Политика
Экономика и бизнес
Общество
В мире
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Авто
Спорт
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    262728293012
    3456789
    10111213141516
    17181920212223
    24252627282930
    31123456

Кругозор


«Спеўны сход» мае намер арганізаваць у Мінску сходы «Беларускія песні першай паловы XX ст.», «Беларускія песні другой паловы XX ст.» і «Песні філаматаў і філарэтаў». Усяго плануецца правесці тры сходы ў Мінску і па аднаму ў Віцебску і Брэсце.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

«Спеўны сход» распачалі Сяргей Доўгушаў і Аляксей Чубат увесну 2014 года. Зтаго часу было праведзена 17 буйных «Сходаў» на розныя тэмы — традыцыйныя беларускія песні, дзіцячы фальклор, песні часоў ВКЛ, «Калядны «Спеўны сход», «Барадулінскі «Спеўны сход», «Веснавы «Спеўны сход», «Застольны «Спеўны сход» і інш. Пад кожны «Спеўны сход» падбіраюць тэматычныя песні, робяць раздрукоўкі для ўсіх удзельнікаў.

Асноўная ідэя «Спеўных сходаў» — актуалізацыя традыцыйнай песеннай культуры ў сучасным грамадстве. Каб песні не толькі былі запісаныя ў этнаграфічных зборах, не толькі выконваліся этна-гуртамі, а былі прапетыя людзьмі, якія да гэтага ніколі не спявалі.

Відэа: Аляксандр Алейнікаў

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Звычайна на Сходы арганізатары запрашаюць госця — музыку або гурт, якія граюць ў тэматыцы канкрэтнага мерапрыемства. Напрыклад, на «Дзіцячы «Спеўны сход» быў запрошаны калектыў «Калыханка», на «Музыку ВКЛ» — ансамбль «Кантабіле».

Акрамя таго, «Спеўны сход» праводзіць дабрачынную дзейнасць. Напрыклад, на Каляды спеўнасходаўцы наведалі беларускіх паэтаў-класікаў і спявалі для іх.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Зараз ініцыятыва шукае матэрыяльную падтрымку.

Відэа: Аляксандр Алейнікаў

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.