я ўдзячны сваёй маці, бацьку, роднаму брату і шмат каму іншаму

Vitaju istashanounaje spadarstva, a ci planujecie Vy kancerty u Chajfie (Izrael). dziakuj za adkaz. budziem vielmi radyja iznou sustrecca.Dzimaczka i Illiushan`ka, pryjazdzajcie.

Ілля: - Канцэрты пакуль не плануюцца, але будзем рады да вас завітаць.

Spadaru KUblickamu: a shto stalasia z panam… jak jaho tam, zabyusia, adnym sloval, jak hurt "Stara Litva" pazhyvaje? ci planujecie vy sumiesnuju tvorczas`c`?

Ілля: - С панам Ськіргайлам усё добра. Працуе, ладзіць лекцыі па гісторыі нашай краіны. Након гурта Стара Літва нічога не ведаю.

Tut pastupila pytan`nie ad partyji zialionych: navoshta vy apranajeciesia u skury niasczasnych zhyviolau? jak vy staviciesia da abarony pravou zhyviolau?

Ілля: - Вельмі шкада, што прыйшлося прынесці гэтых жывёл у ахвяру рэканструкцыі нашай старадаўняй культуры.

Андрэй: - Але гэта не мы йх забілі

Слухайце, а вас не забаранілі?

Ілля: - Пакуль нас не забаранілі.

Ci pryjedzece wy u germaniju. cjazka tut bez vashyh kanzertau.

Алесь: - Ёсць прапановы аб удзеле гурта ў вікінг-фэсце Хайтабу (музей па культуры вікінгаў) пад Шлецвігам. Але фэст адбудзецца прыкладна толькі ў наступным ліпені (2006).

Ци ужываюць музыки гурту беларускую мову у паусядзенным побыце?

Алесь: - Так, канешне, ужываем. У гурце размаўляем толькі па беларуску. Цікавы факт, калі пасля апошняга канцэрта ў Варшаве, нейкі паляк папрасіў размаўляць з ім па руску, я проста не здолеў, бо ўжо занадта прызвычаіўся размаўляць пра сярэднявечча і беларускую музыку па беларуску

Хто пиша тэксты песен?:)

Андрэй: - Продкі

Ілля: - Тэкст песні Літвін напісаў Зміцер Сасноўскі паводле старадаўніх тэкстаў

Алесь: - А пераклад з латыні тэксту "Ў карчме" рабілі ўсім гуртом, больш за ўсіх адзначылісь мы са Зміцерам і Андрэям.

Больш сучасную музыку граць не спрабавалі? паспрабуйце, вам спадабаецца!

Алесь: - Абавязкова паспрабуем. Тым больш, што ўжо ёсць некаторыя задумкі… Якія - пакуль сакрэт. Пабачым вынік на "сярэднявечных дыскатэках".

Андрэй: - Калі-небудзь паспрабуем. Ужо даўно ёсць такая мара. Яшчэ ёсць планы зрабіць альбом рэміксаў.

Ілля: - Ёсць ідэя запісаць дыск кавераў на сусветна вядомыя хіты любімых гуртоў музыкаў Старога Ольсы. У запісе будуць выкарыстаны выключна старадаўнія інструменты. Гэта будуць такія гурты, як Accept, AC/DC, Metallica, Rolling Stones, Nirvana, Deep Purple і інш.

1. Vy pahancy albo nie (u duchovym planie)?
2. Czamu vaszyja albomy davoli adnastajnyja pavodle padychodu (salanka-miaszanka - usiaho patrochu) ) - mo' varta rabici admysl'ovyja "metavyja" dyski, kab paz'biehnuc' padabienstva?

Ілля: - 1. Я не паганец. 2. Наступны альбом будзе на 100% “мэтавым”, ён будзе называцца Гераічны эпас (працоўная назва). Будзе складацца на 90% з песняў, у якіх мы распавядзем пра гераічныя подзвігі нашых продкаў.

Алесь: - Можна, канешне, у жарт лічыць, што гэтай канцэпцыяй і аб'яднаны нашыя дыскі Але на самой справе, я лічу што "Скарбы Літвінаў" ужо далёка не такі "вінегрэт" як, напрыклад, "Вір". А дыскі "Келіх кола" і "Ладдзя Роспачы" ўвогуле цалкам тэматычныя і не падпадаюць пад вашае меркаванне.

Скажыце, цi плануеце вы змянiць фармат вашай творчасцi? Напрыклад, паэксперыментаваць з электронiкай.

Алесь: Каб мы самі? Пакуль на такое вар'яцтва рукі не падымуцца, калі яшчэ шмат сапраўднага гістарычнага матэрыялу. Але ёсць думкі пасупрацоўнічаць з рознымі DJ-ямі і зрабіць альбом танцавальных рэміксаў, кшталту таго, што зроблены на кампазіцыю "Руевіт" у альбоме "Вір".

Ілля і АнрэйСчитаете ли ВЫ своё увлечение смыслом всей Вашей жизни? Как ВЫ нашли себя в этом мире?
Спасибо. Андрей


Андрэй: - Я не ўяўляю сябе без музыкі.

Ілля: - Безумоўна, музыка для мяне ўсё.

Вашыя адносіны да Чарнобыльская трагедыі і таго, што яна прынесла Беларусі? Як Вы лічаце, ці трэба адсяляць людзей з забруджаных раёнаў, забяспечыць інвалідаў неабходнымі лекамі і сацыяльнай аховай, дазволіць дзецям выязджаць за мяжу? Або, на самой справе, "не так страшна радиация, как ее малюют"?

Алесь: - Радыяцыя - вельмі жудасная рэч. Я цалкам падтрымліваю вашыя патрабаванні. І з дзецьмі неяк кепска атрымалась… Цікава, у чым вінаватыя дзеці, што ім нельга арганізаваць адпачынак…

Дзякуй за пытанні! Запрашаем на сумесны канцэрт з гуртом Osimira ў Дом літаратара 27 красавіка а 19 гадзіне.

А запрашальнік на 2 асобы за лепшае пытанне атрымоўвае Радиолюбитель. Шаноўны, Радыёаматар, калі ласка, патэлефануйце ў офіс TUT.BY па нумары 289-12-26 (Марына).
{banner_819}{banner_825}
-15%
-25%
-30%
-10%
-25%
-80%
-20%
-25%
-20%
-10%
0063108