Политика
Экономика и бизнес
Общество
В мире
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Авто
Спорт
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Кругозор


Застаўся апошні дзень, калі можна даслаць відэа, дзе вы чытаеце верш на роднай мове, і выйграць тры дзесяткі кніг беларускіх класікаў. На данны момант на конкурс прыйшло амаль сто відэа.

У Дзень роднай мовы 21 студзеня TUT.BY разам з выдавецтвам «Папуры» распачалі цудоўны конкурс за каштоўны прыз.

Для ўдзелу патрэбна да 6 сакавіка прачытаць верш ці кавалак прозы па-беларуску, зняць гэтае выкананне на відэа (самім ці папрасіць блізкіх ці сяброў) і даслаць відэа альбо спасылку на яго нам на nn@tutby.com. У тэме ліста напісаць «відэа на конкурс».

Якія абмежаванні

Ваш тэкст не павінен змяшчаць абразлівых словаў і выразаў, прыніжаць чыюсьці годнасць.

Відэа не павінна быць больш за 3 хвіліны.

Што чытаць і колькі можа быць удзельнікаў

Вы можаце прачытаць любы тэкст на беларускай мове, нават уласнага сачынення, можаце прачытаць яго разам з сябрамі - важна зрабіць гэта шчыра і з душой.

Яшчэ адзін дзень мы збіраем вашую творчасць, а пасля прагаласуем за лепшае выкананне твора на беларускай мове.

Які прыз

Пераможца атрымае поўны збор твораў кніжнай серыі «Мая Беларуская Кнiга» выдавецтва «Папуры». Сёння гэта больш за тры дзясяткі кніг — серыя ахоплівае адну з лепшых частак беларускай класікі, пачынаючы ад старажытных легенд, народных казак, твораў класікаў (як хрэстаматыйных, так і незаслужана забытых) і заканчваючы працамі сучасных пісьменнікаў.

На працягу 2 гадоў у выдавецтве працавалі над праектам разам з такімі знакамітымі складальнікамі, як Уладзімір Арлоў, Пятро Васючэнка, Леанід Баршчэўскі, Міхась Тычына і Уладзімір Сіўчыкаў.

Выдавецтва «Папуры» — партнёр сумеснага праекта з TUT.BY пра беларускую лiтаратуру.

За 20 год працы выдавецтва выпусцiла ў свет больш за дзве тысячы кнiг рознай тэматыкi. За час свайго iснавання «Папуры» можа ганарыцца супрацоȳнiцтвам з такiмi знакамiтымi выдавецкiмi дамамi, як «Simon & Schuster», «Harper Collins», «Penguin Books», «Random House», «Rodale», «Hay House» i iншымi.

Мiсiя «Папуры» — выдаваць карысныя для людзей кнiгi, якiя дапамагаюць вучыцца, удасканальвацца, развiвацца, быць паспяховымi, здаровымi, шчаслiвымi.

Серыя «Мая Беларуская Кнiга» — адзiн з апошнiх i выбiтных зборнiкаȳ выдавецтва.

Чакаем на ваш удзел. Далучайцеся да роднай культуры!